Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Новыя паступленні музея імя Суворава 

За апошнi час фонды музея імя Суворава папоўніліся значнай колькасцю новых экспанатаў. Асаблівую каштоўнасць прадстаўляюць памятны медаль 1917 года з алегарычным малюнкам і надпісам «Свободная Расія», а таксама некалькі ўзнагародных медаляў за ўдзел у Айчыннай вайне.

Рэдкасцю з’яўляецца невялікі авальны медальён з партрэтам Суворава, зроблены да 100-годдзя Суздальскага пяхотнага палка, шэфам якога быў генералісімус. Вельмі цікавыя два гравіраваныя партрэты Суворава, па-мастацку выдадзеныя ў 1900 годзе «Салдацкая ода аб Сувораве» і шматкаляровыя літаграфіі, выпушчаныя да 100-гадовага юбілею Айчыннай вайны 1812 года.

3 узнагародных знакаў мінулага асабліва цікавыя крыж за Прагу 1794 года і салдацкі медаль «За храбрасць» 1917 года. Сярод новых паступленняў ёсць вялікі настольны медаль на 1000-годдзе Расіі, настольны медаль за перамогу пры вёсцы Лясной у 1708 годзе, памятны медаль часоў першай сусветнай вайны «Гордасць Расіі — рускі салдат»; нарэшце, серыя разнастайных блях ад галаўных убораў з надпісам «За адзнаку ў руска-турэцкай вайне 1877 — 1878 гг.».

 А. Мартынаў

Мартынаў, А. Новыя паступленні музея імя Суворава / А. Мартынаў // Камуністычная праца. – 1967. – 9 верасня.

Навигация



Наши партнеры

Кобрин, Беларусь, Достопримечательности, Интересные места