Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Туристические объекты


Warning: include(social.php): failed to open stream: No such file or directory in /home/lomakez/domains/ikobrin.ru/public_html/kobtur-horodec.php on line 95

Warning: include(social.php): failed to open stream: No such file or directory in /home/lomakez/domains/ikobrin.ru/public_html/kobtur-horodec.php on line 95

Warning: include(): Failed opening 'social.php' for inclusion (include_path='.:/usr/local/php55/lib/php') in /home/lomakez/domains/ikobrin.ru/public_html/kobtur-horodec.php on line 95

Деревня городец
Колішні палацава-паркавы комплекс. Мястэчка Гарадзец, паводле працы поль-скага даследчыка Марэка Газдава («Тегу-torjum Dawnej Ziemi Brzeskiej»), упамі-наецца ў летапісах з 1287 г. Належала да Кобрынскай эканоміі, размяшчалася над Каралеўскім каналам (пасля 1846 г. канал называецца Дняпроўска-Бугскі).


 

Каля 1465 г. кобрынскімі князямі тут была пабудавана Ільінская царква. Ката-ліцкая парафія ўзнікла ў Гарадцы разам з узвядзеннем касцёла праз фундацыю караля Уладзіслава IV.

У 1563 г. у Гарадцы была праведзена каралеўская рэвізія, паводле якой упершы-ню з'явіліся запісы пра назвы вуліц Гарад-ца (Кобрынская, Прышахоцкая, Пінская, Грушаўская, Ілінская, Базарная і інш.).

У 1586 г. Гарадзец перайшоў па спадчы-не каралеве Ганне Ягелончык, дачцэ кара-левы Боны і Жыгімонта I Старога. Ганна, як і яе маці, была актыўнай і мэтанакіра-ванай у вырашэнні гаспадарчых і палітычных спраў, мела рэфарматарскі дух. Каб стымуляваць развіццё рамяства, гандлю і ў цэлым усіх гаспадарак, новая каралева 5 студзеня 1589 г. асабіста ўручыла Кобры-ну і Гарадцу прывілей на права самакіра-вання (Магдэбургскае права). Але Гарадцу не было дадзена права мець уласны магі-страт як адміністрацыйны орган улады.

Касцёл Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў в. Гарадзец. Фунда-ваны ў 1633 г. каралём Уладзіславам IV Вазай. У 1723 г. пабудаваны драўляны 6а-рочны храм, у 1865 — 1866 гг. — мураваны, які 22 кастрычніка 1866 г. быў забраны пад праваслаўную царкву, паколькі існуючая струхлела (апошні рамонт быў праведзены ў 1858 г.). Перабудову ажыццяўлялі ў 1871 г. архітэктары Чэкмасаў, Кадрунцаў і М.Барташэўскі. У 1918 г. вернуты католі-кам.

Касцёл (не захаваўся), верагодна, быў узведзены ў «гатычным стылі». Быў вырашаны адзіным прамавугольным аб'ёмам. Уяўляў сабой 3-нефавую 2-вежавую базіліку з прамавугольнай апсідай і бакавымі сакрысціямі ў межах адзінай залы. Пры перабудове з фасада былі зняты 8-гранныя шатровыя вежы, над цэнтральным рызалітам узведзена 8-гранная шатровая званіца, а над дахам апсіды — 8-гранны шатровы барабан; пластыка фасадаў набыла харак-тэрную аркатуру, закамары, пілястравуюі панэльную крапоўку. Іканастас створаныў 1867 г. паводле праекта інжынера Кадрун-цава.

Праваслаўнае культавае будаўніцтва XIX — пачатку XX ст. фінансавалася і стымулявалася дзяржаўнай казной. Аднак, традыцыйна, значная частка сродкаў на будаўніцтва як каталіцкіх, так і праваслаўных храмаў паступала ў выглядзе ахвяра-ванняў. Праваслаўных храмаў было болын таму, што праваслаўнае насельніцтва дамі-навала над каталіцкім.

Напрыклад, праваслаўны манастыр Святога Спаса ў Кобрыне быў пабудаваны на сродкі апошняга кобрынскага князя Івана Сямёнавіча. Які пасля Брэсцкай царкоўнай уніі 1596 г. стаў уніяцкім і ў ім размясціўся базыльянскі ордэн.

Пацвярджэннем гэтага факта служыць і тое, што сабор Аляксандра Неўскага ў Кобрыне быў пабудаваны ў 1868 г. на сродкі часоваабавязаных сялян Кобрынскага павета і былога начальніка Паўночна-Заходняга краю графа М.М.Мураўёва.

Бясспрэчным доказам з'яўляецца і да-кумент, які знаходзіцца ў новай экспазіцыі Кобрынскага ваенна-гістарычнага музея імя А.В.Суворава. Гэта падпісны ліст № 46020 на збор добраахвотных ахвяраванняў на будаўніцтва ў г. Кобрыне Гродзенскай губерні новай мураванай Сувораўскай Свята-Петра-Паўлаўскай царквы. Толькі 1-я сусветная вайна перашкодзіла ажыццяўленню праекта.

Католікі будавалі храмы выключна на ахвяраванні. Адным з прыкладаў таго з'яўляецца вытрымка з данясення міравога пасрэдніка гродзенскаму губернатару: «У выдатках на будаўніцтва касцёла ў в. Камень... сяляне рымска-каталіцкага веравызнання ўдзельнічаюць ахвяраваннямі і падвозам будаўнічага матэрыялу без складання дамовы». Ахвяраванне грошай на ўзвядзенне касцёла ўсёй грамадой лічылася належнай і богаўгоднай справай. Ранейшы драўляны касцёл у в. Камень традыцыйна быў забраны пад царкву і ў 1873 г. нават набыў званіцу. Будаўніцтва новага касцё-ла пачалося ў жніўні 1901 г.
У в. Ківацічы на месцы сгарэўшага касцёла ў 1939 г. была пабудавана капліца, якая існуе і цяпер.

Каталіцкія драўляныя капліцы былі ў вёсках Ілаўск (Святога Казіміра) і Азяты, мураваныя — на могілках у Кобрыне, Астромічах, Паляцічах.

Информация о Городце
Вядома з XII ст., згадваецца ў 1142 г., у час княжацкіх міжусобіц. У 1286 г. ва-лынскі князь Уладзімір Васількавіч у духоўнай грамаце завяшчаў сваёй жонцы Вользе Раманаўне разам з г. Кобрынам і сяло Гарадзец. Пазней Гарадзец — горад у вотчынным уладанні князёў Кобрынскіх, з пачатку XVI ст. у ліку каралеўскіх «ста-ловых маёнткаў». У 1563 г. Гарадзец — горад і двор Кобрынскай эканоміі (з 1532), з 1566 г. у Брэсцкім ваяводстве ВКЛ. У горадзе iснавалi рынак, 5 вулiц, Прышыхоцкая, Пінская, Грушаўская, вуліца ўздоўж царквы), Ільінская царква (мела 2 вольныя валокі зямлі), звыш 193 гаспадарак (паводле даследаванняў Ю.А.Якімовіча, 205 двароў), прадмесце, агароды. У двары Гарадзецкім меліся ага-роды, 2 млыны, ахова. Воласць Гарадзецкага двара складалася з 2 войтаўстваў (даход ад воласці — 275 коп 11 грошаў). У 1589 г. каралева Ганна Ягелонка даравала гораду Магдэбургскае права без уласнага кіраван-ня: Гарадзец па ўсіх справах падпарадкоў-ваўся Кобрынскаму магістрату. У 1597 г. у горадзе 60 валок зямлі, з якіх 57 былі «наплаце», 1 належала войту, 2 — царкве; меліся рынак, Ільінская царква, дом святара, агароды, млыны, 5 піўных і 1 мядовая кар-чма. На тэрыторыі двара свіран, дом чэлядзі, кухня, пякарня, стайні, гумно, стадола. У 1618 г. горад налічваў 222 пляцы, з якіх збіралася даходу 218 коп і 13 грошаў. У 1633 г. дзейнічаў Гарадзецкі касцёл, для якога паводле ліста каралеўскага рэвізора Я.Валовіча былі адмераны 15 «аселых» і 3 «пустыя» валокі зямлі ў сяле Грушава. У 1742 г. Ільінская уніяцкая царква карыс-талася 2 вольнымі валокамі зямлі, у 1789 г. пад царквою лічылася 13 «вольных» пля-цаў. Пасля 1757 г. Гарадзец — мястэчка, цэнтр Гарадзецкага ключа (уваходзілі вёскі Асмаловічы, Вуглы, Грушава, Камень Каралеўскі, Худлін і Чалішчавічы). У 1784 г. апошні польскі кароль Станіслаў Аўгуст наведаў мястэчка па дарозе на Гродзенскі сейм. Адначасова кароль разам са світаю агледзеў пабудаваны Каралеўскі канал, праехаў па канале на спецыяльным боце 0,25 вярсты да другога шлюза. 3 1795 г. у складзе Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. Гродзенскай іуберні. У жніўні 1820 г. жыхары і сяляне мястэчка адмаўля-ліся вьпсонваць павіннасці на карысць свай-го ўладальніка. 24 жніўня ў Гарадзец прыбыў кобрынскі земскі спраўнік, была адпраўлена ваенная каманда ў 50 чалавек. У 1860 г. мяс-тэчка, 149 двароў, прыстань, да 1866 г. дзей-нічала каталіцкая парафія. У 1878 г. 1264 жыхары, паштовая станцыя; у 1876 г. у Гарадзец перавезена драўляная Свята-Ваз-нясенская царква з в. Камень-Шляхецкі (захавалася да нашага часу). У 1886 г. цэнтр Гарадзецкай воласці, 74 двары, 1331 жыхар, валасное праўленне, 2 царквы (у 1888 г. 2576 вернікаў), 2 сінагогі, школа, 4 крамы, 3 заезныя двары, 2 ветраныя млы-ны, піцейны дом. Каля мястэчка сыравар-ня, ветраны млын. У 1890 г. у мястэчку 822 дзесяціны зямлі. Маёнтак Гарадзец, уладан-не П.Штэра, 5800 дзесяцін зямлі (разам з 4 фальваркамі). У 1897 г. мястэчка, каля гандлёвага шляху Кобрын — Пінск, Палес-кай чыгункі, Дняпроўска-Бугскага канала; 279 двароў, 275 жылых дамоў, 1691 жыхар, 2 царквы, 2 яўрэйскія малітоўныя дамы, сінагога, народнае вучылішча (у 1889/90 навучальным годзе было 82 хлопчыкі, 20 дзяўчынак, у 1892/93 г. 89 хлопчыкаў, 17 дзяўчынак; у 1905/06 г. 185 хлопчыкаў, 15 дзяўчынак), валасное праўленне, мяшчан-ская ўправа, пошта, хлебазапасны магазін, 14 крам, 4 ветраныя млыны, 4 кузні, цагель-ны завод, 3 піцейныя дамы. У дзень Свя-той Тройцы праводзіліся кірмашы. Побач з мястэчкам знаходзіліся аднайменныя: маёнтак (пры чыгунцы), 7 двароў, 51 жы-хар; пасёлак (каля чыгуначнай станцыі), 6 жыхароў; дом і млын, 3 жыхары — ула-данні П.П.Штэра. Пры Дняпроўска-Бугскім канале існавала плаціна № 1 з ахоўным домам 2-го ўчастка Брэсцка-Літоўскага аддзялення Ковенскай акругі, 8 жыхароў. У 1905 г. у мястэчку 2949 жы-хароў, у маёнтку 22 жыхары, казённай плаціне — 7. 3 1921г.у складзе Полынчы, цэнтр гміны Кобрынскага павета Палеска-га ваяводства. Мястэчка і фальварак на-лічвалі 99 двароў, 688 жыхароў, чыгунач-ная станцыя Гарадзец — 10 двароў, 65 жы-хароў. У 1931 г. Гарадзецкая гміна налічва-ла 418 км2, 58 населеных пунктаў, 9500 жы-хароў. У 1932 г. у Гарадцы быў пабудава-ны Народны дом (мелася зала са сцэнай), пажарнае дэпо, з 1928 г. дзейнічала біблія-тэка (знаходзілася ў плябаніі), 611 кніг на польскай мове, 82 чытачы. 3 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Антопальскім раёне Брэсц-кай вобласці, з 12.10.1940 г. цэнтр сельса-вета, з 8.8.1959 г. у Кобрынскім раёне. У 1940 г. мястэчка, 305 двароў, 1153 жыхары, 2 паравыя млыны, руская няпоўная сярэд-няя школа, фельчарскі пункт, хата-чыталь-ня, кааператыўная лаўка. У Гарадзецкі сельсавет уваходзілі 34 населеныя пункты (578 двароў, 2410 жыхароў). На 1.1.1999 г. вёска, 574 двары, 1461 жыхар, будынкі выканкома сельсавета і адміністрацыі калгаса-камбіната імя Дзяржынскага (у 1977 г. каля будынка ўстаноўлены бюст Ф.Э.Дзяржынскага), клуб, бальніца, кафэ, сярэдняя школа, дзіцячы сад, амбулаторыя, аптэка, бібліятэка, магазін.

Помнік архітэктуры — Свята-Вазня-сенская царква (1799).

Помнік на брацкай магіле 20 воінаў 12-й гвардзейскай стралковай дывізіі, ён ушаноўвае таксама памяць 78 землякоў, якія загінулі ў барацьбе з гітлераўцамі ў 1941-1945 гг.
 

Кобринкий район



Наши партнеры

У нас широкий ассортимент различных украшений для зала и автомобилей, а также большой опыт по подготовке и монтажу видеоматериалов.

детский день рождения Тольятти