Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Напомнілі радкі дзенніка

Вось і зноў набліжаецца слаўная гадавіна. Былыя воіны, партызаны ўспамінаюць падзеі дзён вайны, сяброў па барацьбе за свабоду і шчасце Радзімы, гарады і вёскі, праз якія праляглі іх франтавыя дарогі.

Нашаму 533 армейскаму знішчалінаму супрацьтанкаваму артылерыйскаму палку (потым ён будзе называцца Кобрынскім Чырванасцяжным ордэнаў Суворава і Кутузава) выпала ў складзе 61 арміі першага Беларускага фронта ўдзельнічаць у вызваленні Кобрына. Аб тым, як развіваліся падзеі ў тыя гарачыя дні, сведчаць кароткія запісы ў пажаўцелым дзённіку, які захаваўся з таго часу.

«... 19 ліпеня 1944 года. Прайшлі яшчэ 26 кіламетраў. Спыніліся на хутарах у чатырох кіламетрах ад г. Кобрына, якія прыкрываюць дарогу да Брэста. Ні мініраванне дарог, ні шалёнае супраціўленне ворага — нішто не магло зламаць наступальнага духу Чырвонай Арміі.

А баі ўжо ідуць за Кобрын. Полк прымае баявы парадак і рыхтуецца да штурму горада. Кобрын вырашае лёс Брэста.

20 ліпеня... Мы падыходзім да г. Кобрына. Немцы на нашым участку ўмацаваліся ўздоўж чыгункі. Я з разведчыкам Дзеравіцкім пайшоў у разведку. У штабе пяхотнага батальёна, які мы падтрымлівалі, маёр сказаў, што праз 30 мінут будзе артпадрыхтоўка, аб чым я далажыў свайму камандаванню.

21 ліпеня... Ноччу вораг быў выбіты з горада і пакінуў яго. У 4.00 раніцы батарэі зняліся з баявых пазіцый і прыбылі ў Кобрын. Немцы адступаюць.

24 ліпеня. Атрыманы загад на праследаванне праціўніка, які адыходзіць да г. Брэста.

27 ліпеня. Батарэя, якая падтрымлівае другі батальён 669 стралковага палка 212 стралковай дывізіі, вядзе агонь прамой наводкай па агнявых кропках ворага ў 300 метрах ад таварнай станцыі Брэст. У 21.00 наступленне і штурм горада Брэста.

28 ліпеня — горад Брэст наш. Вораг адышоў за раку Заходні Буг. Гэта ўжо дзяржаўная граніца з Польшчай». А вось запіс у дзённіку за 6 жніўня 1944 года: “Прыводзім сябе ў парадак у 28 кіламетрах ад г. Беластока. Здаецца, пасля баёў дачакаліся кароткачасовага адпачынку. У 11.00 пастраенне палка. Хутка пад’язджаюць дзве легкавыя аўтамашыны. У другой едзе генерал-маёр Ягораў. Камандзір палка гвардыі маёр Говараў дакладвае яму. Генерал прымае рапарт і вітае: «Добры дзень, таварышы кобрынцы». Дружна, звонка адказваюць байцы. Ад генерала даведваемся, што нашаму палку загадам тав. Сталіна за выдатныя баявыя дзеянні пры штурме гор. Кобрына прысвоена найменаванне «Кобрынскі».. Вялікая радасць! Настрой у нас і ў генерала добры.

15 жніўня. Перад строем батарэі нам аб’яўлена, што нашаму палку за выдатныя баявыя дзеянні пры штурме г. Брэста выпаў гонар быць Чырванасцяжным. Полк узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга...» За восем дзён баёў, з 20 па 28ліпеня 1944 года, стаў полк Кобрынскім, Чырванасцяжным.

Потым, ужо ў час баёў на тэрыторыі Германіі, полк узнагароджаны ордэнамі Суворава і Кутузава, і стаў называцца 533 армейскі Кобрынскі, Чырванасцяжны ордэнаў Суворава і Кутузава знішчальны супрацьтанкавы артылерыйскі. Прайшло амаль 35 гадоў з дня Перамогі над фашысцкай Германіяй. За гэты час журналістамі, следапытамі, краязнаўцамі, гісторыкамі выяўлены многія і многія падрабязнасці масавых подвігаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Гэтыя пошукі будуць працягвацца і папоўняць новымі матэрыяламі гісторыю Вялікай Айчыннай вайны.

Мацвееў, І. Напомнілі радкі дзенніка / І. Мацвееў// Кобрынскі веснік. – 1980. – 15 красавіка. Кобрынскі Чырванасцяжны полк ордэнаў Суворава і Кутузава ўдзельнічаў у вызваленні Кобрына.

Популярные материалы


Комментарии


Названия статей

Поиск по сайту

Наши партнеры

У нас широкий ассортимент различных украшений для зала и автомобилей, а также большой опыт по подготовке и монтажу видеоматериалов.