На парозе нового часу | А. М. Мартынов | Личности | Туристический Кобрин
Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

На парозе нового часу

Абпальваючы подых ваеннай навальніцы свет адчуў яшчэ задоўга да другой сусветнай вайны. У пачатку 1939 года гітлераўцы цалкам акупіравалі Чэхаславакію і патрабавалі ад Польшчы згоды на правядзенне праз так званы Данцыгскі калідор аўтамагістралі, якая б злучала Германію з Усходняй Прусіяй. З боку Польшчы паступіла катэгарычная адмова, у выніку чаго адносіны паміж дзвюма суседнімі краінамі рэзка пагоршыліся.

У сакавіку-красавіку ў ваяводствах Крэсаў усходніх у шырокіх маштабах была праведзена мабілізацыя запасных. Тысячы жыхароў Кобрыншчыны апранулі ваенныя мундзіры. Большасць з іх адправілі на заходнія граніцы. Улады не без падставы лічылі «крэсавякаў» болыш надзейнымі на захадзе, чым на ўсходзе.

Пацягнуліся месяцы напружанага чакання. Сродкі масавай інфармацыі ўсё актыўней нагняталі абстаноўку рэзкімі выступлениямі супраць Германіі, хоць раней яны і пазбягалі крытыкі нават самых жудасных праяўленняў рыс фашысцкага рэжыму.

Мабілізаваныя, што прыязджалі ў кароткія водпускі дамоў, расказвалі аб незразумелых рэчах. З нямецкага боку дэманстратыўна вяліся фартыфікацыйныя работы, а на польскім была цішыня. Некаторыя выказваліся так: «Няхай немцы ўмацоўваюцца — яны нас баяцца. Мы памаршыруем прама на Берлін, да якога не так і далёка...»

На самой справе ўсё было зусім інакш: каб пабудаваць абаронныя збудаванні, хоць бы самыя прымітыўныя акопы на землях, якія належалі прыватным асобам, трэба было кампенсаваць іх уладальнікам кошт знішчаных пасеваў. На гэта патрабаваліся грошы, якіх не было ў дзяржаўнай касе.

У чарговае свята Мора пераемнік Пілсудскага маршал Рыдз-Сміглы, вярхоўны галоўнакамандуючы, у выступленні ў Гдыні паабяцаў «не аддаць нават гузіка з сукенкі Найяснейшай Рэчы паспалітай».

На драматычным фоне вялікай палітыкі на Кобрыншчыне праходзілі падзеі, якія прымушалі насельніцтва забываць пра іншае. Відавочна, з мэтай адцягнуць увагу жыхароў ад трывожных роздумаў аб будучым, адміністрацыя прыняла пастанову, згодна з якой уладальнікам дамоў пад пагрозай вялікіх штрафаў загадвалася тэрмінова будаваць туалеты, дзе іх не было, бяліць іх вапнай, бяліць дымавыя трубы, агароджы. Невялікія запасы вапны на складах хутка разабралі, а паліцыя падганяла тых, хто спазніўся. Пры паведамленні аб прыбыцці новай партыі вапны доўгія абозы з сялянскіх падвод выцягваліся ля вакзала. Людзі дзяжурылі там суткам!...

...Туманным ранкам 1 верасня па Кобрыну, жыхары якога спакойна спалі, быў нанесены першы бомбавы ўдар. Сярод насельніцтва былі ахвяры. Налёты самалётаў з чорнымі крыжамі працягваліся. I толькі аднойчы ў небе з'явіўся самалёт з бела-чырвонымі польскімі апазнавальнымі знакамі.

З першых афіцыяльных паведамленняў можна было адчуць, як неспрыяльна разгортваліся падзеі на франтах. Пра цяжкія абарончыя баі гаварылася ў самых агульных выразах: называліся напрамкі, без указання канкрэтных гарадоў.

Больш дакладныя звесткі ўдавалася атрымліваць з перадач замежных радыёстанцый. У карыстанні насельніцтва было вельмі мала лямпавых прыёмнікаў, кошт якіх адпавядаў кошту некалькіх кароў. У :Палеснім ваяводстве ў разліку на тысячу жыхароў было толькі 7 прыёмнікаў. Уладальнікамі іх былі багатыя грамадзяне, пагэтаму да самага канца маланкавай вайны яны не канфіскоўваліся. А варшаўскі радыёцэнтр для падняцця духу сваіх слухачоў да самага апошняга дня перадаваў бравурныя маршы ды эстрадный шлягеры.

Калі пасля пачатку ваенных дзеянняў аб'явілі ўсеагульную мабілізацыю, многія жыхары Кобрыншчыны накіраваліся ў Брэст. Там іх пратрымалі . некалькі дзён, а затым прапанавалі раз'ехацца па дамах, строга забараніўшы раскаэваць, што на складах не было ні зброі, ні абмундзіравання.

А тым часам з захаду пачалі прыбываць шматлікія бежанцы, якія імккнуліся ў выратавальныя, па іх уяўленню, непраходныя пінскія балоты, куды германец са сваей тэхнікай не рызыкне заходзіць. Людзі брылі па адным, з цяжкімі рукзакамі за плячыма, ехалі на вазах і веласіпедах, везлі небагаты скарб і дзяцей на ручных двухколках.Расказы сведак аб зверствах фашыстаў сеялі паніку, наганялі страх на слухачоў.

З фронта паступалі самыя супярэчлівыя весткі, гучалі назвы блізкіх гарадоў. Аб поўнай разгрубленасці і дэзарганізацыі мясцовых улад сведчыць хоць бы такі факт. У канцы другога тыдня вайны на адной з ускрайных вуліц у дзверы дома глыбокай ноччу пастукала паліцыя. Мужчынам прапанавалі ўзяць лапаты і далучыцца да групы людзей. Усіх ветліва папрасілі захоўваць цішыню і павялі да чыгуначнага. моста. Хоць не было сказана нічога, людзі зразумелі, што давядзецца мініраваць мост. Паліцэйскія нерваваліся, аднак узрыўчатку так і не прывезлі. Пасля некалькіх гадзін чакання людзей адпусцілі дамоў.

Так прайшло шаснаццаць дзён. А раніцай 17 верасня на заходняй ускраіне Кобрына завязаўся бой. Невядома, якім чынам тут апынуўся 83-ці пяхотны полк. Дзеянні пяхоты падмацоўваліся некалькімі лёгкімі палявымі гарматамі. Прыкладна такія ж сілы былі ў гітлераўцаў. На працягу ўсяго дня бой ішоў на палях незабудаванай тады паўднёвай ускраіны горада, цэнтрам якой з'яўлялася сядзіба маёнтка Губернія (цяпер парк імя А. В. Суворава). Абодва бакі па некалькі разоў адступалі і наступалі паміж каналам Боны і вуліцай Свярдлова. Пасля чарговага захопу Губерніі гітлераўцы расстралялі гаспадара маёнтка Зялінскага, дом спалілі.

Польскія салдаты панеслі вялікія страты, па неправераных даных, загінуўшых было некалькі соцень. Большасць былі забіты ўдарамі ў галаву: у палякаў не было шлемаў, шанцавага інструмента. Поле бою засталося за немцамі, у палякаў кончыліся боепрыпасы, полк пачаў адступаць на ўсход.

З цяжкімі думкамі засыналі ў тую ноч гараджане. Са страхам думалі яны аб фашысцкай акупацыі. А раніца прынесла неверагодную радасць. Па гораду з маланкавай скорасцю разнеслася вестка: мы не пакінуты на волю лёсу — з усходу часці Чырвонай Арміі нясуць насельніцтву Крэсаў усходніх вызваленне. Паводзіны немцаў, здавалася, пацвярджалі гэтыя слухі. Акапаўшыся на заходнім беразе канала Боны, яны вялі сябе абыякава, зусім не ўмешвалісй ў справы гараджан, хоць і з'яўляліся на вуліцах па аднаму ці групамі.

Настаў перыяд поўнага безуладдзя. Прадстаўнікі польскай адміністрацыі або ўцяклі, або схаваліся ў. чаканні. Для недапушчэння магчымых грабяжоў група былых падпольшчыкаў КПЗБ прыступіла да стварэння атрадаў рабочай самаабароны. Іх ініцыятыву падтрымалі былыя вязні канцлагера Картуз-Бяроза. Ім удалося ўдячы ў час аднаго з налётаў нямецкай авіяцыі. Для ўзбраення атрадаў самаабароны выкарысталі зброю перапалоханых паліцэйскіх і турэмных наглядчыкаў, якія без супраціўлення дазволілі раззброіць сябе. У шматгадовай гісторыі Кобрына адкрывалася новая старонка.

А.Мартынаў