Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Ён змагаўся за свабоду

Цяпер у Сцяпана Нікіфаравіча водпуск. Ён праводзіць яго дома. Дапамагае жонцы ўпраўляць гаспадарку, агарод, даводзіць да ладу нядаўна пабудаваны дом. Вольныя мінуты выпадаюць рэдка. А калі здараюцца і застаецца ён сам-на-сам, нечаканымі гасцямі наплываюць думкі. I ўсё часцей - аб падзеях больш як трыццацігадовай даўнасці. Памяць паслужліва, быццам перагортваючы старонкі не раз прачытанай кнігі, вядзе яго ад адной падзеі да другой па тыднях, масяцах, гадах.

Звычайна адлік пачынаецца з таго моманту, калі вясковы хлопец Сцяпан Батулін пасля адмовы служыць у нямецкай паліцыі, апынуўся ў эшалоне, што вёз беларускіх юнакоў і дзяўчат у гітлераўскае рабства. Не, толькі не гэта! Так думаў і ваеннапалонны з гэтага ж вагона Мікалай Грыбаў. Яны разумеюць адзін аднаго з поўслова і, як толькі выпаў зручны момант, праз дзірку ў падлозе вагона на станцыі Жабінка ўцякаюць.

Праз месяц Сцяпан зноў трапляе ў рукі ворагаў і зноў, на гэты раз з Брэста, уцякае дамоў. Сядзець склаўшы рукі ён не можа. На падсобнай гаспадарцы, куды хлопец уладкаваўся, каб не быць на вачах у ворагаў, ствараецца падпольная група. У ёй, акрамя Сцяпана, Дзмітрый і Васіль Макарукі, Пётр Букач і Мікалай Грыбаў. Хлопцы падтрымліваюць сувязь з партызанамі, выконваюць іх заданні і, калі паступае каманда, знішчаюць сабраны немцамі ўраджай і пераходзяць у партызанскі атрад імя Фрунзе. Там Сцяпан Батулін становіцца разведчыкам, потым - камандзірам разведроты.

Нялёгкія, поўныя рызыкі і пастаяннага напружання партызанскія будні. 3 іх у памяці навечна застаўся сакавік 1944 года. Цяжкія баі пад Паўлопалем, злучэнне з часцямі нашай арміі, часовае адступленне, гібель верных, выпрабаваных у баях сяброў. Асабліва цяжка перажываў ён смерць Мікалая Грыбава, раненне Васіля Макарука, шляхоў якога ён потым так і не змог адшукаць.
Не лягчэй было і на Прыпяці. Групе, у якой знаходзіўся Сцяпан Батулін, быў дадзен загад забяспечыць пераход нашых войск праз мост. Шэсць гадзін невялікая група людзей трымала абарону маста. I толькі калі апошнія нашы салдаты перайшлі на той бок, абаронцы пакінулі яго, папярэдне ўзарваўшы.

Затым была нядоўгая перадышка, фарміраванне знішчальнага атрада для барацьбы ў тыле ворага. Пераход групы ў 100 чалавек праз лінію фронта павінны быў забяспечыць Сцяпан Батулін з другім разведчыкам. 1 яны правялі яе, без страт, без сутычак з ворагам, зноў да Паўлопаля, а затым - у Старасельскі лес. Прысутнасць групы вораг адчуў вельмі хутка. Адна за другой на шашы ўзрываліся машыны, перарывалася сувязь, то тут, то там ворагаў падсцерагаў нечаканы агонь.

Неўзабаве настаў час вызвалення апошніх кіламетраў беларускай зямлі. Ён мог застацца на месцы, прапаноўвалі работу у органах міліцыі, трэба было аднаўляць гаспадарку. Але сэрца камсамольца, які атрымаў камсамольскі білет у самыя цяжкія дні кастрычніка 1943 года, не магло заставацца спакойным, пакуль карычневая чума не разбіта. Хутка добраахвотнік Сцяпан Батулін паяўляецца ў Мінскай школе малодшых камандзіраў, а потым зноў - дзеючая армія.

Дамоў, у 1946-м, ён вярнуўся з ордэнамі і медалямі, у тым ліку “3а вызваленне Варшавы» і «За ўзяцце Берліна», тройчы аплаканы маці, якая пахавала малодшага сына і мужа, закатаваных фашыстамі.

Вось і перагорнуты ваенныя старонкі кнігі жыцця. Ён перагортвае іх свабодна, з чыстай душой, яму няма чаго саромецца, толькі сум па загінуўшых таварышах, родных змрочвае ўспаміны і прымушае сэрца зноў і зноў сціскацца ад болю.

Старонкі, што датычацца яго пасляваеннага жыцця, запісаны далёка не ўсе. Тых, ужо запоўненых, ён таксама не сароміцца, бо быў там, дзе патрэбна была яго праца. Краіне патрэбен быў лес - працаваў на лесараспрацоўках. Прапанавалі ў родным калгасе ўзначаліць брыгаду, узначаліў. I не абы як, а так, што іншым было чаму павучыцца. Гайкоўская брыгада калгаса «Зара» атрымлівала з гектара па 280 цэнтнераў бульбы, 450-500 цэнтнераў цукровых буракоў, выдатна ішла па іншых паказчыках. I то была не проста шчодрасць зямлі. Гэта быў вынік працы членаў брыгады, арганізоўваемых камуністам Сцяпанам Нікіфаравічам Батуліным. I гэты вынік быў адзначан ордэнам Леніна, які заззяў на грудзях калгаснага брыгадзіра ў 1966 годзе.

Ён і сёння на пярэднім фронце, толькі фронце мірным. I хоць гады бяруць сваё і здароўе прымусіла ісці на іншую работу, ветэран не шукае спакою.

Бялова, М. Ён змагаўся за свабоду / Марыя Бялова // Камуністычная праца. – 1974. – 29 чэрвеня. Пра ветэрана вайны Сцяпана Нікіфаравіча Батуліна з Гайкоўкі, разведчыка партызанскага атрада імя Фрунзе, ардэнаносца, які ў мірны час быў удастоены ордэна Леніна. 

Популярные материалы


Комментарии


Названия статей

Поиск по сайту

Наши партнеры

Животный мир Кобринщины, Кобрин, Беларусь