Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Туристические объекты


Warning: include(social.php): failed to open stream: No such file or directory in /home/host1673456/ikobrin.ru/htdocs/www/kobtur-biar.php on line 94

Warning: include(social.php): failed to open stream: No such file or directory in /home/host1673456/ikobrin.ru/htdocs/www/kobtur-biar.php on line 94

Warning: include(): Failed opening 'social.php' for inclusion (include_path='.:/usr/local/php/php-5.6/lib/php') in /home/host1673456/ikobrin.ru/htdocs/www/kobtur-biar.php on line 94

Вёска Бяроза
Бяроза – вёска ў Бухавіцкім с/с, за 15 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 60 км ад Брэста. Транспартныя сувязі па аўтадарогах на Камянец, Пружаны, Баранавічы. 103 гаспадаркі, 205 жыхароў (2005).
У 1559 г. Бяроза (Беразое) – маёнтак і сяло Кобрынскага пав. ВКЛ. Частка маёнтка знаходзілася ва ўладанні пана Касцюшкі, другая частка – у Сенкі, Дзяменція і Карнілы Кулневічаў.У пісьмовых крыніцах 1563 г. згадваецца як засценак Бярозавае, 3 валокі зямлі.
У 1597 г. сяло Бяроза ўваходзіла ў Лягатаўскае войтаўства Кобрынскага староства, меліся 32 валокі зямлі, 3 засценкі (усяго з засценкамі 40 валок); знаходзілася ў пажыццёвым уладанні З.В.Гузельфа. Паводле 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ.
У 1864 г. пабудавана драўляная Крыжаўзвіжанская царква (захавалася да нашага часу; у 1888 Бярозскі праваслаўны прыход налічваў 1999 вернікаў).
У 1886 г. Бяроза – сяло Стрыгаўскай вол., Кобрынскага пав., 30 двароў, 328 жыхароў, царква, школа.
У 1890 г. сяло налічвала 349 дзес. зямлі, царк. прычт – 55 дзес. зямлі. Побач знаходзіўся аднайменны маёнтак, уладанне Восіпа Трашынскага, 237 1/2 дзес. зямлі.
У 1897 г. ў сяле 62 двары, 398 жыхароў, меліся прыходская царква, нар. вучылішча, хлебазапасны магазін, піцейны дом. У маёнтках: Бяроза – 29 жыхароў, Божы Дар (ці Бяроза) – 7 жыхароў.
У 1905 г. ў сяле налічваўся 471 жыхар, у маёнтку Бяроза – 46 жыхароў.
З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Стрыгаўскай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв.; у в. Бяроза было 79 дамоў, 358 жыхароў, у фальварку – 2 дамы, 8 жыхароў.
У 1930-я г. працавалі школа і тэатральны гурток.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Яроміцкім с/с таго ж раёна і вобласці, з 19.7.1976 г. ў Бухавіцкім с/с.
У 1940 г. вёска налічвала 111 двароў 507 жыхароў; былы маёнтак – 2 двары, 10 жыхароў. У Вялiкую Айчынную вайну 46 вяскоўцаў загінулі ў барацьбе з ням.-фаш. захопнікамі.
У 1965 г. на ўшанаванне іх памяці ў двары школы ўстаноўлены помнік.
У 1950 г. 45 вясковых гаспадарак аб'ядналіся ў калгас «Сцяг Перамогі» (старшыня В.Дземянчук).
У 1970 г. было 162 гаспадаркі, 452 жыхары. У 1999 г. ў вёсцы 119 гаспадарак, 244 жыхары, у складзе калгаса «Перамога» (з 2004 СВК «Пакроўскі»; цэнтр – в. Бухавічы). Размешчаны магазін, б-ка, базавая школа, фельч.-акушэрскі пункт. Помнік архітэктуры – Крыжаўзвіжанская царква.


Свята-Крыжаўзвіжанская царква

Гістарычны агляд:
Храм пабудаваны на сродкі ўрада, вернікаў, ахвярадаўцаў і галоўнага начальніка краю графа М.М. Мураўёва ў 1864-1865гг.
Апісанне:
Размешчаны на паўднёвай ускраіне вёскі. У наш час гэта трох'ярусны храм з пяцісценнай апсідай і двух'яруснай вежай-званіцай над прытворам, злучаным з асноўным аб'ёмам трапезнай. Па баках прыбудаваныя два невялікія прыдзелы, дэкараваныя чатырма калонамі. Галоўны ўваход вылучаны шасцікалонным порцікам. Сцены гарызантальна абабіты дошкамі. Цэнтральны аб'ём завершаны купалам на васьмігранным светлавым барабане, які абапіраецца на чатыры слупа. Царква – помнік народнага дойлідства з элементамі класіцызму.

Адрас: 225894 Брэсцкая вобласць, Кобрынскі раён, в. Бяроза
Епархія: Брэсцкая
Благачынне: Кобрынскае
Архітэктар: невядомы
Від будаўніцтва: першапачаткова праваслаўны будынак (пабудова)
Тыпалогія Храма: вясковы прыходскі храм
Стан Храма: дзейнічае
Будаўнічы матэрыял сцен: драўляны

Кобринкий район



Наши партнеры

Виртуальное путешествие по всему городу Кобрину