Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Гiсторыя вёскi Кiвацiчы

Гiсторыя вёскi Кiвацiчы, што на Кобрыншчыне, i славуты кiвацiцкi некропаль

Пiсьмовыя звесткi пра маёнтак, уладанне М.Паца ý вёсцы Кiвацiчы, датуюцца 1528 годам. У 1567 годзе гаспадаром маёнтка Кiвацiчы быý Дамiнiк Пац, падкаморый брэсцкi, якi «ставил почту с имъений своихъ – съ Кивачичъ и других, ставил коней збройно».

У 1610 годзе на сродкi Мiкалая i Соф'i Пацаý быý пабудаваны з дрэва касцёл Святых Апосталаý Пятра i Паýла. З пiсьмовых звестак вядома i тое, што ý 1671 годзе ý склад маёнтка Кiвацiчы ýваходзiлi суседнiя вёскi Свiшчы i Заверша. Летам 1798 года драýляны касцёл Пятра i Паýла згарэý ад маланкi. I на сёння няма нiдзе звестак як ён выглядаý.

Колокольня костела святого Петра и Павла

Сама сядзiба ýладальнiкаý маёнтка Кiвацiчы была праз дарогу ад касцёла, на невялiкiм пагорку. 3 1795 года Кiвацiчы ý складзе Расейскай iмперыi. Пасля Пацаý маёнтак набыý нехта Мержаеýскi. Менавiта ý гэты час з суседняй Алiзараýшчыны (1845 г.) была перавезена драýляная пабудова i узведзены новы касцёл, якi таксама нaciý назву Святых Апосталаý Пятра i Паýла (на тым жа месцы).

У 1890 годзе сяло Кiвацiчы, хутар, разам з фальваркам Свiшчы, Заверша, Дзевяткi налiчвалi 1882 дзесяцiны зямлi. А гаспадыня ýсяго гэтага – нехта I.Багуслаýская. У гэты час у Кiвацiчах народнае вучылiшча, дзе навучалiся каля сотнi вучняý.
Перад Першай Сусветнай вайной сядзiбу купляюць Шадурскiя, знакамiты i багаты шляхецкi род на нашых землях. 3 1921 года Кiвацiчы ý складзе Польшчы.

Вядома, што ý 1932 годзе ý Кiвацiчах была адкрыта публiчная бiблiятэка, дзе былi кнiгi i не толькi на польскай мове. Працавала школа, вячэрнiя курсы, чытальня, тэатральны i харавы гурток. У школу раз у тыдзень прыходзiý праваслаýны святар i на рускай мове чытаý Закон Божы.

У 1940 годзе iснавалi Старыя Кiвацiчы, Новыя Кiвацiчы, пасёлак Кiвацiчы i былы маёнтак Кiвацiчы. Усяго каля 300 жыхароý.  На 1.01.1999 г. у Кiвацiчах 22 двары i 48 жыхароý.

На сёння (2013 г.) пяць хат i ý трох хатах дажываюць свой век людзi сталага ýзросту. Пасля калгасу, затым птушкафабрыкi, два гады таму гэтыя землi прыдбаý нехта пан Кшыстаý, якi збiраецца будаваць тут вялiкую свiнаферму. А Кiвацiчы сталi нiчыйнымi…

Але прайсцi проста так ля ýжо лiчы знiклай вёскi не атрымаецца. У апошнюю вайну ад запальнай кулi згарэý апошнi касцёл, але засталася званiца i цiкавы некропаль. Са званiцы ý 90-ыя зрабiлi невялiкую каплiцу, а вось некропаль бударажыць фантазiю.

Каталiцкае пахаванне займае не менш двух гектараý. На пясчаным пагорку ля касцёла, вiдаць, першыя пахаваннi вялiся ýжо 3 17 стагоддзя. На сёння захавалiся пахаваннi, адзначаныя другой паловай 19 стагоддзя. Уладальнiкаý Кiвацiч i суседнiх маёнткаý хавалi ý сямейных склепах, ставячы надмагiльны камень, хто просты, а хто са скульптурамi i з ажурнымi крыжамi.

Апошнi прытулак тут знайшлi прадстаýнiкi шляхецкiх родаý: Шпакоýскiх, Xapxoýcкix, Бялiнскiх, Бабiнскiх, Антанiна Крукоýская, Марыя i Гелена Русадоýская, Мультаны i Страмiнскiя.


Надмогилье Стреминских

Мясцовыя казалi, што да апошняй вайны кiвацiцкi пагост даглядалi сваякi i прыслуга. Раслi кветкi, падкошвалася трава, дарожкi былi вылажаны бутавым каменнем, была агароджа. Дрэý не было зусiм. Ля многiх магiл стаялi лаýкi. Нiводная скульптура-надмагiлле не паýтаралася. Большасць з ix былi чыгунныя, многiя з каменню i меднага лiста. Быý i мармур.
Але пасля вайны некропаль (склепы) раскапалi. Мясцовыя. Шукалi золата. Знiкла шмат надмагiлляý. Усё зарасло травой i кустарнiкам.

Склеп сям'i апошнiх уладальнiкаý маёнтка Мультанаý – паýразбураны. Замест скульптуры (вiдаць украдзена) – бяроза, з ствалом незвычайнай формы. Сумна i балюча.

Чэрвень 2013 г.