Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Свята беларускай байкі і гумару

У інфармацыйна-сэрвісным цэнтры цэнтральнай раённай бібліятэкі прайшло свята беларускай байкі і гумару “Беларускай байкі ўладары”. У ходзе мерапрыемства прысутныя пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення і развіцця байкі, з біяграфіяй і творчым шляхам Кандрата Крапівы, Янкі Купалы, Якуба Коласа і іншых беларускіх аўтараў.

Гасцямі свята сталі ўдзельнікі народнага аматарскага аб’яднання “Белы бусел”, клуба “Сустрэча”, літаратары Кобрыншчыны - Наталля Кандрашук, Леанід Чайнікаў, Канстанцін Давідзюк і інш.

Кожны з прысутных змог прачытаць свае любімыя гумарыстычныя творы. Увазе гледачоў была прадстаўлена відэапрэзентацыя “Беларускай байкі ўладары, ці смяяцца дазваляецца!”. Завяршылася святочнае мерапрыемства музычнай кампазіцыяй “Сэрца Беларусі” у выкананні Асіпук Ірыны.

Автор: Н.В. Жук, начальник отдела идеологической работы, культуры и по делам молодежи   

Источник информации:
Кобринский райисполком

Комментарии