Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Жыццё i смерць Станiслава Аўгуста Панятоўскага

1. Воўчын. Радзiма Панятоўскага
На заходнім ускрайку Камянеччыны, дзе цячэ Пульва (некалі паўнаводная і судаходная) за 20 км на захад ад Брэста, раскінуўся Воўчьн, некалі мястэчка, а цяпер звычайная вёска на беларуска-польскай мяжы. Але месца гэтае, выбранае ў даўнія часы нібьгга Боскай воляй, зацішнае і спакойнае, было калiсьцi цэнтральным паміж Рэччу Паспалітай і Вялiкiм княствам Літоўскім. Воўчын з'яўляўся значным культурным цэнтрам. Нарэшце, месцам нараджэння нашага з вамі апошняга караля.

Cтаніслаў Панятоўскі

Першае пісьмовае ўпамінанне пра Воўчын датуецца XVI ст., а менавіта тым, што ў 1586 годзе тут пабудавана царква святога Мікалая і Георгія. У 1720 г. адбыўся шлюб Канстанцыі Чартарыскай са Станіславам Панятоўскім, 44-гадовым генералам, прадстаўніком вядомага польскага роду герба «Целэк», кашталянам кракаўскім, ваяводам Мазавецкім, падскарбіем ВКЛ. За плячыма гэтага чалавека быў удзел у шматлікіх бітвах. Канстанцыя была адзінай дачкой уладальніка Воўчына, якая і атрымала яго ў пасаг.

3 гэтага часу Станіслаў Панятоўскі, пакінуўшы ваенныя і палітычныя справы, надзейна асеў у правінцыі, аддаўшыся радасцям бацькі шматлікага сямейства. Уладанне налічвала 18 фальваркаў. Станіслаў Панятоўскі быў адукаваны чалавек і светлы. Ён правёў рэформы ў сваіх маёнтках, адмяніўшы так званыя гвалты – дні працы на пана.

2. Касцёл у iмя Святой Тройцыў Воўчыне
Бацька будучага караля скіроўвае сваю дзейнасць на будаўніцтва новага, цаглянага касцёла непадалёк ад пакояў. (Як вядома, першы драўляны касцёл тут быў пабудаваны ў 1639 годзе і месціўся воддаль маёнтка Панятоўскіх). Кутні камень новага касцёла заклалі 18 ліпеня 1729 года. Праект зрабіў і выконваў работы варшаўскі архітэктар Вінцэнт Рахеці.

Усяго праз пару год людзі ўбачылі цуд архітэктуры. Вышынёй амаль 15 метраў, увенчаны гранёным шатром з гадзіннікам і вежай, з залачоным крыжам. Зала храма мела форму грэчаскага крыжа і была пакрыта плоскай столлю. Падлога ўсярэдзіне мармуровая. У касцёле размяшчаўся арган, сямейная ложа і родавая крыпта. Касцёл меў два ўваходы – з боку дарогi i з боку палаца Чартарыскіх.

3. Нараджэнне малодшага сына
Ёсць людзі, якія ствараюць дабро, праменяцца духоўнасцю. Самым каштоўным дакументам, які сведчыць пра былую веліч Воўчына (ён захаваўся да нашых дзён) з'яўляецца невялікіх памераў, аздобленая бронзай «Кніга метрык касцёла Воўчынскага ад 1653 года».

За стагоддзі кніга поўнілася запісамі імён і тытулаў вядомых магнацкіх родаў. Аднак, найвялікшы інтарэс выклікае запіс на латыні аб нараджэнні ў студзені 1732 года дня семнаццатага Станіслава Аўгуста Панятоўскага, будучага караля. Хрысцілі яго ў старым касцёле, на той час капітальна адрамантаваным. Гэты касцёл яшчэ дзейнічаў у 1762 годзе. Сёння ж там валяецца толькі цэгла ад яго падмурка.

Мацi Станіслава Панятоўскага стварыла ў Воўчыне школу. У школе вучыліся яе чатыры сыны, дзве дачкі і некалькі юнакоў з прыезджых сем'яў. У тым ліку Антоній Тызенгауз, будучы міністр фінансаў Вялікага княства. Пра якасць навучання ў школе сведчаць, што ўсе яны дасягнулі заўважнага становішча ў тадышнім грамадстве. Затым Станіслаў (кароль) вучыўся ва універсітэтах Англіі і Францыі, шмат падарожнічаў. Валодаў пяццю замежнымі мовамі. А пакуль будучы кароль атрымоўвае адукацыю, мы зноў вернемся ў Воўчын.

4. Росквiт i заняпад Воўчына
Чарговая замена ўладальнікаў Воўчына адбылася ў 1744 годзе, калі князь Міхаіл Чартарыскі, канцлер ВКЛ, міністр і выдатны палітык, купіў частку воўчынскіх маёнткаў у свайго швагра, Панятоўскага (бацькі). Але сям'я будучага караля па-ранейшаму жыла ў Воўчыне.

Станіслаў Панятоўскі (бацька) быў добрым гаспадаром, аднак, Міхаіл Чартарыскі аказаўся яшчэ лепшым. Ён для вяльможнага жыцця стварыў вялікасвецкую рэзідэнцью. Яго палац з ліственіцы налічваў 36 пакояў. А два цагляных флігелі – 52 пакоі.

Таксама пабудавалі шматлікія памяшканні для прыслугі, гаспадарчыя збудаванні, цяпліца, нарэшце, тэатр. Усё гэта акаймляў 30-гектарны парк, разрэзаны шырокім каналам, выкладзены дубовымі дылямі. Двухпавярховы цагляны будынак бібліятэкі, у якім нарадзіўся будучы кароль, быў адноўлены. Дарэчы, час уратаваў гэтую пабудову. У ім месцілася кантора калгаса імя Жданава, пасля там жыла прыезджая сям'я, цяпер вядуцца рамонтныя работы. А вось кнігі і пакой караля загінулі. Як гаворыць сведка, архіў і кнігі існавалі яшчэ ў 1939 годзе.

Аднак, вернемся ў XVIII стагодцзе. У гэты час будуецца ратуша (якую пазней перабудуюць пад царкву), каменныя гандлёвыя рады (тры разы ў год тут праводзіліся кірмашы). Будуецца манастыр і капліца (да сёння не захаваліся). Але нашы сучаснікі пра гэтую прыгажосць доўга не мелі дакументальных звестак. I толькі ў 1994 годзе ў Парыжскай нацыянальнай бібліятэцы знайшлі малюнак П'ера Рыко з планам воўчынскай рэзідэнцыі.

На сёння захаваліся толькі касцёл святой Тройцы, бібліятэка, частка сцяны палаца, ратуша, у якой цяпер дзеючая царква.
Што датычыцца фальварка Грэмяча, які ўваходзіў у воўчынскі ансамбль, то калі ў 1870 годзе ён стаў уласнасцю князёў Пузынаў, то яны пабудавалі там палац казачнай прыгажосці, з вялікім паркам з рэдкіх парод дрэў ... У наш час там была школа, пасля піянерскі лагер. I гэта ашчаджала палац. 3 1997 года «апеку» над гістарычным помнікам усклала на сябе Міністэрства культуры РБ.

5. Будучы кароль i будучая iмператрыца
Калі Станіславу Панятоўскаму споўнілася 20 гадоў, яго выбралі ў сейм Брэсцкага павета, дзе ён звярнуў на сябе ўвагу дэпутатаў сваім рытарствам. Праз два гады ён быў ужо стольнікам ВКЛ. Затым Станіслаў Аўгуст ступіў на дыпламатычную сцяжыну: спачатку сакратар пасольства ў Санкт-Пецярбургу, пасля надзвычайны пасол Рэчы Паспалітай у Расіі.

Менавіта ў гэты час ён знаёміцца з будучай імператрыцай Расіі Кацярынай II. Калі яны ўпершыню сустрэліся, яму было 23, ёй – 26 гадоў. У разбэшчаным дварцовым свеце Панятоўскі нагадваў цнатлівага каханка. Перад ад'ездам з Польшчы ён паабяцаў сваёй маці, што не будзе піць і гуляць у карты, і што не зробіць прапановы ні адной жанчыне пакуль яму не споўніцца 30 гадоў. Ён не даваў зароку на ўстрыманне, але лёгкія прыдворныя амуры яго не захаплялі ды баяўся плётак і інтрыг. А захапіўшыся Кацярынай – гэта было яго першае каханне – ён думаў, што будзе любіць яе вечна.

Кацярына і Панятоўскі былі палюбоўнікамі ўсяго паўгода. У жніўні 1756 года яго адаслалі назад у Польшчу і ў гэты ж час Кацярына зразумела, што яна цяжарная. Панятоўскі вярнуўся да рускага двара толькі ў пачатку студзеня 1757 года. А ў ноч на 8 студзеня Кацярына нарадзіла дзяўчынку, імя якой далі Ганна. Ганна Пятроўна Раманава, якая пражыве толькі 2 гады.

Кацярына II

Усе ведалі, што гэта дзіця ад Панятоўскага, але маўчалі. Праз нейкі час імператрыца Елізавета западозрыць Кацярыну ў дзяржаўнай здрадзе. Усе яе палітычныя саюзнікі будуць арыштаваныя, а Панятоўскага зноў адправяць у Польшчу на доўгіх сем гадоў.

Лічыцца, што выбранню Станіслава Панятоўскага каралём садзейнічала Кацярына (ужо Кацярына II, расійская імператрыца). Гэта так. Ёю кіраваў цвярозы палітычны разлік. Яна добра ведала характар Станіслава. Панятоўскі па-ранейшаму кахаў гэтую жанчыну. Менавіта гэтым можна растлумачыць той факт, што каранацыя была прызначана на дзень Кацярыны. На дзень святой Кацярыны ён падпісаў і акт аб адмове ад прастола. Ёсць звесткі, што Панятоўскі на працягу ўсяго свайго жыцця прасіў Кацярыну II стаць ягонай жонкай. Але яна заўсёды гаварыла: «Не!»

6. Станiслав Аўгуст Панятоўскi – кароль
У нядзелю 25 лістапада (па каталіцкім календары) 1764 года Станіслаў Аўгуст узышоў на трон. Дужы і малады, прыгожы і адукаваны ён меў тады 32 гады. А наперадзе было – трыццацігадовае панаванне ў адной з найвялікшых еўрапейскіх краін. Панаванне паспяховае i не вельмi шчаслiвае i трагiчнае, радаснае i балючае. У тыя днi ў Варшаву з'ехалiся каля 30 тысяч гасцей з краiны ды замежжа. Каранаваўся Станіслаў Панятоўскi ў касцёле святога Яна.

Якi ж след пакiнуў кароль Станіслаў на чале Рэчы Паспалiтай. Па-першае, ён актывізаваў адукацыю, дзейнасць вучоных і мастакоў. Заснаваў у Варшаве кадэцкі корпус, з якога выйшлі славуты генерал Касцюшка, Ясінскі, Сакольніцкі і многія іншыя людзі. Быў заснаваны корпус інжынераў ВКЛ і вернуты да жыцця манежны двор. Склалася думка, што з гэтага часу пачаўся «залаты век».

Панятоўскі надаваў увагу і гаспадарчай дзейнасці гмін, клапаціўся аб развіцці прамысловасці і гандлю. Але спробы ўмацавання цэнтральнай улады шляхам рэформ, выклікала незадаволенасць Расіі і Прусіі, а таксама мясцовых рэакцыйных магнатаў, і паступова перарасла ў адкрытую варожасць. Ці ж бываў кароль пры жыцці ў Воўчыне? Адно ўпамінанне ёсць. У верасні 1775 года ён быў у Камянцы і Воўчыне і нават выканаў просьбы войта, бурмістра і стараст. Аднак галоўнае тое, што пасля сябе ён пакінуў Канстытуцыю 3 мая.

7. Канстытуцыя 3 мая 1791 года
Унутраная палітычная нестабільнасць у краіне паслужылі Расіі, Прусіі і Аўстрыі падставай да таго, каб распачаць падзел Рэчьі Паспалітай у 1772 годзе. Пасля гэтых падзей кароль Станіслаў Аўгуст спрабуе правесці дзяржаўную рэформу. Быў прыняты Дзяржаўны закон, вядомы як Канстытуцыя 3 мая.

Дарэчы, гэта першая Канстытуцыя ў Еўропе і другая ў свеце (пасля ЗША). У ёй замацоўваліся межы паўнамоцтваў дзяржаўнай улады, правы і абавязкі грамадзян. Яна зацвярджала такое паняцце як народ, якое ўключала, апроч шляхты, мяшчан і сялян. Шляхта пазбаўлялася права асабістай улады над сялянамі. Адбылося далейшае аб'яднанне Кароны і ВКЛ.

У выніку гэтых змен Рэч Паспалітая стала канстытуцыйнай манархіяй. Радыкальныя ўнутраныя рэформы ў Рэчы Паспалітай зноў сталі непакоіць суседзяў, якія баяліся яе магутнасці. Восенню 1795 года Кацярына II, імператар Аўстрыі і кароль Прусіі сцерлі з карты Еўропы такую дзяржаву як Польшчча. Караля Панятоўскага сілай прывезлі ў Гародню і змусілі адрачыся ад трона. Гэта было 25 лістапада (210 гадоў таму, у дзень святой Кацярыны). У гэты час прускі кароль вывез з Кракава ў Берлін каралеўскія сімвалы ўлады. Станіслаў Панятоўскі не мог уратаваць дзяржаву, але праз сваю палітыку духоўна падрыхтаваў народ для пераадолення 120-гадовай няволі.

8. Апошнi прытулак апошняга караля
У сераду 11 лютага 1798 года Яго Каралеўская Вялікасць устаў рана. Каля адзінаццаці адчуў сябе дрэнна. Выклікалі лекара. Пазней ксяндза. Хутка прыехаў і імператар Павел з сынам. Яны заспелі Панятоўскага непрытомным... А ўжо 12 лютага былога манарха Рэчы Паспалітай не стала.

Пахаванне яго было сапраўды каралеўскім. Нябожчыка забальзаміравалі. Пасля труну з целам караля выставілі ў Троннай зале палаца. Павел I асабіста ўсклаў на галаву Панятоўскага карону. А 5 сакавіка труну з целам урачыста перанеслі ў касцёл святой Кацярыны. Працэсію з 18 тысяч вайскоўцаў узначальваў сам расійскі імператар.

Затым абабітую белым шоўкам труну апусцілі ў другую, пазалочаную і размясцілі ў крыпце касцёла. На камяні зрабілі надпіс. Так хавалі толькі рускіх цароў... Але самае дзіўнае ў тым, што ўсё рабілася моўчкі. Так загадаў імператар ... 6 ліпеня 1938 года ў касцёле святой Кацярыны адбылася эксгумацыя парэшткаў караля ў прысутнасці консула Польшчы і прадстаўнікоў савецкай улады.

Было засведчана, што каралеўскае цела не захавалася. А адзенне і іншыя рэчы захаваліся вельмі добра. I вось 9 ліпеня 1938 года на станцыю Стоўбцы прыбыў таварны вагон з апячатанай драўлянай скрыняй ... Тым часам у Воўчынскім касцёле ішла спешная падрыхтоўка да перазахавання.

Ноччу 14 ліпеня 1938 года да Воўчынскага касцёла пад'ехалі два грузавікі і чорны лімузін. У святле кішэнных ліхтарыкаў выгрузілі 600 кілаграмовы саркафаг, які не змясціўся нават у веснічкі крыпты. Тады вырашылі перакінуць яго праз мураваную агароджу. Мур трэснуў. Велізарная труна не ўваходзіла ў склеп. У сутарэнні апусцілі толькі скрынку з сэрцам і ўнутранасцямі. Саркафаг паставілі на падлогу ў нішы.

Дзверы апячаталі. Адзін ключ адцалі мясцоваму ксяндзу Антоні Чышэвічу, другі за бралі сабе. Аднак, затаіць гэтую навіну ад мясцовых жыхароў не ўдалося. 12 верасня 1939 года ў Воўчын увайшло гітлераўскае войска. Але праз тры дні зноў адсунулася за Буг, саступіўшы па дамове гэтую частку Палесся Чырвонай Арміі.

28 верасня жыхары Воўчына даведалiся, што будуць жыць у СССР. Станіслаў Аўгуст Панятоўскі апынуўся ў Савецкім Саюзе. Яго нікуды не перавозілі. Проста перасунулася мяжа. А 22 чэрвеня 1941 года ў мястэчка ўвайшлі новыя гаспадары са свастыкай на рукавах.

Лёс Воўчына пасля вайны быў вызначаны на Ялцінскай канферэнцыі. Ён адышоў да Савецкага Саюза. Як сведчаць людзі, адразу ж пасля ад'езду апошняй групы воўчынскіх каталікоў у Польшчу, у касцёл улезлі рабаўнікі: разламалі труну, з мундзіра зрэзалі гузікі, яны блішчэлі як залатыя, забралі карону, розныя матэрыялы...

Пасля мясцовы каваль з цынкавай труны нарабіў вёдзер, і калі напіваўся, то любіў танчыць у каралеўскай кароне. Пасля смерці каваля яго сын карону здаў у якасці утыльсыравіны. Прах рабаўнікоў не цікавіў, як і рэшткі вонкавай труны з жалезнымі ручкамі. А вось куды дзелася урна з унутранасцямі? Кажуць, нібыта вартаўнік гміны Антон Пратасюк вынес з касцёла астанкі караля ў нейкае толькі яму вядомае месца. I гэтую тайну забраў з сабою ў магілу.

Усё сыходзілася на адным: Воўчынскіх могілках. Можа, так сціпла, але па-хрысціянску там і ўпакоіліся астанкі караля? Як успамінае кардынал Казімір Свёнтак, «Прыблізна ў 1955 годзе ў Мінск прыйшоў ліст з Воўчына, у якім аўтар паведамляў, што ён патаемна сабраў парэшткі караля і перазахаваў іх. I месца гатоў паказаць... Не паехалі. А ліст згубіўся».

I вось яшчэ адно перазахаванне. Можа, і не апошняе?! Гаворыць Галіна Качаноўская, супрацоўнік Воўчынскага музея, студэнтка гістарычнага факультэта. Гэта яна школьніцай у 1987 годзе разам з сябрамі з Гродна разграбалі рукамі смецце ў касцёле святой Тройцы ў Воўчыне, шукаючы рэшткі апошняга караля...

А 13 снежня 1988 года быў падпісаны акт перадачы польскаму боку рэшткаў пахавання караля Станіслава. Сярод іх: срэбныя галуны, часткі труны, абцасы, фрагменты мундзіра, цвікі, шматкі каралеўскага плашча... Так Станіслаў Аўгуст Панятоўскі з Божай ласкі Кароль Польскі, князь Літоўскі, Рускі, Прускі, Мазавецкі, Жамойцкі, Кіеўскі, Валынскі, Падольскі, Падляшскі, Інфлянскі, Смаленскі, Чарнігаўскі вярнуўся ў свой Варшаўскі замак праз 196 гадоў...

Газета «Лiтаратура i мастацтва», № 30, 28 лiпеня 2006 г.

Материалы



Наши партнеры

Кобрин, Беларусь, Достопримечательности, Интересные места