Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Хлеб Перамогі

Набліжалася вясна 1944 года. Выступаючы на нарадзе каманднага саставу атрадаў і брыгад камандзір Брэсцкага партызанскага злучэння, першы сакратар абкама КПБ Сяргей Сжорсю сказаў:

- Цэнтральны камітэт кампартый Беларусі даў ўказанне партыйным арганізацыям і камандаванню партызан аказаць шырокае садзейнічанне сялянам у правядзенні вясенніх палявых работ. Гэта адна з важнейшых і адказнейшых палітычных задач. Вырашчаны ураджай сяляне збяруць, калі беларуская зямля будзе ачышчана ўжо ад фашысцкай тыраніі. Разам з агітацыйна-масавай работай па растлумачэнню важнасці вясенняй пасяўной кампаніі мы павінны аказваць сялянам практычную дапамогу ў яе правядзенні.

I партызаны дапамагалі сялянам чым толькі маглі. Брыгада «Савецкая Беларусія» выдзеліла 40 коней, 20 пудоў аўса і 200 пудоў ячменю, 2000 пудоў бульбы. Партызаны брыгады імя Дзяржынскага жыхарам вёсак Жытлін, Корачань, Ябланька, Козікі далёка не з багатых запасаў перадалі 1500 пудоў бульбы, 300 пудоў ячменю, 150 пудоў аўса. Людзям сямейных лагераў, якія знаходзіліся пад аховай партызан, таксама выдалі насенне, і ў першую чаргу - родным франтавікоў.

Партызанскія злучэнні ахоўвалі працуючых у полі сялян, самі прымалі ўдзел у палявых работах. Пад аховай атрадаў брыгады імя Чапаева (камбрыг Баранаў) была паспяхова завершана сяўба сельгаскультур, праведзены догляд за азімымі пасевамі сялянамі вёсак Імянін, Астромічы, Стрыгава і шэрагу іншых Кобрынскага раёна. Гітлераўцы так і не пасмелі сунуцца ў пасяўную кампанію ў зону партызанскага злучэння.

На другі дзень пасля вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў кампартыя і ўрад Беларусі заклікалі працоўных рэспублікі аказваць дапамогу наступаючай Чырвонай Арміі. Гэты заклік выклікаў актыўную падтрымку насельніцтва Брэстчыны.

Жыхары гарадоў і сёл выдзялялі праваднікоў для абходу замініраваных фашыстамі месцаў, указвалі разведчыкам варожыя засады, дапамагалі ў наладжванні перапраў, у фарсіраванні цяжкапраходных забалочаных участкаў. Сяляне прыбужскай вёскі Вайцішын сваімі сіламі хутка пабудавалі дарогу праз гразкае балота, па якой без затрымкі пайшлі савецкія танкі, пяхота...

На Брэстчыне ствараліся чырвоныя абозы з хлебам і іншымі прадуктамі ў фонд Чырвонай Арміі. У другой палове 1944-га і у студзені-лютым 1945-га гадоў у вобласці праходзілі франтавыя нядзелі па пастаўках хлеба ў фонд часцей другога Беларускага фронту. Жыхары вёскі Вычулкі Гершонскага сельсавета Брэсцкага раёна звярнуліся да сялян вобласці з заклікам: «Дадзім больш хлеба Радзіме, наблізім дзень Перамогі над злым і каварным ворагам». Сяляне гэтай вёскі першымі сабралі дзесяткі тон збожжа для воінаў, якія вызвалілі раён і горад Брэст.

Ініцыятыву жыхароў Вычулак падтрымала насельніцтва Высокаўскага, Дамачаўскага, Камянецкага раёнаў. Яны здалі каля 60 тысяч пудоў хлеба для воінаў-вызваліцеляў. Жыхары сельскіх населеных пунктаў Пружанскага і Маларыцкага раёнаў здалі ў фонд Чырвонай Арміі звыш 50 тысяч пудоў збожжа. Многія сяляне-аднаасобнікі Драгічынскага раёна адмовіліся ад прадастаўленых ім дзяржавай ільгот і адправілі для франтавкоў некалькі хлебных абозаў. На пярэдніх фурманках развіваўся чырвоны сцяг. На іншых - транспаранты: «Прымайце, даражэнькія воіны, ад нас хлебушак. Мы ўсё зробім, толькі хутчэй знішчыце фашысцкую гадзіну!»

Юркевіч, М. Хлеб Перамогі / Мікалай Юркевіч // Народная трыбуна. – 2005. – 12 лютага. Сяляне Брэстчыны, у т.л. Кобрыншчыны, у 1944г. адпраўлялі хлеб Чырвонай Арміі.

Популярные материалы


Комментарии


Названия статей

Поиск по сайту

Наши партнеры

Кобрин, Беларусь, Достопримечательности, Интересные места

стоматология доктор дент