Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Итоги конкурса исследовательских «Первоцвет»

21 сакавіка ў гімназіі горада Кобрына адбыўся раённы этап конкурса даследчых работ малодшых школьнікаў “Першацвет”. Як паведаміла метадыст вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі, спорту і турызму Кобрынскага райвыканкама Наталля Крывалапава, гэты конкурс, які праводзіцца ў раёне ўжо дзявяты год, стымулюе дзяцей да творчасці і эксперыментальнай работы.

У фінале была прадстаўлена 41 даследчая работа з розных школ горада і раёна. Работы вызначаліся тэматычнай разнастайнасцю, абарона праектаў адбывалася па сямі секцыях: “Гісторыя”, “Экалогія і праблемы Зямлі”, “Расліны”, “Жывёлы”, “Здаровы лад жыцця”, “Мовазнаўства і літаратуразнаўства”, “Свет маіх захапленняў”.

Прадстаўленні многіх даследчых праектаў пераўтварыліся ў своеасаблівыя міні-спектаклі. Адным з крытэрыяў ацэнкі даследчага праекта з’яўляецца яго актуальнасць. Радуе, што не засталася па-за ўвагай малодшых школьнікаў такая падзея, як 70-годдзе Вялікай Перамогі. Гэтай тэме прысвяцілі сваю працу вучні ДУА “Корчыцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-базавая школа” пад кіраўніцтвам Святланы Куцэвіч. Прыемна, што адна з даследчых работ была праца, прысвечаная гісторыі і сучаснасці газеты “Кобрынскі веснік”. “Раёнкай” зацікавіліся вучні Імянінскай сярэдняй школы на чале з настаўнікам Надзеяй Дземчык.

У кожным спаборніцтве ёсць свае пераможцы. Атрымала дыплом 1 ступені за работу “Дзелавы стыль: адзенне школьніка “за” ці “супраць” група вучняў сярэдняй школы №9. У секцыі “Экалогія і праблемы Зямлі” першым стаў Дзмітрый Хробак, вучань 4 класа Тэвельскага дзіцячага сада-пачатковай школы. Адразу два пераможцы вызначыліся ў секцыі “Расліны”: дыпломам 1 ступені ўзнагароджаны групы вучняў сярэдняй школы №2 і дзіцячага сада-сярэдняй школы №4. Падзялілі першае месца і ў секцыі “Свет маіх захапленняў”: Кацярына Шапяцюк з Лелікаўскай сярэдняй школы імя Уладзіміра Шапецюка і група вучняў 3 “В” класа сярэдняй школы №3. Першыя месцы ў іншых намінацыях занялі вучні гімназіі, СШ №6, ДУА “Хідрынскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад-сярэдняя школа”.

Адчулі сябе пераможцамі і тыя, хто атрымаў дыпломы 2 і 3 ступені. Узрадаваліся трэцяму месцу і нашы маленькія сябры з вёскі Імянін. На маю думку, у конкурсе перамаглі ўсе ўдзельнікі. Яны далучыліся да цікавага свету пазнання, датыкнуліся да яго таямніц.

Людміла Дубіна

Источник: vkobrine.by