Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Ахавальнiца Беларусi

20 мая – дзень з'яyлення Жыровiцкага абраза Божай Мацi.

Сёння, калі духоўнасць чалавечая зноў набыла прыярытэтнае значэнне, па-новаму ацэньваецца шмат што з несправядліва забытага мінулага. Адной з ушанаваных хрысціянскіх святынь на Беларусі здаўна з'яўляецца цудатворны Жыровіцкі абраз Божай Маці. Захоўваецца ён ва Успенскім саборы Жыровіцкага Свята-Успенскага мужчынскага манастыра.

Калісьці тут быў дрымучы лес. Аднойчы летам 1470 года мясцовыя праваслаўныя вернікі пасвілі тут кароў. I на галінках лясной грушы заўважылі дзіўнае святло. Гэта і быў абраз Божай Маці. Быў ён выразаны з каштоўнага камня яшмы, маленькі, змяшчаўся на далоні рукі. Незвычайную находку пастухі аднеслі спадару Аляксандру Солтану. Але на наступны дзень абраз зноў быў на той жа дзікай грушы. Усвядоміўшы незвычайнасць падзеі, спадар Солтан даў абяцанне збудаваць у гонар дзівоснай праявы царкву.

Так і ўзнікла паселішча Жыровічы і драўляны праваслаўны храм. Аднак у 1560 годзе царкву напаткала вялікая бяда – яна згарэла ад пажару. Меркавалі, што ў агні загінуў і каштоўны абраз. Але цуда ўратавала святыню. I людзі аднойчы заўважылі на камені непадалек ад пажарышча незвычайнай прыгажосці дзеву ў прамяністым святле і свечку перад ёй.

Гэта так усхвалявала вернікаў, што пачалося сапраўднае паломніцтва да святога абраза. I людзі пабудавалі мураваны храм. Так і захаваўся абраз Божай Маці Жыровіцкай. А неўзабаве тут заснавалі Жыровіцкі мужчынскі Свята-Успенскі манастыр. Дарэчы, у той час гэтымі землямі валодаў канцлер Вялікага княства Літоўскага Леў Сапега, і яго yклад у гэтую справу вялікі: землі, вялікі звон, беларускае рукапіснае Евангелле.

У 1613 г. польскі кароль Сігізмунд III надаў Жыровічам статус мястэчка, увёў два штотыднёвыя кірмашы. А праз 10 гадоў паселішча атрымала магдэбургскае права. Слава пра Жыровіцкі манастыр і цудатворны абраз Божай Маці разышлася па ўсёй Польшчы. Жыровіцкай святыні сталі пакланяцца.

Абраз Багародзіцы з'яўляецца святыняй і для ўніятаў. Яны пэўны час валодалі манастыром. Шануюць Жыровіцкую Божую Маці і католікі. Абраз спрыяў і спрые сёння вылячэнню хворых. Ягоная аўра атуляе душы вернікаў, агеньчыкам грамнічнай свечкі аберагае ад злога і нядобрага. Святыні калісь пакланяліся магнаты Радзівілы і Сапегі, польскія каралі, у тым ліку і апошні кароль – Станіслаў Аўгуст Панятоўскі.

У 1730 годзе y вялікай людской прысутнасці адбылася знакавая падзея ў рэлігійным жыцці не толькі Жыровіч – урачыстая каранацыя цудатворнага абраза. Карону, упрыгожаную каштоўнымі камянямі, ахвяравала княгіня Ганна Радзівіл.

Цудадзейная сіла абраза засведчвалася шматразова. Вось адна з гісторый. У бацькоў была адзіная дачка. Яна была смяротна хворая. I аднойчыў сне яна пабачыла Багародзіцу, якая клікала яе ў Жыровічы. А ногі дзяўчынкі не маглі і па хаце хадзіць. Але бацькі згадзіліся паехаць у Жыровічы... I не давезлі дачку. Яна памерла. Так здарылася, што развітальны абрад адбываўся ў Жыровіцкім манастыры. I вось дзіва. Раптам дзяўчына ажыла. I ўстала. А затым расказала, што да яе галавы і ног дакраналася Жыровіцкая Маці Божая. Але яна загадала ёй усе астатнія дні свае правесці ў манастыры. А 10 сакавіка 1580 г. Кароль Стэфац Баторый узвёў гэту дзяўчыну у сан настаяцельніцы.

У свой час у Жыровічах існавала Літоўская духоўная семінарыя, Жыровіцкае духоўнае вучылішча. Зараз працуе Мінская духоўная семінарыя. У Жыровічы едуць паломнікі не толькі з Беларусі. Едуць і ідуць, каб папрасіць заступніцтва за нашу краіну і яе народ: «...Осени страну нашу кровом Твоея благостыни, и избави от бедствий стихийных, нашествия иноплеменников и междуусобных настроений. Живите в любви и мире, тихо и безмятежно...»
Наведайце Жыровічы і вы, дарагія нашы чытачы і сябры.

Газета для вас, 17-23 мая 2002 г.

Материалы



Наши партнеры

Виртуальное путешествие по всему городу Кобрину