Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Незабыўнае

... Моцны паток ветру ўладарна ўварваўся ў адкрытую фортку, прынёс з сабой непаўторны вясновы водар. Неяк міжволі ўспомніўся Мацвею Сцяпанавічу той далёкі, цудоўны май пераможнага 1945. Доўгім і цяжкім быў шлях да яго.

Раніца 22 чэрвеня года перакрэсліла мірныя планы і навучэнцаў рамеснага вучылішча, дзе вучыўся слясарнай справе Мацвей Сцяпанавіч Лаўранчук. 3 гэтага дня пачаліся пакутлівыя дарогі вайны шаснаццацігадовага хлапчука. Пакінуўшы Брэст, на які абрушыўся вораг, пешшу дайшлі да Жабінкі, потым цягніком дабраліся да Баранавіч, а затым быў Мінск. Авіяцыя гітлераўцаў хутка «асвойвала» паветраную прастору, таму здаралася трапляць пад бамбёжкі. Асабліва моцныя бомбавыя ўдары наносіліся па гарадах Мінск, Магілёў, праз якія рухаліся на ўсход эшалоны з людзьмі, абсталяваннем.

Сабраўшы моладзь рамесных вучылішчаў у Іжэўску, цэлы эшалон накіравалі ў Навасібірск. Так праз месяц пасля пачатку вайны Мацвей Лаўранчук апынуўся ў глыбокім тыле, працягваў авалодваць спецыяльнасцю. Вучыўся старанна. Ужо ў 1942 годзе ён паспяхова працаваў слесарам-лякальшчыкам на ваенным заводзе.

Але ішла вайна, і ў васемнаццаць гадоў юнаку давялося ўзяць у рукі зброю. Баявое хрышчэнне атрымаў у складзе 150-й стралковай дывізіі, вызваляючы Ковель. Аўтаматная рота, у якой ваяваў Мацвей, на самых не- бяспечных участках фронта дзейнічала рашуча, умела. За вызваленне Ковеля баец Лаўранчук удастоены медаля «За баявыя заслугі».

Войскі, наносячы па ворагу ўдар за ўдарам, няўхільна рухаліся да межаў фашысцкай Германіі. Прыйшлося пераадольваць жорсткае супраціўленне, шматлікія перашкоды. Пры фарсіраванні Віслы быў паранены ў галаву, трапіў у шпіталь, а затым зноў на фронт. Толькі на гэты раз Мацвея Лаўранчука накіравалі ў артылерыю. Давялося стаць наводчыкам, затым камандзірам 152-міліметровай гарматы.

I ў артылерыі Лаўранчук вызначаўся храбрасцю, уменнем весці бой як ва ўмовах разгорнутага фронту, так і ў населеных пунктах. Трапным агнём сваёй гарматы артылерыст знішчаў агнявыя кропкі праціўніка на адкрытай мясцовасці і ў гарадскіх кварталах. Асабліва напружана давялося папрацаваць у Берліне, выбіваючы з падвалаў засеўшых там шматлікіх фауснікаў.

Другога мая 1945 года артылерысты салютавалі ў пакароным Берліне. За яго ўзяцце М. Лаўранчук узнагароджаны ордэнам «Чырвонай Зоркі». Адзначаны ён таксама медалямі «За вызваленне Варшавы», «За ўзяцце Берліна», «За перамогу над Германіяй», усяго ветэран мае 16 ваенных узнагарод.

3 НАМІВайна закончылася, аднак служба армейская для Мацвея Сцяпанавіча Лаўранчука працягвалася да 1950 года. Толькі ў чэрвені ён вярнуўся ў роднае Ліпава, неўзабаве пайшоў слясарыць на рамонтны завод. I на працоўным фронце вызначаўся актыўнасцю, у любой складанай сітуацыі прымаў граматныя рашэнні. Убачыўшы, што для паспяховай работы патрэбны веды, пайшоў вучыцца ў школу, скончыў Пружанскі сельскагаспадарчы тэхнікум.

На рамонтным заводзе былому франтавіку даверылі адказную пасаду - старшага майстра ліцейнага цэха. Мацвей Сцяпанавіч апраўдаў давер кіраўніцтва, працаваў плённа, вучыўся сам тонкасцям гэтай справы і вучыў моладзь. Нязвыклы да пасіўнага адпачынку ветэран і пасля выхаду на пенсію не засядзеўся ў хаце, асвоіў спецыяльнасць аператара кацельні, працаваў на родным заводзе. I цяпер Мацвей Сцяпанавіч удзельнічае ў грамадскім жыцці, узначальвае ветэранскую арганізацыю адкрытага акцыянернага таварыства «Гідрамаш».

Усё сваё жыццё Мацвей Сцяпанавіч Лаўранчук дастойна выконваў свой грамадзянскі абавязак. Разам з жонкай Надзеяй Васільеўнай выхавалі двух сыноў, якія ўнаследавалі ад бацькоў добрыя чалавечыя рысы. Радуюць ветэранаў Лаўранчукоў і ўнукі. Ад шчырага сэрца хочацца павіншаваць заслужаных, паважаных людзей са святам, і пажадаць усяго найлепшага ў жыцці.

Пянко, А. Незабыўнае / Аляксей Пянко // Кобрынскі веснік. – 1998. – 8 мая. Ветэран вайны Мацвей Сцяпанавіч Лаўранчук з Ліпава мае 16 ваенных узнагарод, у т. л. ордэн «Чырвонай Зоркі» за узяцце Берліна.

Популярные материалы


Комментарии


Названия статей

Поиск по сайту

Наши партнеры

Познай Кобрин

Надувная Подушка Для Шеи