Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Змагаліся з фашызмам, вызвалялі родны край    

У аперацыі па вызваленні Кобрына ад нямецка-фашысціх захопнікаў удзельнічалі злучэнні 9-га гварзейскага стралковага корпуса 61-й арміі: 12-я гвардзейская Пінская (камандзір палкоўнік Д.К.Малькоў) і 212-я Крычаўская (палкоўнік У.Г.Кучынёў) стралковыя дывізіі пры падтрымцы часткі сіл 271-й начной бамбардзіровачнай авіяцыйнай дывізіі (падпалкоўнік К.І.Расказаў) 16-й паветранай арміі. Фарсіравалі яны раку Мухавец і з поўдня і ўсходу ўварваліся ў горад. Завязаўся гарачы бой з ворагам, які працягваўся чатыры гадзіны.

Мікалай Пекут: “Мірнае неба – галоўны здабытак”

- 20 ліпеня 1944г. савецкія войскі выгналі акупантаў з Кобрына. Ужо 4 жніўня мне прыйшла павестка з Кобрынскага ваенкамата. Так я пачаў службу каля пасёлка Собалеў пад Варшавай, у вучэбнай роце пяхотнага палка 1-га Беларускага фронта, дзе авалодаў ваеннай прафесіяй аўтаматчыка.

Потым мяне накіравалі на Магнушаўскі плацдарм, які знаходзіўся на беразе ракі Віслы. З лістапала 1944 года служыў на перадавой, літаральна ў ста метрах ад савецкіх траншэяў былі нямецкія пазіцыі. Раніцай 14 студзеня 1945 года, перад ударам галоўнай групіроўкі войск 1-га Беларускага фронта, мне пашчасціла ўбачыць маршала СССР Георгія Жукава.

У 1946 годзе я вярнуўся ў Кобрын. Працаваў рэвізорам у райспажыўсаюзе, потым на розных пасадах у Кобрынскім райпрамкамбінаце, адкуль і выйшаў на заслужаны адпачынак. Кобрын даў мне выдатную пуцёўку ў жыццё. Я плённа працаваў, атрымаў завочна вышэйшую адукацыю ў інстытуце народнай гаспадаркі (цяпер Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт), стварыў сям'ю. З жонкай Валянцінай разам ужо 62 гады.

Нам вельмі падабаецца наш горад. Ведаеце, за ўсё жыццё я пабываў у розных кутках свету, але больш камфортнага для пражывання горада, на мой погляд, не знайсці. Паглядзіце, колькі ў нас ствараецца цяпер маладых сем'яў! Шмат маленькіх дзетак радуюць вока і сэрца. Мадэрнізуюцца прамысловасць, сельская гаспадарка, адукацыя. Заўсёды адчуваюцца клопат і ўвага з боку дзяржавы да ветэранаў вайны і працы, адзінокіх людзей, пенсіянераў. Хочацца пажадаць сучаснаму пакаленню кабрынчан мірнага неба, якое лічу самым галоўным здабыткам і багаццем.

Уладзімір Фёдаравіч Міжэўскі

у складзе падраздзялення 541-га асобнага разведвальнага дывізіёна спецыяльнага прызначэння вызваляў Кобрын. “1944-ы год… Нашы войскі ўпэўнена рухаюцца на Захад, ачышчаючы ад “карычневай чумы” раён за раёнам. Балюча было глядзець на зруйнаваныя гарады, спаленыя вёскі, змучаных людзей, асірацелых дзяцей... У ліпені нашы падраздзяленні 541-га асобнага разведвальнага дывізіёна спецыяльнага прызначэння ў складзе войск Першага Беларускага фронта грамілі фашыстаў у паўночных раёнах Украіны, рухаліся з Ковеля на Сарны, Пінск, Антопаль. У раёне Антопаля былі значныя сілы ворага, але пад націскам савецкіх войск вораг не вытрымаў і адступіў на захад. На досвітку 20 ліпеня група разведчыкаў, у складзе якой быў і я, літаральна ўварвалася ў Кобрын. Гітлераўцы мітусліва пакідалі горад. То ў адным, то ў другім баку чуліся перастрэлкі. Але, на мой погляд, найбольш моцны бой разгарнуўся на чыгуначнай станцыі Кобрын, адкуль немцаў выбівалі байцы іншых часцей, якія рухаліся па Маскоўскай шашы. Нам прыйшлося ўступіць з ворагам у бой каля рэчкі Бона, дзе былі пабудаваны спецыяльныя ўмацаванні. Менавіта тут немцы і планавалі затрымацца. Але гэты манёўр ім ажыццявідь так і не ўдалося. Вораг быў разгромлены. Мы пагналі немцаў далей.

Пасля Вялікай Перамогі я трапіў у Кобрын праз шаснаццаць гадоў. Па рашэнню партыйных органаў быў накіраваны сюды на работу. 3 якой жа цікавасцю хадзіў я тады па Кобрыне, адзначаючы тыя добрыя змены, якія адбыліся дзякуючы мірнай пленнай працы кабрынчан. А ведаеце, якім убачыў яго той самай раніцай 44- га? Прыціхіпым, бязлюдным, з развалінамі шматлікіх дамоў на цэнтральных вуліцах. У горадзе, які некалі быў ажыўленым і шматлюдным, засталося... не больш як тры тысячы чалавек. Застаўшыся ў жывых, кабрынчане з радасцю і слязамі шчасця на вачах кідаліся насустрач савецкім воінам-вызваліцелям”.

У ліку вызваліцеляў нашага горада значыцца цэлы шэраг ваен- наслужачых, якім прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. У іх ліку - Міхаіл Любіменка, які ваяваў у складзе 37-га гвардзейскага Кобрынскага стралковага палка 12 стралковай дывізіі, камандзір 12-й гвардзейскай Пінскай стралковай дывізіі палкоўнік Дзмітрый Малькоў, лейтэнант Пётр Бахараў.

Увайшлі ў гісторыю як мужныя воіны і ўраджэнцы Кобрыншчыны, якія вызвалялі горад ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэта сувязны партызанскага атрада імя Чапаева Лука Валасюк з в. Батчы, партызан атрада імя Кірава Мікалай Галаднюк з в. Кустовічы. 3 ліпеня 1944 года Мікалай Фёдаравіч ваяваў на 3-м Украінскім фронце, удзельнічаў у вызваленні не толькі Кобрына, але і Чэхаславакіі. Васіль Дзямчук з вёскі Каменка з 1943 года быў камандзірам аддзялення партызанскага атрада імя Чапаева. Міхаіл Мікулік з вёскі Магдалін ваяваў з 1942 года ў атрадзе імя Суворава брыгады імя Молатава, у 1944-1947 гг. - сапёр 2-га палка марской пяхоты ў складзе Балтыйскага флоту. І гэты спіс можна працягваць. У мірны час гэтыя людзі запомніліся як шчырыя працаўнікі, якія заўседы былі прыкладам для морладзі, імкнуліся зрабіць Кобрыншчыну моцнай і квітнеючай.

У музеі імя А.В.Суворава рэгулярна дзейнічае экспазіцыя, прысвечаная вызваленню Кобрына ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, дзе размешчаны архіўныя дакументы, граматы, лісты і паштоўкі з фронту, тагачасныя ўзоры зброі, ваенныя ўзнагароды, абмундзіраванне і інш. Для ўсіх жадаючых шырока адчынены дзверы бібліятэкі музея.

(матэрыял падрыхтаваны паводле дакументальных крыніц)

Мельнік, Р. Змагаліся з фашызмам, вызвалялі родны край / Раман Мельнік // Кобрынскі веснік. – 2013. – 20 ліпеня. – С. 3. Успаміны вызваліцеляў Кобрына М. Пекута, У.Ф. Міжэўскага.

Популярные материалы


Комментарии


Названия статей

Поиск по сайту

Наши партнеры

Животный мир Кобринщины, Кобрин, Беларусь

выставка бизнес сувениры подарки