Днём з крыжом, або што было на месцы старога хлебазавода? | Марчук Нина Григорьевна | Туристический Кобрин
Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Днём з крыжом, або што было на месцы старога хлебазавода?

Якая карысць чалавеку, калi ён набудзе свет, а душу сваю пашкодзiць?
Евангелле ад Мацвея, 16.26

У 1992 годзе ý Кобрыне ýступiý у строй новы хлебазавод. Стары ж, пабудаваны сорак гадоý таму, яшчэ некалькi гадоý працаваý, затым прыйшоý у заняпад. Пачалiся нават спрэчкi аб выкарастоýваннi яго тэрыторыi, бо завод знаходзiцца ý самым цэнтры горада.

I вось у мiнулым годзе пры земляных работах на старым хлебазаводзе натыкнулiся на камень-пастамент. Было яýна вiдаць, што тут калiсьцi стаяý помнiк. I гэта выклiкала вялiкi iнтарэс сярод гараджан. Звярнулiся ý мясцовы музей. Там нiякiх звестак не было. Але знайшлiся старажылы, якiя i паведамiлi гэтую гiсторыю.

У Кобрыне ý 1812 годзе 27 лiпеня быý адзiны за ýвесь час вайны з Напалеонам бой. Загiнуýшых з боку французаý было каля дзвюх тысяч, – з боку рускiх – 77 чалавек. I пахавалi рускiх воiнаý у двух месцах: на правым беразе Мухаýца, ля шашы Варшава–Масква i на старых могiлках, дзе хавалi калiсьцi кобрынскiх князёý i, напэýна, гараджан. Iнакш – на месцы старога хлебазавода. Успомнiлi i тое, што калiсьцi там стаяý помнiк: Крыж i Анёл.

Мой субяседнiк – Павел Дзям’янавiч Гiлевiч, яму на сёння 82 гады. Тады ён быý хлапчуком. Тады – гэта пры паляках. У самым цэнтры горада, каля рыначнай плошчы, была цагляная школа, i мой субяседнiк не раз чытаý надпiс на помнiку. Помнiк стаяý на вялiкiм каменi. Анёл амаль чалавечага росту ý адзеннi, прыгнуýшыся, трымаý на плячы крыж. I быý надпiс на старарускай мове металiчнымi блiскучымi лiтарамi аб тым, што гэта памяць загiнуýшым рускiм воiнам у баi за абарону Кобрына ý лiпен 1812 года. Вакол адмосткi была металiчная агароджа. А калi ý 1954–1960 гг. будавалi на гэтым месцы хлебазавод, то не раз выкопвалi тут чалавечыя косцi i чарапы. Гэта сведчыць аб былых пахаваннях. I наýрад цi хавалi хрышчоных рускiх воiнаý у 1812 годзе са святаром. Час быý не той! У горадзе стаялi французы. Горад гарэý. А кожнаму хрысцiянiну памерцi без крыжа – вялiкi грэх. Быý i ёсць.

I таму зразумела. Калi ýсё ýсталявалася, ужо ý мiрны час жывыя загiнуýшым паставiлi помнiк у выглядзе «Анёла з крыжам».

Крыж – гэта асноýны цэнтр людскога смутку. Анёл – пасрэднiк памiж Богам i людзьмi. Помнiк быý у вышыню дзесьцi 4-5 метраý. Але самае сумнае пазней.

Анiякiя вiхуры не кранулi помнiк амаль да нашага часу. Успамiнае Васiль Рыгоравiч Абразцоý, 71 год. У 1960 годзе ён працаваý рабочым на хлебазаводзе. I помнiць гэты помнiк. Помнiць i тое, як кувалдай разбiвалi помнiк. Крыж, кажа, завезлi дзесьцi на гарадскiя могiлкi, а Анёла з пастаментам паклалi ý падмурак будынка склада.

I яшчэ мае субяседнiкi гаварылi, што тут калiсьцi стаяла Прачысценская царква, у якой малiýся нават Аляксандр Сувораý.
У вядомага беларускага пiсьменнiка-журналiста Паýла Шпiлеýскага ý працы «Падарожжа на Палессi i беларускiм краi» 1858 года ёсць, дарэчы, успамiн пра гэтую царкву. Але далейшы лёс яе невядомы. Мо, згарэла? Бо 21 лiпеня 1905 года ý нашым горадзе быý вялiкi пажар (аб iм пiсалi нават газеты).

Вось i ýся гэтая сумная гiсторыя. Але няма мiнулага i сучаснага. Час адзiны. Яго змацоýвае памяць. Сёння няма сведак, якiя помняць загад, па якiм разбiвалi хрысцiянскi крыж. Але ёсць спiс людзей, якiя стаялi тады ý руля ýлады ý нашым горадзе, гэта партыйныя i савецкiя работнiкi.

Барыс Рыгоравiч Iльясюк, Праскоýя Сямёнаýна Сiдарук, Iван Фёдаравiч Яжоý, Мiхаiл Абразцоý – дырэктар хлебазавода, дарэчы, рускi, з Варонежа. I iншыя.

Якая ганьба!

Газета «Народная воля», 2005 год