Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Дом Суворава рэстаўруецца 

У фондах музея імя А. В. Суворава захоўваецца план г. Кобрына, датаваны 1798 годам. На ім у канцы вуліцы Губерніяльнай, якая з 1864 года пачала называцца Сувораўскай, апошнім значыцца сціплы аднапавярховы дом. У 1795 годзе ён стаў уласнасцю фельдмаршала А. В. Суворава. Гэты дом — адна з самых старых драўляных пабудоў, што захаваліся да нашых дзён у рэспубліцы.

Нямала перажылі і бачылі гэтыя ўросшыя ў зямлю сце¬ны. Яны былі сведкамі вялікага пажару, які амаль цалкам знішчыў Кобрын. Дом Суворава ўцалеў цудам. Але самым цяжкім выпрабаваннем былі гады гітлераўскай акупацыі, калі само існаванне будынка апынулася пад непасрэднай пагрозай.

Неўзабаве пасля заканчэння вайны ЦК КПБ прыняў пастанову аб аднаўленні до¬ма вялікага палкаводца ў першапачатковым выглядзе. Пачатыя ў 1946 годзе рэстаўрацыйныя работы былі завершаны ў 1948 годзе. Тады ж, з першага мая першая экспазіцыя ваенна-гістарычнага музея была адкрыта для наведвальнікаў. За мінулыя 30 гадоў праз маленькія пакоі сувораўскага дома прайшлі два мільёны наведвальнікаў.

У апошнія гады стары дом, які ў якасці помніка гісторыі знаходзіцца пад аховай дзяржавы, стаў «здаваць». Асабліва небяспечнай для пабудовы з’яўляецца асадка вонкавых сцен. Аўтарытэтная рэспубліканская камісія, азнаёміўшыся са станам спраў на месцы, прыйшла да заключэння аб неабходнасці капітальнай рэстаўрацыі.

Рэспубліканскім спецыяльным навукова-рэстаўрацыйным вытворчым майстэрням было даручана складанне дакументацыі на рэстаўрацыю. ( Цяпер пачынаецца ажыццяўленне намечаных мерапрыемстваў, якімі прадугледжана поўная разборка старажытнага дома з тым, каб прыгодныя для далейшага ўжывання будаўнічыя дэталі выкарыстаць у новай пабудове. Яе плануецца ўзвесці ў гэтым годзе, а аддзелачныя работы закончыць у настудным.

Акрамя рэстаўрацыі сувораўскага дома, вядзецца папярэдняя распрацоўка праекта новага спецыяльнага памяшкання пад музей, якое вырасце на месцы другого драўлянага дома, прыстасаванага пад музейныя патрэбы. Ужо складзены тры варыянты эскізных макетаў. Згодна з праектам у новым памяшканні прадугледжваецца пад экспазіцыю адвесці 1500 квадратных метраў, што ў чатыры рдзы больш той, якая ёсць цяпер у двух дамах.

Пасля заканчэння рэстаўрацыі сувораўскага дома і пабудовы новага намечана першы прысвяціць выключна паказу Суворава як чалавека на фоне бытавога інтэр’ера таго часу, г. з. экспазіцыя будзе насіць мемарыяльны характар. Ваенная ж дзейнасць генералісімуса будзе шырока паказана ў храналагічным) парадку розных перыядаў і ваеннай гісторыі нашага народа, адлюстраванню якой музейнымі сродкамі будзе цалкам прысвечана экспазіцыя другога дома.

А. Мартынаў

Мартынаў, А. Дом Суворава рэстаўруецца / А. Мартынаў // Камуністычная праца. – 1978. – 3 жніўня.

Навигация



Наши партнеры

Виртуальное путешествие по всему городу Кобрину

реле напряжения цена