Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

I жыццё перамагло

Час... Ён бяжыць непрыкметна і ўсё больш і больш аддаляе нас ад трывожных і цяжкіх падзей вайны. Даўно заараны акопы і траншэі. Падняліся і радуюць сваёй прыгажосцю маладыя лясы і дубравы. Умытая росамі, вольна дыхае зямля. Ціха раніцай у полі, лесе. Маўчыць зямля. Але варта прытуліцца да яе сэрцам, азірнуцца на мінулае, і быццам загучыць расказ аб тым далёкім, незабыўным...

Тры гады пакутаваў Кобрын пад ярмом фашысцкай акупацыі. Доўгачаканае вызваленне прыйшло ў ліпені 1944 года. У гэты перыяд баявыя дзеянні ў Беларусі былі разгорнуты на адлегласці 400 кіламетраў.

Асноўны удар па занімаўшых Кобрын фашыстах быў нанесены ў ноч з 19 на 20 ліпеня часцямі 61-й арміі генерала Бялова. Перад савецкімі воінамі была пастаўлена задача: не наносячы пашкоджанняў гораду, узяць яго з ходу, не даючы ворагу апамятацца, адсякаць яго ад шашы, перарэзаць шляхі адступяення на Брэст. 20 ліпеня 1944 года савецкія войскі цалкам вызвалілі Кобрын. У горадзе і на чыгуначнай станцыі былі захоплены склады з ваеннай маёмасцю, вагоны, платформы і паравозы.

Акупанты нанеслі гораду велізарны ўрон. Трэцяя частка жылога фонду была разбурана. Перад бегствам з горада фашысты вывелі са строю чыгуначную і тэлефонна-тэлеграфную станцыі, узарвалі масты, прамысловыя аб’ екты.

1124 дні фашысцкай акунацыі Кобрыншчыны ўнеслі жыццё многіх жыхароў. У нашым раёне былі закатавапы і спалены жывымі 11457 чалавек, у тым ліку — 2900 дзяцей. 3323 жанчыны. 1621 чалавек быў вывезены ў Германію ў рабства. Вораг цалкам знішчыў 9 населеных пунктаў, 1142 жылыя дамы, 19 школ, 11 прамысловых будынкаў.

Старыя людзі гавораць што словы «жыта» і «жыццё» аднаго кораня. Каласіцца, паспявае жыта адноўленых вёсак Кобрыншчыны: Каменкі, Барысаўкі, Лукі. Рачыцы, дзесяткаў і соцень іншых. Мірныя палі гэтыя − сімвалічны помнік тым. хто калісьці тут высяваў зерне і збіраў ураджай, але не дачакаўся сённяшняга дня. Палі гэтыя − пераканаўчае сведчанне таго, што жыццё перамагло.

Амельянчук, Н. І жыцце перамагло / Н. Амельянчук // Камуністычная праца. – 1987. – 18 ліпеня. Вызваленне Кобрына.

Популярные материалы


Комментарии


Названия статей

Поиск по сайту

Наши партнеры

Бенто Суши, Кобрин, Роллы, Суши, Беларусь

услуги колл центра холодные звонки цена