Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Памятные места в районе: Запруды

Замчище

Замчышча выявіў у 1970 г. М. А. Ткачоў. Пляцоўка прамавугольнай формы (110x144 м) мае падвоенную сістэму валоў і равоў. На вяршыні валоў стаялі некалі драўляныя ўмацаванні, хутчзй за ўсё - частакол. Зараз валы сягаюць вышыні ад 1,5 да 2 м, шырыні ў аснаванні да 4 м. Водныя равы меюць глыбіню да 2,5 м і шырыню каля 5 м. 3 заходняга боку у рве б'е крыніца. У плане равы і валы нагадваюць упісанныя адзін у другі прамавугольнікі, каторыя з усхода меюць бакі у выглядзе паўдуг, што знаходзіліся ў месцы ўезду ў замак. Валы з гэтага боку знівеліраваны.

Помнік датуецца 14-17 ст.ст. У XIX стагоддзі на месцы Замчышча размесцілася сядзіба роду Маераў,якая належала ім да 2-й сусветнай вайны. Дом быў драўляны, аднапавярховы, накрыты гладкім двухсхільным дахам. 3 боку цэнтральнага пад'езда меўся невялікі ганак.

Дом не захаваўся. Ён быў разабраны ў пасляваенны час. На месцы ансамбля размясцілася базавая школа. Захавалася частка парку ў паўночна-заходняй частцы сядзібы. У парку растуць клёны, ліпы, дубы, шмат ляшчыны, акацый, побач сочыцца крыніца, непадалёку існуе штучная сажалка.
 

Расположение на карте


Навигация



Поиск по сайту

Наши партнеры

Познай Кобрин