Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Віншаванне кіраўніцтва раёна з Новым годам!

Дарагія кабрынчане!

Прыміце сардэчныя віншаванні з Новым годам! Гэтае зімовае свята дорыць кожнаму шчасце і радасць, нясе светлыя пачуцці і шчырыя надзеі.

2016 год быў насычаны падзеямі, лёсавызначальнымі рашэннямі, рэалізаванымі планамі, добрымі вынікамі і поспехамі. Для Кобрыншчыны ён стаў годам значных творчых перамог, станоўчых перамен у розных сферах жыццядзейнасці.

Паважаныя кабрынчане!

Прыміце самыя шчырыя словы падзякі за працавітасць, цярплівасць і аптымізм, якія абавязкова дапамогуць ўсім нам пераадолець цяжкасці і нададуць сіл для будучых здзяйсненняў. Няхай 2017 год адкрые новыя перспектывы для нашага рэгіёна.

Ад усёй душы жадаем, каб надыходзячы год прынёс цудоўны святочны настрой, бадзёрасць і аптымізм кожнаму кабрынчаніну, дабрабыт, шчасце і ўдачу ў кожны дом, звонкі дзіцячы смех у кожную сям’ю!

Моцнага ўсім здароўя, узаемаразумення, міра і згоды!

З Новым годам!

Кобрынскі раённы выканаўчы камітэт
Кобрынскі раённы Савет дэпутатаў