Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Новости региона

Гісторыку і краязнаўцу прысвячаецца

 

* Кобрынскi ваенна-гістарычны музей імя А.В.Суворава

У кожным куточку нашай роднай Беларусі есць знакамітыя людзі, якіх паважаюць, якімі ганарацца, якія з’яўляюцца для нас узорам служэння Айчыне і бліжняму. Яны, як зоркі на небасхіле, ззяюць доўга і шчодра, асвятляюць шлях людзям. Для нас, для кабрынчан такой пуцяводнай зоркай стаў А.М.Мартынаў.

Яго імя добра вядома не толькі ў нашым раене, яго ведаюць і ў рэспубліцы і далека за яе межамі. Мы ведаем Мартынава як чалавека з вялікай літары, сапраўднага інтэлегента, настаўніка,даследчыка гісторыі Кобрыншчыны, яркага публіцыста, стваральніка, першага і шматгадовага дырэктара Кобрынскага ваенна-гістарычнага музея імя А.В.Суворава, арганізатара і першага загадчыка гарадской бібліятэкі, патрыета сваей Радзімы, чалавека працы.

За актыўную краязнаўчую дзейнасць Аляксей Міхайлавіч быў узнагароджаны шматлікімі граматамі, імяннымі падарункамі, медалем імя Н.К.Крупскай, быў абраны ганаровым грамадзянінам г. Кобрына. Але лепшая ўзнагарода для чалавека – добрая памяць пра яго ў сэрцах людзей, землякоў. Кажуць, чалавек жыве да тых пор, пакуль яго памятаюць.

А.М. Мартынава не стала ў лістападзе 1999 годзе, але памяць аб гэтым чалавеку жыве ў сэрцах кабрынчан.

19 лістапада 2014 года на базе СШ № 1 г. Кобрына адбылася важная падзея для краязнаўцаў Кобрыншчыны - раенныя краязнаўчыя чытанні, якія былі прысвечаны знакамітаму земляку, Аляксею Міхайлавічу Мартынаву, 110-годдзю з дня нараджэння гэтага светлага і таленавітага чалавека.

Невыпадкова гэтае мерапрыемства праходзіла ў сценах СШ № 1. Аляксей Міхайлавіч і яго сям’я у свой час мелі самае прамое дачыненне да гэтай ўстановы: тут у свой час працаваў яго бацька, тут вучыўся ен сам и яго будучая жонка.

На педагагічныя краязнаўчыя чытанні прыехалі педагогі з 22 устаноў адукацыі раена, якія захапляюцца краязнаўствам. Прысутнічалі і ганаровыя госці: Рысь А.М., загадчык навукова –экспазіцыйным аддзелам Кобрынскага ваенна-гістарычнага музея імя А.В.Суворава, і Курачук С.Д., галоўны бібліеграф Кобрынскай раеннай бібліятэкі. З прывітальным словам да прысутных звярнуўся Аляксандр Дзмітрыевіч Хурсін, дырэктар школы, у сценах якой адбылося урачыстае мерапрыемства.

Затым слова для даклада “Мировые войны в судьбе А.М.Мартынова» было прадастаўлена Рысь А.М., загадчыку навукова-экспазіцыйным аддзелам Кобрынскага ваенна-гістарычнага музея імя А.В.Суворава, якая асабіста ведала Аляксея Міхайлавіча. Алена Мікалаеўна паведала прысутным, якім чынам паўплывалі на лес нашага знакамітага земляка важныя гістарычныя падзеі. Мартынаў пражыў 95 год. Ен перажыў дзве рэвалюцыі і дзве вайны. Ен нарадзіўся ў Расійскай імперыі, жыў пры Польшы, у Савецкім Саюзе, а пайшоў з жыцця ужо у сувярэннай Беларусі. Мартынаву давялося бачыць апошняга расійскага цара Мікалая 11. Супрацоўніца музея цікава расказала аб жыцці гэтага таленавітага чалавека, аб тым, які след аставіў пасля сябе Аляксей Міхайлавіч на Кобрыншчыне. Удзельнікі педагагічных чытанняў яшчэ раз пачулі аб тым, што большасць помнікаў і мемарыяльных дошак, якія есць у горадзе, з’явілася, дзякуючы таксама намаганням Мартынава.

Гэта быў сапраўдны ўзор для пераймання. Вось якія радкі прысвяціла нашаму знакамітаму земляку мясцовая паэтка Э.Сушко:

“Он всем пример, как слышать Мира пульс,
Ветра времени сносить и с честью жить,
Как уловить веленье Божьих муз
И в каждодневный подвиг воплотить…»

Пасля выступіла Курачук С.Дз., галоўны бібіліеграф Кобрынскай цэнтральнай раеннай бібліятэкі. У сваім выступленні яна расказала аб тым, як супрацоўнікі бібліятэкі ўшаноўваюць памяць аб А.М.Мартынаве,

зберагаюць яго каштоўныя гістарычныя матэрыялы для нашчадкаў. Усе прысутныя яшчэ раз упэўніліся у тым, што Аляксей Міхайлавіч быў сапраўдным летапісцам Кобрыншчыны, па яго працах можна вывучаць гісторыю роднага краю.

Аб асабістых ўражаннях аб гэтым незвычайным чалавеку, ад сустрэч з ім паведала ў сваім выступлені Р.М. Макраус, настаўнік гісторыі СШ №1 г. Кобрына, якой пашчасціла не раз сустракацца і размаўляць з Мартынавым, слухаць яго выступленні. Яна адзначыла, што гэта быў сапраўдны інтэлегент, незвычайна эрудыраваны чалавек, гісторык, краязнаўца, мысліцель, грамадзянін, сапраўдны патрыет сваей зямлі. Невыпадкова Аляксей Міхайлавіч быў абраны ганаровым грамадзянінам г. Кобрына. Мартынаў быў вельмі цікавым субяседнікам, з ім можна было размаўляць на любую тэму, здавалася, што ен ведае ўсе.

Затым на сцэну падняліся юныя краязнаўцы гэтай жа установы адукацыі. Яны рассказалі аб сваей навукова-даследчай рабоце пад назвай “Служил он музам весь свой век», якая была прысвечана нашаму славутаму земляку. Работа навучэнцаў была адзначана дыпломам аддзелам адукацыі, спорту і турызму Кобрынскага райвыканкама на раеннай навукова-практычнай канферэнцыі.

Рагачук Н.В., настаўнік гісторыі і кіраўнік музейнай экспазіцыі школы “История длиною в столетие”, прысвяціла свае выступленне таксама А.М.Мартынаву, яна паведала аб тым, якое дачыненне мела сям’я Мартынавых да іх установы.

Завяршылася сустрэча педагогаў-краязнаўцаў Кобрыншчыны цікавай экскурсіяй па музейнай экпазіцыі школы. Прысутных уразіла убачанае і пачутае. Экспазіцыя уражвае сучасным афармленнем, багатым сабраным матэрыялам, цікавымі фактамі, колькасцю фотаздымкаў. Педагогі даведаліся, што спачатку ў гэтай установе было прыхадское вучылішча, затым гімназія імя Марыі Радзевіч і потым школа.

Падчас чытанняў было шмат успамінаў, радасных і сумных. Якія раскрылі многім малавядомыя факты і старонкі жыцця чалавека, яі пакінуў свой след у гісторыі Кобрына. Нездарма гараджане называлі Мартынава “жывой гісторыяй г. Кобрына”. Ен стаў для многіх кабрынчан легендай яшчэ пры жыцці. Аляксей Міхайлавіч унес вялікі уклад у гісторыю і культуру роднага горада. Ен сам стаў часткай гісторыі Кобрына, бо ўжо цяпер немагчыма ўявіць наш горад без многіх устаноў адукацыі, якія з’явіліся пры непасрэдным удзеле і намаганнях гэтага чалавека. Гэта і гарадская бібліятэка, і парк імя А.В.Суворава, і шматлікія помнікі, і Кобрынскі ваенна-гістарычны музей імя А.В.Суворава, які стаў сапраўды справай усяго жыцця Мартынава.

Усе выступаючыя адзначалі, што гэта быў дабрэйшай душы чалавек, высокі інтэлектуал (дарэчы ен авалодаў самастойна 5-цю іншаземнымі мовамі), глыбока прыстойны, з тонкім гумарам, добрым густам і адначасова вельмі сціплы. Гэта была неардынарная асоба. Аляксей Міхайлавіч веў здаровы лад жыцця. Ен быў раўнадушны да матэрыяльных каштоўнасцей, самым каштоўным падарункам для яго была кніга. Мартынаў вучыўся ўсе свае жыцце. Яго натхнены твар заўседы свяціўся дабрыней, выпраменьваў такую душэўную чысціню і лагоднасць, якая ўласціва толькі сапраўдным мудрацам.

Удзельнікі педагагічных чытанняў прыйшлі да вываду, што памяць аб знакамітым земляку трэба захоўваць, ен гэтага дастойны. Неабходна больш расказваць сваім вучням аб А.М. Мартынаве, які быў сапраўдным зберагальнікам гісторыі Кобрыншчыны.

А без ведання гістарычнага мінулага не можа быць ні сучаснасці, ні будучыні.

Ігнацюк В.А., загадчык турыстычна-краязнаўчага аддзела
Кобрынскага раеннага цэнтра дзіцячай творчасці

Источник: kobrin.edu.by


События за 2014 год

Текущие новости

Видеоновости

Поиск по сайту


Облако тегов

Наши партнеры

Познай Кобрин