Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Рыгор Вышынскі: «Пакуль мая душа спявае…»     

У акардэона цікавая і доўгая гісторыя. Яго будучы гаспадар, кулямётчык, з вызваленчымі баямі ў складзе 122-га палка I Украінскага фронту ў час Вялікай Айчыннай вайны прайшоў паў-Еўропы. А набыў інструмент наш зямляк у 1945 годзе ў Аўстрыі на добрую памяць аб тых цяжкіх часах.

- Любімая мая песня - "Кацюша". Як заспяваю яе на якой-небудзь урачыстасці, адразу ж успамінаю выпадак у студзені 1945 года, калі ў час Вісла-Одэрскай аперацыі ў Польшчы перад намі стаяла задача выбіць немцаў з умацаваных раёнаў. Выстраіліся на пазіцыі "кацюшы" і нанеслі такі моцны ўдар, што потым ужо было і не зразумець, якая ў немцаў была тэхніка і колькі было жывой сілы. Усё было знішчана ўшчэнт, - узгадвае ветэран.
Рыгор Вышынскі з сумам успамінае, што яго напарнік, першы нумар кулямётнага разліку Кірыл Мірны, так і не дачакаўся Перамогі, загінуў ад выбуху варожага снарада. А нашага земляка выратавала ад смерці армейская каска...

Пасля заканчэння вайны Рыгор Герасімавіч працаваў на Грушаўскай машынна-трактарнай станцыі механізатарам-меліяратарам, разам з жонкай Надзеяй выхаваў дзвюх дачок, дачакаўся чацвярых унукаў і праўнука Аляксандра, які, дарэчы, сёлета плануе згуляць вяселле.

У сакавіку ветэран адзначыў сваё 90-годдзе. Нягледзячы на значны ўзрост душа ў яго заўсёды маладая. Любіць працу, добрую песню і шчырасць.

Мельнік, Р. Рыгор Вышынскі : “Пакуль душа спявае…” / Раман Мельнік // Кобрынскі веснік. – 2015. – 25 сакавіка. - С. 4. 90-гадовы ветэран Вялікай Айчыннай Рыгор Герасімавіч Вышынскі з Грушава прайшоў паў-Еўропы ў складзе 122-га палка 1-га Украінскага фронту ў якасці кулямётчыка і з... акардэонам.

Популярные материалы



Названия статей

Поиск по сайту

Наши партнеры

Виртуальное путешествие по всему городу Кобрину