Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Туристические объекты


Warning: include(social.php): failed to open stream: No such file or directory in /home/lomakez/domains/ikobrin.ru/public_html/kobtur-st.php on line 95

Warning: include(social.php): failed to open stream: No such file or directory in /home/lomakez/domains/ikobrin.ru/public_html/kobtur-st.php on line 95

Warning: include(): Failed opening 'social.php' for inclusion (include_path='.:/usr/local/php55/lib/php') in /home/lomakez/domains/ikobrin.ru/public_html/kobtur-st.php on line 95

Вёска Стрыгава
Стрыгава – вёска ў Тэвельскім с/с, за 10 км на ПнЗ ад г. Кобрын, 6 км ад чыг. ст. Тэўлі (на лініі Брэст–Баранавічы), 56 км ад Брэста. На аўтадарозе Кобрын– Камянец. 227 гаспадарак, 577 жыхароў (2005).
У 1513 г. вёска Стрыгаво перададзена Кобрынскаму касцёлу.
Пад 1597 г. пазначана ў інвентары Кобрынскага староства; 27 валок зямлі.
У 1747 г. Стрыгава – маёнтак Луцкага езуіцкага калегіума ў Брэсцкім ваяв., меліся бровар і карчма.
У 1773 г. паезуіцкі фальварак; у 1774 г., паводле прывілея апошняга вял. князя ВКЛ і караля Польшчы Станіслава Аўгуста Панятоўскага, маёнтак, уладанне О.Чыжа. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ. У Айчынную вайну 1812 г. каля в. Стрыгава 13.8.1812 г. 38-ы егерскі полк рус. арміі адбіў наступленне напалеонаўскай кавалерыі. Аўстра-саксонцы панеслі значныя страты і адступілі (помнік у гонар 150-годдзя перамогі над напалеонаўскімі войскамі ўстаноўлены ў 1962 у скверы каля клуба).
У 1886 г. Стрыгава – сяло, цэнтр Стрыгаўскай вол., 73 двары, 656 жыхароў, меліся валасное праўленне, царква праваслаўная, школа, піцейны дом.
У 1890 г. – сяло, 737 1/2 дзес. зямлі; царк. прычт, 42 дзес. зямлі; маёнтак, уладанне І.Пузыны, 841 дзес. зямлі. Панская сядзіба (не захавалася) знаходзілася адасоблена ад вёскі і ўключала мураваны сядзібны дом, гасп. двор, парк, вадаём. Маёнтак вылучаўся высокім узроўнем земляробства. У часы гаспадарання Іаанны Пузыны Стрыгава разам з маёнткамі Высокае, Белагурна і Моладава быў уключаны ў лік лепшых рас. маёнткаў за 1897 г.
У 1897 г. сяло Стрыгава, 118 двароў, 825 жыхароў, дзейнічалі прыходская царква, валасное праўленне, хлебазапасны магазін, піцейны дом, нар. вучылішча, у якім у 1889/90 навуч. годзе займаўся 61 хлопчык, у 1892–93 гг. – 51 хлопчыкі 2 дзяўчынкі, у 1905–06 гг. – 67 хлопчыкаў і 7 дзяўчынак. У маёнтку Стрыгава 107 жыхароў.
У 1905 г. сяло налічвала 1032 жыхары, маёнтак – 102 жыхары.
У 1911 г. сяло, 841 жыхар; маёнтак, уладанне князя Пузыны, 125 жыхароў.
З 1921 г. ў складзе Польшчы, цэнтр гміны Кобрынскага пав. Палескага ваяв.; вёска і фальварак – 115 дамоў 559 жыхароў (разам).
У 1930-я г. працавалі школа і вячэрнія курсы.
3 1939 г. ў складзе БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. – цэнтр Стрыгаўскага с/с, з 11.8.1959 г. ў Тэвельскім с/с.
У 1940 г. вёска, 140 двароў, 795 жыхароў, дзейнічалі пошта, пач. школа, магазін, хата-чытальня. На тэр. сельсавета знаходзіліся 15 населеных пунктаў, 607 двароў, 3138 жыхароў. У Вялiкую Айчынную вайну ў баях з ням.-фаш. акупантамі пры вызваленні вёскі і наваколля загінулі 33 воіны Сав. Арміі (пахаваны ў скверы, помнік устаноўлены ў 1958). На могілках пахаваны лётчык В.М.Пятунін, які загінуў у баі 29.9.1944 г. (у 1949 устаноўлены абеліск).
У 1948 г. ў вёсцы працавала хата-чытальня; арганізаваны калгас «Новае жыццё».
У 1949 г. створаны калгас імя Дзімітрава (старшыня Ф.Я.Яўчук). Паводле перапісу 1959 г. ў вёсцы 585 жыхароў, у 1970 г. – 461 жыхар, мелася сярэдняя школа.
У 1999 г. 223 гаспадаркі, 590 жыхароў, цэнтр калгаса імя Дзімітрава (з 2004 ААТ «Стрыгава»). Дзейнічаюць сярэдняя школа, б-ка, дзіцячы сад, Дом культуры, 2 магазіны, кафэ, фельч.-акушэрскі пункт, комплексна-прыёмны пункт быт. абслугоўвання.
Помнік архітэктуры – Свята-Уладзімірская царква.

Царква ў імя святога роўнаапостальнага князя Ўладзіміра

Адрас: 225871 Брэсцкая вобласць, Кобрынскі раён, в.Стрыгава, вул.Савецкая
Тэлефон:  +3751642-994-89
Епархія: Брэсцкая
Благачынне: Кобрынскае
Архітэктар: невядомы
Від будаўніцтва: першапачаткова праваслаўны будынак (пабудова)
Тыпалогія Храма: вясковы прыходскі храм
Стан Храма: дзейнічае
Будаўнічы матэрыял сцен: мураваны

Кобринкий район



Наши партнеры

Познай Кобрин