Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Жыццё, як факела гарэнне

Калі ні прыязджаю у палескую вёску Радавель, закінутую ў лясах Олеўшчыны - мяжуючага з Беларуссю краю Жытомірскай вобласці, спяшаюся ў ціхі ўтульны скверык, дзе велічна ўзвышаецца бронзавая скульптура воіна. Уважліва ўглядваюся ў мужны, валявы твар. Стаіць воін трымаючы ў адной руцэ знятую з галавы шапку, другой падтрымлівае аўтамат на плячы. На туга перацягнуты рамянём шынель накінута зверху афіцэрская плашчпалатка. Здаецца яшчэ трошкі - і ўсміхнецца салдат, хуткім рухам змахне пот з твару...

На пастаменце высечаны суровыя словы: «Вечная слава героям, загінуўшым у барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны». I далей — «Тур Сямён Кандратавіч, 1908 — 1943».

... Нарадзіўся Сямён Кандратавіч Тур у невялікай беларускай вёсцы Пескі пад Кобрынам. Цяжкім, бязрадасным было яго дзяцінства. Бацька вельмі рана памёр ад знясільваючай паднявольнай працы.

Давялося Сямёну ўзяць на сябе клопаты аб вялікай сям'і. Яго слабыя дзіцячыя рукі аралі, сеялі, касілі. Каб хоць як-небудзь пракарміць сям’ю, батрачыў у польскіх памешчыкаў і кулакоў. А калі жыццё стала зусім невыносным, Тур, наслухаўшыся заакіянскіх вербаўшчыкоў, вырашыў паехаць на заработкі ў Аргенціну.

Патагонія - суровы стэпавы край на поўдні краіны. Сюды, у разгар тутэйшай зімы, у ліпені 1927 года і прывёў лёс Сямёна Тура. У пасёлку нафтаздабытчыкаў Камандора-Равадавія, які належаў амерыканскай і галанскай кампаніям, пражывалі шукальнікі шчасця - эмігранты з Расіі, Польшчы, Іспаніі. Умовы працы на нафтапромыслах былі катаржнымі, а заработкі мізэрнымі. Эпідэміі халеры і тыфу забіралі сотні чалавечых жыццяў.

У адным пашанцавала Сямёну: трапіў у самую гушчу рэвалюцыйна настроенага пралетарыяту, упершыню пазнаёміўся з творамі К. Маркса, Ф. Энгельса, У. I. Леніна. Працуючы на нафтапромыслах, Тур уступіў у рады Камуністычнай партыі Аргенціны. Разам з таварышамі зведаў сакрэты падпольнай барацьбы з прыгнятальнікамі за светлае радаснае жыццё.

Ішоў час. Калі ў 1936 гозе рэакцыйныя генералы на чале з Франка паднялі ў Іспаніі фашысцкі мяцеж, на нафтавых промыслах Патагоніі ўтварыліся камітэты дапамогі рэспубліканцам. Яны збіралі ахвяраванні, наладжвалі розныя культурныя мерапрыемствы, выручку з якіх аддавалі ў фонд дапамогі абаронцам Іспанскай рэспублікі. Нафтаздабытчыкі Камадора-Рывадавін ўважліва сачылі за падзеямі на Пірэнейскім паўвостраве. Многія вырашылі ехаць у Іспанію добраахвотнікамі, каб са зброяй у руках біцца з фашыстамі. Сярод іх быў і С. К. Тур.

Ішлі бязлітасныя баі з фашыстахмі на рацэ Эбра. Байцы брыгады мужна адбівалі варожыя атакі, але сілы былі няроўнымі. Радзелі рады інтэрнацыяналістаў. Хутка пачалося адступленне. На франка-іспанскай граніцы французскія ўлады абяззброілі байцоў, адправілі ў канцлагер. Праз некалькі гадоў у пісьме да сваёй сястры Марыі Кандратаўны Сямён напіша аб гэтым жудасным эпізодзе свайго жыцця: «Нас пасадзілі за калючы дрот, марылі голадам, збівалі дачарна, хацелі разбіць наша адзінства. Не ўдалося!»

Пасля працяглага знаходжання ў лагерах Сямёну Туру, нарэшце, удалося вярнуцца ў Савецкі Саюз. Гэта адбылося напярэдадні 1941 года. Некалькі месяцаў ён адпачываў у Маскве, лячыўся ў санаторыі МОПРа.

Апошняе пісьмо ад Сямёна родныя атрымалі на першамайскае свята. Яно было датавана 23 красавіка 1941 года. Ад хвалявання — яшчэ б: сваякоў ён не бачыў амаль 14 гадоў — радкі выйшлі няроўнымі. Але ў кожным слове, у кожным радку гэтага пісьма - туга па родным краі, бязмежная любоў да яго. Сямён пісаў: «Нягледзячы на цяжкасці, усё перажыў. Цяпер трэба будаваць новае, шчаслівае жыццё. Я буду ў санаторыі да 7 мая, затым паеду адпачываць у Монінскі дом адпачынку. Пасля гэтага, думаю, нарэшце, сустрэнемся».

Але наведаць родныя мясціны О. К. Туру так і не давялося - пачалася Вялікая Айчынная вайна. Разам з іншымі байцамі інтэрнацыянальных брыгад, ваяваўшых у Іспаніі, Сямён быў залічаны курсантам спецыяльнай разведшколы. Пасля яе заканчэння двойчы выконваў адказныя заданні камандавання пад Валакаламскам. За праяўлены пры гэтым мужнасць і гераізм удастоен высокай узнагароды - ордэна Чырвонага Сцяга. Хутка -новае заданне, выконваць якое давялося ў Бранскіх лясах. У час баявой аперацыі, калі ўзначаленая ім група байцоў утрымлівала адбіты ў немцаў мост да падыходу часцей Чырвонай Арміі, Сямёна цяжка раніла. Ён трапіў у шпіталь, а пасля выздараўлення быў накіраваны ў распараджэнне Украінскага штаба партызанскага руху.

...Цяжкае становішча склалася ў невялікім партызанскім атрадзе, які дзейнічаў у ровенскіх лясах. Фашысты любой цаной дамагаліся знішчыць яго. З гэтай мэтай супраць партызан быў кінуты цэлы батальён узброеных да зубоў гітлераўцаў і некалькі самалётаў- разведчыкаў. У партызан кончыліся боепрыпасы і прадукты, многія з іх былі ранены. Абяскроўлены атрад, адступаючы ў глыб лесу, звязаўся з Масквой.

— Сустракайце падмацаванне, — адказала сталіца.

Ва ўстаноўлены час сярод ночы на дальняй лясной паляне ўспыхнула некалькі кастроў. Хутка пачуўся ледзь улоўны гул матораў. А праз некалькі мінут чырвоназоркавы ЛІ-2 скінуў на парашутах падарункі з Вялікай зямлі. У цэнтры акрэсленага кастрамі трохвугольніка прызямліўся і чалавек. Адрапартаваў коратка: «Сямён». А праз некаторы час атрад, узначальваемы С. К. Турам, даўся ў знакі фашыстам. Партызаны шчыра захапляліся адвагай свайго камандзіра, любілі яго за выключны гераізм, прынцыповасць, чэснасць. Камандзір злучэння Герой Савецкага Саюза А. П. Брынскі ў сваіх мемуарах так намаляваў партрэт Сямёна: «Высокі, моцны ён сацраўды быў падобны на іспанца суровай прыгажосцю смуглага і тонкага твару, глыбокімі цёмнымі вачыма пад густымі чорнымі бровамі».

У кастрычніку 1943 года атрад Тура з мэтай правядзення дывёрсійных аперацый накіраваўся да чыгункі Олеўск- Карасцень. Тады і стала вядома, што праз вёску Радавель павінна прайсці варожая мотадывізія.

— Нам неабходна даведацца, што задумалі гітлераўцы, — сказаў камандзір.

Групу разведчыкаў Сямён павёў сам. Але нечакана на іх шляху аказалася вялікае падраздзяленне ворага, якое спяшалася злучыцца з мотадывізіяй. Завязаўся няроўны бой, у якім смерцю храбрых загінуў партызанскі камандзір Сямён Кандратавіч Тур.

Радзіма не забыла свайго сына-героя. У сакавіку 1963 года ў Кобрынскім райваенкамаце яго маці Фяўронні Фамінічне ўручылі ордэн Айчыннай вайны I ступені.

...Стаіць ва ўтульным скверы адліты з бронзы салдат. Штогод ля яго ног зацвітаюць гваздзікі. Радавяльчане свята ўшаноўваюць імя слаўнага сына беларускага народа, героя- інтэрнацыяналіста Сямёна Кандратавіча Тура.

Якімчук, М. Жыццё, як факела гарэнне / М. Якімчук // Камуністычная праца. – 1985. – 14 сакавіка. Пра С.К. Тура з Песак, партызанскага камандзіра-разведчыка, загінуўшага смерцю храбрых у 1943. 

Популярные материалы



Названия статей

Поиск по сайту

Наши партнеры

Виртуальное путешествие по всему городу Кобрину