Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Двухалтарная царква вёскі Бяроза, што на Кобрышчыне

Спачатку аб гісторыі вёскі. Вёска вядома першымі пісьмовымі даведкамі з 1559 года. Гэта сяло Кобрынскага павета ў BKЛ. Ля сяла маёнтак – уладанне пана Касцюшкі, продка знакамітага ў будучым Тадэуша Касцюшкі. Другі маёнтак – уладанне братоў Кулновічаў. А праз нейкія сорак гадоў новы гаспадар маёнткаў – нехта Гузельф. У больш позні час у вёсцы будуецца праваслаўная царква, затым яшчэ дзве, адна з якіх з вельмі цікавай гісторыяй.

На пачатак 20 стагоддзя ў сяле амаль пяцьсот жыхароў. Не гледзячы на падзеі Першай сусветнай вайны і бежанства, на пачатак 1840 года ў вёсцы Бяроза 113 двароў і ужо больш пяцісот жыхароў. На 1.01.1999 года – 119 двароў і 244 жыхары. Ёсць магазiн, бібліятэка, базавая школа, ФАП, помнік землякам, загiнуўшым у ВАВ, дзве царквы. На сёння – 2014 год – у вёсцы 78 хат і 149 жыхароў.

У якім кіламетры ад вёскі, на месцы былога маёнтка паноў Касцюшак, утварылася вёска Бяроза Касцінская (з гістарычнай назвай ад Касцюшак). На сёння там 7 хат і 9 жыхароў. Але вёска Бяроза згінула б у віхуры часу, калі б не дзіўная з багатай гісторыяй праваслаўная царква. Стаіць яна на паўднёвым ускрайку вёскі. Асвячона ў гонар Узвіжання Крыжа Гасподня. Яе будаўніцтва звязана з пажарам, які на трэці дзень Вялікадня ў 1863 годзе знішчыў ранейшы будынак царквы, што знаходзілася на могілках (відаць ад незгарэўшай свечкі). У той час настаяцелем храма быў назначаны малады святар Павел Міхалоўскі.

Слева направо: Павел Михаловский, Никанор, Иоанн,
Василий, Фома, Юлиан Котовичи.

Дарэчы, нарадзіўся ён у 1838 годзе, у гэтым жа сяле, у сям'і святара Івана Міхалоўскага. У 1862 годзе скончыў Літоўскую духоўную семінарыю і быў рукапакладзены ў святары храма сяла Бяроза. I служыў ён у Св.Крыжаўзвіжанскай царкве да 1881 года. Памёр у 1915 годзе ў в.Чаравачыцы, што ля Кобрына, там і пахаваны. А цяпер гісторыя будаўніцтва храма. Ужо праз два тыдні пасля пажару было атрымана паведамленне аб выдзяленні ўрадам (царскім урадам з Пецярбурга) аж трох тысяч рублёў на пабудову новага храма.

Даслоўна: «Высочайше повелено восстановить сгоревшую в селе Берёза, Кобринского уезда, Православную церковь на суммы правительства и объявить о сем Прихожанам». Пакуль ішла нарыхтоўка матэрыялаy (у тым ліку і праект), найм майстроў – на могілках, на месцы згарэўшай царквы, за месяц вернікі пабудавалі невялічкую царкву ў імя прарока Іллі. (Царква існуе і цяпер. Прыпісана да галоўнага храма прыхода).

А будаўніцтва новай царквы вялося амаль два гады. Складанне каштарыса і нагляд за будаўніцтвам ажыццяўляў епархальны архітэктар Т.Савіч. Праект даслаў губернскі інжынер В.Дзяментьеў. Будаўніцтва вёў майстар з Чарнігаўскай губерніі Васіль Гарбузаў. Расiйскі імператар Аляксандр II ахваряваў на храм 3000 рублёў. Губернатар краю М.Мураўёў (ён жа «вешацель») 500 рублёў. Былі грошы і ад маскоўскага купца Марозава. А гэга вельмі вялікія грошы на той час.

Гэтыя падзеі і імёны захаваліся ў гісторыі. А вось імя хадатаёў невядома. Але і сёння мы ім удзячны за добрую справу. Царква, якая згарэла, насіла назву Узнясення Гасподня. I каб захаваць для вернікаў гэты дарагі і памятны дзень, у пауднёвай частцы новага храма быў зроблены Узнесенскі прыдзел з алтарнай часткай. Пратаіерэй Брэсцкага гарнізоннага сабора Макавецкі 8 кастрычніка 1878 года асвяціў прыдзел i yвесь храм. Пабудова царквы мае рысы стылю класіцізма. Кампазіцыя такая: званіца, выцягнутая трапезная, кубападобны асноyны аб'ём, пяцігранная апсіда, двухсхільны дах, цыбулепадобны купал, двух'ярусная званіца. Сцены гарызантальна ашалёваны дошкай.

Іканастас з царскімі варотамі (19 ст.) Абразы 17-18 ст.: «Маці Божай», «Пакровы», «Афанасія Брэсцкага» і многае другое. Ёсць «Евангелле» 19 стагоддзя. Цікавая гісторыя іконы «Феадосія Чарнігаўскага», 19 ст., відаць пакінутая на добры ўспамін майстрам Васілём Гарбузавым. Казалі, што і вялікі князь Аляксандр Аляксандравіч перадаў храму ікону з даравальным надпісам... (Вялікі князь у будучым расiйскі імператар Аляксандр III).

Але вернемся ў 19 стагоддзе. Пры храме існавала брацтва, царкоўна-прыхадская школа ў в.Імяніны. Непадалёку ад храма, амаль адначасова, царскія ўлады будавалі і школу для сялянскіх дзяцей. Пры школе была бібліятэка, якая забяспечвала прыхаджан кнігамі для чытання. Служба ў храмах не спынялася да 1960 года, калі 24 ліпеня Ільінская царква на могілках была знята з уліку. Св.-Крыжаўзвіжанская царква ніколі не закрывалася. А Ільінская так і пуставала да 1991 года, калі пасля рамонту была асвечана занава.  На сёння настаяцель храмаў а. Аляксандр.

P.S. Iкона з надпiсам вялiкага князя ёсць, надпiс на палатне. Назва iконы: «Iкона Серафiма Сароўскага». Аб гэтым ведаюць нямногiя.

студзень 2014 г.

Материалы



Наши партнеры

У нас широкий ассортимент различных украшений для зала и автомобилей, а также большой опыт по подготовке и монтажу видеоматериалов.