Рэха рэвалюцыі ў Кобрыне | А. М. Мартынов | Личности | Туристический Кобрин
Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Рэха рэвалюцыі ў Кобрыне

Адышлі ў гісторыю падзеі тых дзён. Але і сёння яны не менш дікавыя для нас, і сёння мы ўважліва, з інтарэсам чытаем успаміны іх удзельнікаў, слухаем расказы сведак.

Ефрасіння Нікіцічна Худасава, жыхарка нашага горада, ветэран працы, была сведкай падзей, што разгарнуліся ў Кобрыне ў 1905—1907 гадах, таго рэха, што даляцела да заходніх ускраін. — У 1904 годзе, — успамінае яна, — я служыла хатняй работніцай у сакратара кобрынскай паліцыі Хвядковіча. Паліцэйскі ўчастак размяшчаўся там, дзе цяпер кінатэатр. Хвядковіч жыў пры ўчастку.

У Кобрыне было неспакойна. У час руска-японскай вайны тут сабралася многа запаснікаў з усяго уезда. Яны пілі, учынялі пагромы. Неяк у горадзе ўспыхнуў пажар, які хутка знішчыў увесь цэнтр, гандлёвыя рады і Пінскую, (цяпер Першамайскую) вуліцу аж да касцёла. Пасля пажару паліцыя перасялілася на Брэсцкую вуліцу, (цяпер Савецкую) у дом, што насупраць былой турмы.

У 1905 годзе, у час другога набору запаснікаў у армію, у Кобрыне зноў было неспакойна. Вялікі натоўп моладзі з чырвонымі сцягамі, з песнямі прыйшоў грамідь паліцэйскі ўчастак. У вокны ўчастка паляцелі каменні. Для навядзення парадку з казарм была выклікана рота салдат. Салдаты прыкладамі і штыкамі разагналі дэманстрантаў.

Неўзабаве паліцыя паведаміла спраўніку Лукіну, што ў зале Фрэйднаса (цяпер будынак майстэрні КБА на вуглу вуліц Кастрычніцкай і Інтэрнацыя-нальнай) людзі сабраліся на рэвалюцыйны мітынг. Зноў былі выкліканы войскі. Лукін на чале салдат пайшоў разганяць сабраўшыхся. Нехта з прысутных у зале выхапіў з рук Лукіна шаблю і паламаў яе. Тады салдаты сталі жорстка біць дэманстрантаў, арыштоўваць іх. Многія з удзельнікаў сходу вымушаны былі выбірацца з будынка праз вокны.

На падзеі ў Кобрыне адгукнуліся жыхары вёсак, якія выступалі супраць памешчыкаў. Найбольш актыўных арыштоўвалі і прысылалі ў Кобрын. Частку з іх накіроўвалі ў мясцовую турму, а некаторых, найбольш «небяспечных» на думку ўлад, адпраўлялі ў губернскую турму ў Гродна.

Шырока стаў вядомы эпізод. што адбыўся ў турме перад адпраўкай адной партыі зняволеных. Адзін з вязняў ударыў Лукіна чайнікам. Перапалоханае начальства аддало каманду закоўваць арыштаваных у наручнікі, у турме загучалі рэвалюцыйныя песні.

Не супакойвалася вёска. Сяляне падпальвалі маёнткі памешчыкаў. Толькі ў Кобрынскім павеце ў 1905 годзе ўспыхнула 132 пажары. Памешчыкі жорстка распраўляліся з сялянамі. Але яны не здаваліся. Хваля народнага гневу расла, паўстанні ўспыхвалі адно за другім.

 А. Мартынаў

Мартынаў, А. Рэха рэвалюцыі ў Кобрыне : да 70-годдзя першай рускай рэвалюцыі / А. Мартынаў // Камунічтычная праца. – 1975. – 4 снежня. – С. 4.