Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Знiкаючыя вёскi. Рынкi

Сёння Рынкi, а некалi Рымкi – вёска у Кобрынскiм раёне Брэсцкай вобласцi. З 1563 года у Кобрынскай эканомii ВКЛ з пiсьмовых звестак вядома веска Рымкi – невялiкае паселiшча непадалёк дарогi Пружаны – Брэст. Было тады там 12 двароý. I ýжо тады сярод жыхароý упамiнаецца нехта лаýнiк Шлома Рымковiч з сынамi, лаýнiк, у якога тавар куплялi з ycix суседнiх вёсак: Глiнянак, Дзевятак, Залесся, Песцянёк, Кiвацiч, Стрыгава…

Але з цягам часу лаýнiк з'ехаý. Вiдаць штось не пайшоý «бiзнес». I вёска з Рымак стала Рынкi.

Пасля апошняга падзелу Рэчы Паспалiтай (1795 г.) вёска насiла, як i цяпер, назву Рынкi. З пiсьмовых звестак вядома i тое, што за вёскай Рынкi, у ста метрах ад цяперашней даpoгi з Глiнянак на Залессе, стаяý вялiкi дом прамавугольнай формы, з дрэва, на высокiм падмурку, у адзiн этаж. Дом быý абсаджаны дрэвамi. Да цяперашняга часу захавалiся дзве алеi: дубовая i лiпавая. Дом быý абнесены глыбокiм рвом. Непадалёк была сажалка. Усё гэта абмялела, усохла i зарасло хмызняком.

Пасля вайны дом разабралi. На што i чаму ýжо не ведае нiхто. Гэта быý панскi маёнтак-фальварак. Вiдаць, гаспадаром Рынак быý Б.Карыбут-Дашкевiч, як вядома з пiсьмовых даведак 1890 г. I было ý яго ýладанняý 712 дзесяцiн (на сёння 800 га). Гэта i сёння i тады шмат. На той час Карыбута-Дашкевiчы былi знакамiтым шляхецкiм родам. Гiсторыi вядомы палкоýнiк войска польскага Зяном Дашкевiч (1713 г. нараджэння). Нейкi кавалерыст Людвiг Карыбут-Дашкевiч у 1885 годзе быý жанаты на вядомай опернай спявачцы Яýгенii Мравiнскай (1864-1914) з С.Пецярбурга.

Сярод польскай шляхты яшчэ з 15 стагодзя вядомы герб «Карыбут»: на чырвоным полi залаты паýмесяц i шасцiканечная зорка унiзе. Гэты герб лiтоýскага паходжання. Вiдаць, хтосьцi з гэтага роду i кyпiý некалi тут зямлю.

Яшчэ уладальнiкам 44 дзесяцiн (каля 50 га) быý нехта М.Калiш. Пра яго вядома яшчэ менш. А мо пасля падзелу Рэчы Паспалiтай у 1795 годзе расiйская iмператрыца Кацярына II «аддзякавала» кагосьцi са cвaix? Hi аб тым, нi аб другiм на сёння звестак няма.

Але вядома, што ý 1940 годзе вёска Рынкi налiчвала 25 двароý i амаль 200 жыхароý, у дадатак яшчэ i хутары. Фашысцкую акупацыю i партызанку неяк перажылi. Немцы стаялi ý Тэýлях, у Рынках была конная жандармерыя. I народ пад прымусам кармiý i коней, i фашыстаý. А ý начы i партызаны «заходзiлi». Hi ý палiцаi, нi ý партызаны народ не пайшоý.

У 1944-ым чырвоная армiя выгнала фашыстаý з Кобрынскага райна, у тым лiку i з Рынак. I адразу ж ваенкамат аб'явiý мабiлiзацыю. У армiю забралi хлопцаý i мужчын, хто падыходзiý гадамi.

На палях вайны дзесьцi ý 45-ым загiнулi: Фёдар Данiлюк, Мiкалай i Сцяпан Лукашукi, Аляксандр Несцяровiч. Астатнiя вярнулiся хто жывы, а хто i пакалечаны. Але да сваёй зямлi, да сваёй зямелыкi. Не паспелi перадыхнуць, як пачалi «запiсваць» у калгас.

Дзесьцi ý 1949-50 гг. пад пагрозай i прымусам, са слязамi i праклёнамi, бо каму хацелася сваё дабро: коней, кароý, сельскагаспадарчы iнвентар, пабудовы, зерне, зямлю аддаваць невядома каму i задарма.

Але аддалi. Бо помнiлi суседзей, якiх ý 1940 годзе рэпартыравалi ý Казахстан, i якiя гэтага часу не вярнулiся. Калгас назвалi «1 Мая». I так трапна назвалi – што не раз яго «присоединяли и отсоединяли», але да 2011 года ён праiснаваý, покуль нейкi паляк пан Кшыстаý не «прыкупiý» яго пад свiнаферму з назвай ООО «Девятки-Агро».

Але ý 1950-52 гг. знайшлася сям'я з Рынак, што не захацела iсцi ý калгас. Улада не даравала. Ганько Якава Лукiча, 1883 года нараджэння, яго жонку Марыю и дачку Марыю ý 1952 годзе прымусова вывезлi ý Паýднёвы Казахстан. Рэабiлiтавалi ý 1994 годзе, каго i пасмертна.

На сёння, сакавiк 2013 года, у вёсцы Рынкi пяць хат, дзе жывуць шэсць чалавек, з ix пяць пенсiянераý. Каб не сярэдняя школа, дык нiхто i дзiцячых галасоý не пачуý бы. Школу пабудавалi яшчэ пры «паляках» ý 1927 годзе, бо па Рыжскаму мiрнаму дагавору 1921 года Заходняя Беларусь, у тым лiку i вёска Рынкi, увайшла ý састаý Польшчы – Другой Рэчы Паспалiтай.

Школа была двукласная – вучылicя два гады. Разам хлопчыкi i дзяýчынкi. Вучылi на польскай мове. У школе, акрамя матэматыкi, геаграфii i пiсьма, быý i Закон Божы. У сераду ý школу прыязджаý бацюшка (праваслаýны свящэннiк), у чацвер – ксёндз. У час фашысцкай акупацыi ý школе стаяла конная жандармерыя.

Пасля 1944 года зноý распачалi заняткi ý школе. Дабудавалi яшчэ адно памяшканне. I было ýжо чатырохгадовае навучанне.

Да 1955 года школа была сямiгодкай, а з 1956 года стала сярэдняй. У пачатку 90-ых гадоý у школе навучалася 260 вучняý (вучылiся ý дзве змены). На сёння – крыху больш за 70 вучняý. А што будзе далей – невядома?

У блiзляжачых вёсках не стала працоýных месц. Няма маладых сямей, бо iм няма дзе працаваць. Няма i дзяцей.

Сакавiк 2013 года