Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

У павергнутым Берліне свой закончылі паход

65 жыхароў Кобрыншчыны былі ўзнагароджаны медалём «За ўзяцце Берліна». 18 з іх - жыхары Кобрына, 47 - вяскоўцы.

Кароткі расказ аб гэтых людзях пачну з жанчыны - былой старшыны Паліны Іванаўны АНДРАЙЧУК, якая служыла ў 106-м Пінскім ордэна Чырвонага Сцяга палку сувязі. Яе, выдатную тэлеграфістку, прызвалі ў армію у першыя ж дні вайны. 3 Масквы накіравалі на Бранскі, а затым - на Пауднёвы фронт. Першую баяцую ўзнагароду - медаль «За баявыя заслугі” - яна атрымала ў кастрычніку 1942 года, калі ёй было 19 гадоў. А ў сакавіку 1943 года Паліна Іванаўна была ўзнагароджана ордэнам Чырвонай Зоркі. Разам са сваім палком сувязі яна ўдзельнічала ў вызваленні Пінска, Варшавы, а ў красавіку 1945 года - у Берлінскай аперацыі.

Павел Мікалаевіч Грыбаў у перыяд Берлінскай аперацыі быў старшым лейтэнантам, камандзірам 43-й роты 756 стралковага палка 150-й ордэна Кутузава II ступені дывізіі 3-й ударнай арміі I-га Беларускага фронту. Яго рота адной з першых уварвалася ў цэнтральны ўваход рэйхстага і разам з іншымі падраздзяленнямі 150-й і 171-й дывізій ачышчала ад гітлераўцаў не толькі два паверхі, але і склепы рэйхстага.

Камандзір 150-й дывізіі Герой Савецкага Саюза В. М. Шацілін падараваў П. М. Грыбаву сваю кнігу «Сцяг над рэйхстагам» з надпісам «Грыбаву - аднаму з храбрых, камандзіру роты...». У гэтай кнізе ёсць радкі, прысвечаныя адвазе і ўмелым дзеянням пры штурме рэйхстага старшага лейтэнанта Грыбава, змешчаны яго фотаздымак.
Радавы Яўгеній Паўлавіч Бандарэвіч са сваім станкавым кулямётам заўсёды знаходзіўся ў гушчы атакуючых пехацінцаў свайго палка, удзельнічаў у штурме Сілезскага вакзала Берліна. 24 красавіка 1945 года быў цяжка паранены, адпраўлены ў шпіталь, дзе знаходзіўся да ліпеня 1945 года. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені, шматлікімі медалямі.

Капітан медыцынскай службы Ігнат Іванавіч Дзямідаў у перыяд Берлінскай аперацыі быў ваенным фельчарам. Ён не толькі займаўся перавязкамі і лячэннем параненых байцоў, але і забяспечваў памыўку і змену бялізны воінаў у перапынках паміж баявымі аперацыямі. Вайну скончыў у званні лейтэнанта медыцынскай службы. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі і Айчыннай вайны II ступені, медалямі.

Са снежня 1944 года па май 1945 года наводчыкам мінамёта ў 532-м мінамётным палку 42-й артылерыйскай брыгады 18-й дывізіі быў Мікалай Сцяпанавіч Лукашук. Пад агнём яго мінамётнага разліку палягло нямала гітлераўцаў. У красавіку - маі 1945-га Мікалай Сцяпанавіч прымаў удзел у аперацыі па ўзяццю фашысцкага гнязда.
У той жа час там ваяваў і жыхар вёскі Тэўлі, былы марак Дняпроўскай ваеннай флатыліі Дзмітрый Аляксандравіч Кухарчук. Ён служыў у асобнай 272-й роце суправаджэння дывізіёна бронекацераў гэтай флатыліі. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені, медалямі «За вызваленне Варшавы», «За ўзяцце Берліна» і іншымі.

У радах удзельнікаў Берлінскай аперацыі 1945 года былі былыя партызаны Мікалай Нікіфаравіч Кірыеўскі з калгаса «Рассвет», Іван Савіч Андраюк з вёскі В. Лепясы і многія іншыя.

Перамога над германскім фашызмам здабыта перш за ўсё крывёю і потам савецкага салдата, савецкага народа. I ні адзін рузумны чалавек ва ўсім свеце не можа зменшыць значэнне ратнага і працоўнага подзвігу савецкага народа.

Гурда, У. У павергнутым Берліне свой закончылі паход / Уладзімір Гурда // Кобрынскі веснік. – 2001. – 8 мая. Пра ураджэнцаў Кобрыншчыны, якія ажыццяўлялі Берлінскую аперацыю ў красавіку – маі 1945 года.

Популярные материалы


Комментарии


Названия статей

Поиск по сайту

Наши партнеры

У нас широкий ассортимент различных украшений для зала и автомобилей, а также большой опыт по подготовке и монтажу видеоматериалов.