Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Свята-Уладзiмiрская царква вёскi Чыжэўшчына

КРУПЧЫЦЫ

Некалі, яшчэ ў XVII стагоддзі, манахі каталіцкага ордэна кармелітаў аблюбавалі невялікае ўзвышша ля рэчкі Трасцяніца, што за 15 кіламетраў ад Кобрына і столькі ж ад Жабінкі. 3 дапамогай мясцовых памешчыкаў Асоўскага і Нестаровіча манахі пабудавалі з дрэва будынак манастыра, двухпавярховы, плошчай каля 300 квадратных метраў.

Менавіта ля сцен Крупчыцкага манастыра 17 верасня 1794 года адбылася бітва паўстанцкага корпуса генерала Кароля Серакоўскага з расійскім войскам пад кіраўніцтвам А.В. Суворава. Гэта была бітва, што на цэлае стагоддзе вызначыла лёс гэтай зямлі. У час вераснёўскага бою кляштар і касцёл былі значна пашкоджаны, а вёска Крупчыцы згарэла дашчэнту...

ЦАРКВА

Касцёл аднавілі, і дзейнічаў ён да 1832 года, калі яго перарабілі на царкву святога Аляксандра Неўскага. Адбудавалася і вёска. Аднак 9 верасня 1882 года ў Крупчыцах здарыўся вялікі пажар: за некалькі хвілін згарэла драўляная царква і іншыя пабудовы вакол яе.

Будаўніцтва новай царквы пачалося ў 1883 годзе, калі на крупчыцкі прыход быў прызначаны айцец Ніканор Катовіч (1845-1938). Гэта была яго ідэя — новую царкву зрабіць храмам-помнікам воінам, якія загінулі ў бітве на крупчыцкім полі.

АЙЦЕЦ НІКАНОР КАТОВІЧ

У гісторыі Палесся айцец Ніканор Катовіч пакінуў заўважны след. Ён нарадзіўся ў жніўні 1845 года ў вёсцы Чаравачыцы і быў адным з сямі сыноў Антонія Катовіча, Кобрынскага благачыннага. Пяцёра сыноў айца Антонія скончылі Віленскую духоўную семінарыю і сталі праваслаўнымі свяшчэннікамі.

Айцец Ніканор быў не толькі царкоўнаслужыцелем, але і грамадскім дзеячам. Ён з'яўляўся пастаянным аўтарам часопіса «Літоўскія Епархіяльныя Ведамасці». У 1918 годзе напісаў запіску міністру адукацыі пра становішча ўкраінцаў на Палессі. Вядомы ён і тым, што больш за 50 год служыў на адным прыходзе — у вёсцы Крупчыцы. Ён першым у епархіі адкрыў царкоўна-прыходскую школу і заснаваў народную бібліятэку, якая налічвала 1500 кніг.

Незадоўга да смерці, 14 снежня 1936 года, свяшчэннік Ніканор Катовіч адправіў на адрас Палескай кансісторыі дакладную запіску. 3рабіў ён гэта дзеля абароны свайго гонару, дзеля аднаўлення справядлівасці. Справа ў тым, што ў лістападзе 1936 года ў Крупчыцы прыязджаў член кансісторыі I. Бекіш, каб дамовіцца з айцом Ніканорам аб продажы альховага гаю, які знаходзіўся ў сядзібе свяшчэнніка. Госць прапанаваў 30% выручкі аддаць на рамонт мясцовага храма, а 70% — на патрэбы кансісторыі. Айцец Ніканор такую «дзяльбу» апратэставаў, даказваючы, што гай створаны яго працай і клопатам. Ад'язджаючы, Бекіш кінуў фразу: «Вы тут абсалютна нічога не зрабілі». Безумоўна, яго словы надта пакрыўдзілі свяшчэнніка.

Гэты візіт меў сумныя наступствы. 20 лістапада ў дом айца Ніканора з'явіўся свяшчэннік П. Фалька і прадставіўся новым настаяцелем крупчыцкай царквы. На наступны дзень ён перавёз у дом айца Ніканора свае рэчы. I толькі 29 лістапада бацюшка атрымаў з кансісторыі указ, у якім паведамлялася, што яго звальняюць за штат па прычыне ўзросту (сапраўды, на той момант айцу Ніканору было больш за 90 год).

Дакладная запіска айца Ніканора захавалася да нашых дзён — яна знаходзіцца ў Дзяржаўным архіве Брэсцкай вобласці. Дзякуючы ёй, мы маем магчымасць даведацца пра некаторыя падрабязнасці жыцця айца Ніканора і яго прыхода. «Паходжу я са старадаўняга роду свяшчэннікаў, — пісаў айцец Ніканор, — якія на працягу больш трох стагоддзяў няспыннай чарадой змянялі адзін аднаго ў служэнні ля Прастола Божага. Уся дзейнасць іх працякала на тэрыторыі Брэсцкага і Кобрынскага паветаў.

Дзесяць год я прапрацаваў у Рагозне Кобрынскага павета, у старой царкве. I дзесяць год збіраў грошы на будаўніцтва новага храма, рассылаючы адозвы па ўсёй Расіі. I перадаў пераемніку тры тысячы рублёў, на тыя сродкі і пачалося будаўніцтва. Па назначэнні ў Крупчыцы я знайшоў тут голую пустку пасля пажару, які адбыўся 9 верасня 1882 года. Мне нічога не заставалася, як пачаць ствараць усё нанова. Прыхаджане нічога не маглі даць з-за сваёй галечы.

Грошы на будаўніцтва царкоўнага дома мне сабралі мае сваякі (даўгі ім я вярнуў). Будаваў разам з рабочымі сам, штодзённа прыязджаючы за шэсць вёрст з Рагозна. Але і праз паўстагоддзя я не скарыстаўся прадастаўленым мне правам спагнаць кошт дома і хлява. Я быў упэўнены, што ніхто не перашкодзіць мне дажыць век у сваім доме. А зараз мяне выганяюць з упаснай хаты, і напрыканцы сваіх дзён я застаюся жабраком.

Такім чынам, 9 верасня 1882 года крупчыцкая царква згарэпа дашчэнту. Богаспужэнне дзесяць гадоў адбывапася ў старой прыпісной царкве за пяць вёрст ад Крупчыц. Ізноў, як і ў Рагозне, я стаў збіраць грошы на будаўніцтва. І сабраў 7000 рубпёў, 23000 асігнавапа руская казна.

Царква быпа пабудавана, апе мепа беднае начынне. Шмат рэчаў быпо ахвяравана паводпе маіх просьбаў, нават ад Іаана Кранштадтскага. Тысячу допараў перадапі быпыя прыхаджане з Амерыкі. Перад Першай сусветнай вайной крупчыцкая царква стапа самай добраўпарадкаванай у епархіі.

Падчас вайны найбопьш каштоўныя рэчы забралі вайскоўцы. Тое, што заставапася ў царкве, быпо разрабавана (ацалепа топькі тое, што паспепі закапаць у зямпю на могіпках, у тым піку метрычныя кнігі).

Амапь усе прыхаджане выехапі ўгпыб Расіі. Папова вёсак прыхода згарэла цапкам. А калі ў 1918 годзе я вярнуўся назад, то не пазнаў мясцовасці. Хаця царква ацалепа. Па вяртанні немцы даручыпі мне загадваць чатырма прыходамі. Успыхнупа эпідэмія тыфу. Апе Бог мяне ахоўваў, я ні разу не заразіўся, хаця спавядаў і хаваў амапь усіх тыфозных.

Нашэсце бапьшавікоў у 1920 годзе зноў спустошыпа прыход. 3 цягам часу прыхаджане стапі ачуньваць, і ўжо ў 1927 годзе пачапі збор сродкаў на рамонт царквы (быпо сабрана 1200 зпотых). Рамонт правяпі. 3 найменьш пацярпепых цэркваў я пазычыў неабходныя рэчы.

Апе прайшпо дзевяць гадоў. І зноў паўстапа пытанне аб рамонце храма. Я разумею, што фармапьна кансісторыя мае права на распродаж гэтага гаю паводпе свайго меркавання. Апе марапьна я маю рацыю. У маім прыходзе няма ніводнага сектанта. Што датычыць так званых «бязбожнікаў», то і яны, капі даведапіся пра маё выгнанне, падпісапі прашэнне за мяне і нават стапі хадзіць у царкву. Абурана нават катапіцкае насепьніцтва.

Прадастаўпяю Вашаму Высокапраасвяшчэнству меркаваць — ці сапраўды я «нічога не зрабіў>>. Абарона сваіх і царкоўных інтарэсаў, абарона сваіх правоў, абарона свайго гонару — не ёсць бунт. А што датычыць маёй душы — даручаю яе Суддзі Праведнаму і Міпасэрнаму».

У абарону айца Ніканора Катовіча выступіў сам ваявода Брэсцкі Костка-Бярнадскі. І гэта дапо вынік. Ужо ў студзені 1937 года свяшчэнніка П. Фапька пераводзяць у Рагозну, а настаяцепя царквы ў Рагозне, сваяка айца Ніканора, пераводзяць у Крупчыцы. Ён апякаў састарэпага свяшчэнніка да дня яго смерці. Памёр бацюшка 1 красавіка 1938 года і пахаваны капя крупчыцкай царквы. Магіпа яго захавапася да нашага часу.

ГІСТОРЫЯ БУДАЎНІЦТВА

Настаяцепь вепьмі актыўна дамагаўся пачатку работ, апе высветпіпася, што не хапае неабходнага матэрыяпу, асабпіва камянёў на падмурак і сцены. Тады вырашыпі выкарыстаць фундамент быпога манастырскага будынка, які меў масіўныя ўнутраныя перагародкі. Так пад шуфпямі і кіркамі рабочых у пістападзе 1888 года знікпі апошнія рэшткі некапі заможнага кармепіцкага кпяштара.

А ў студзені 1889 года айцец Ніканор Катовіч асабіста ездзіў у Якаўчыцы, Баяры, Вежкі, Кобрын і іншыя мясціны, каб дамовіцца з сяпянамі аб продажы дпя царквы бутавага камення. Тыя згадзіпіся. Дпя гэтага нават на два тыдні быпа прыпынена дастаўка матэрыяпу на будоўпю Маскоўска-Брэсцкай шашы. А памочнік кобрынскага павятовага спраўніка пабываў у вёсцы Азяты і дамовіўся з памешчыкам Выганоўскім аб вырабе неабходнай копькасці цэгпы. У пютым 1890 года купец Піманаў з сяпа Гутава пачаў будаўніцтва Крупчыцкай царквы.

Лепшыя пецярбургскія дойпіды Жубер і Бенуа скпапі ппан унутранага ўбранства храма. І яшчэ цікавая даведка: Крупчыцкі храм — гэта копія імператарскай царквы ў Бепавежскай пушчы (яна не захавапася). Будаўніцтва працягвапася тры гады. Асвячэнне храма адбыпося 17 верасня 1894 года, капі адзначапі 100-годдзе Крупчыцкай бітвы. Храм асвяціпі ў гонар роўнаапостапьнага князя Упадзіміра. У той дзень быпа адспужана абедня і ганаровая паніхіда па А. Сувораву «з абвяшчэннем вечнай памяці яму і ўсім загінуўшым у Крупчыцкім баі».

Напярэдадні гэтай падзеі Ніканор Катовіч скпаў і раздаў сяпянам невяпікую брашурку, у якой апавядапася пра «значную гістарычную падзею», што адбыпася капя Крупчыц.

Паўвека праспужыў айцец Ніканор у крупчыцкім храме. І добра, што не прыйшпося яму пабачыць той дзень, капі ў 1960 годзе царква быпа ператворана ў капгаснае сховішча збажыны. Топькі ў пачатку 1990-х прыгожы каменны сабор у копішніх Крупчыцах быў адноўпены. 3ноў адчынены дзверы храма, зноў адбываюцца богаспужэнні, і мясцовыя жыхары зноў маюць магчымасць прыйсці і памапіцца Богу.

Царкоýнае слова, № 12, 2007

Материалы



Наши партнеры

Виртуальное путешествие по всему городу Кобрину