Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Казімір Лышчынскі: «Лжэмудрацы падманваюць просты народ...»

Казімір Лышчынскі нарадзіўся ў 1634 годзе ў маёнтку Лышчыцы, што непадалёк ад Брэста. Яго бацькам быў Геранім Лышчынскі. Ён займаў пасаду мельніцкага падстолія, затым суддзі брэсцкага. Радавымі маёнткамі сям’і былі Лышчыцы, Дабранет, Горнаў, Матыкалы.

Пасля дамашняга навучання яго адправілі ў Брэсцкі езуіцкі калегіум (на сёння будынак не захаваўся). Затым была вучоба ў Вышэйшай школе ў Калішах. Пасля вучобы малады Лышчынскі трапляе ў войска. Спачатку на “казацкую вайну”, набегі казакоў Багдана Хмяльніцкага, затым змагаўся супраць шведаў і рускіх.

Цікавая даведка. Служыў наш зямляк у палку крылатых гусар — гэта элітная конніца Вялікага Княства Літоўскага. Апроч металічных даспехаў гусары мелі яшчэ і крылы, што мацаваліся да спіны. Калі лавіна крылатых гусар імчала ў бой — магутныя коні, бліскучыя даспехі, белыя крылы над галавой, — відовішча ўражвала!

І яшчэ. Усіх забітых, як вядома, хаваюць на месцы бітвы, у брацкіх магілах. А вось крылатых гусар (мёртвыя целы) прывозілі да бліжэйшых касцёлаў, дзе па старажытным звычаі нашых продкаў іх клалі на падлогу са свечкамі ў руках і адслужвалі імшу. І толькі тады аддавалі зямлі.

Відаць, смерць не аднойчы глядзела ў вочы нашаму земляку. У 26-гадовым узросце К.Лышчынскі пакідае ваенную службу і вяртаецца ў родны калегіум езуітаў памочнікам рэктара. Перад ім адкрываецца бліскучая рэлігійная будучыня. Чатыры гады ён вывучаў рыторыку, логіку, фізіку і метафізіку. Марыў аб далейшай вучобе ў Еўропе. І шчыра верыў у Бога.

Праз восем гадоў працы ў ордэне езуітаў ён вяртаецца ў Лышчыцы. Жэніцца. Становіцца дэпутатам Брэсцкага ваяводскага сейма (тады дэпутаты сейма выбіралі на трон каралёў). І працуе мельніцкім падстоліем (на той час высокая пасада). (Дарэчы, К.Лышчынскі выбіраў на трон Міхала Вішнявецкага і Яна Сабескага, з якім ён біў туркаў з конніцай крылатых гусар.)

Герб рода Лыщинских

У Лышчыцах К.Лышчынскі адкрыў школу, дзе навучаў шляхецкіх і сялянскіх дзяцей чытанню, арыфметыцы, пісьму і іншым навукам. А ў Брэсцкім судзе выконваў абавязкі адваката ў асабліва заблытаных справах. А свой вольны час аддаваў філасофскім заняткам. Шматгадовы роздум і вынікі адкрыццяў ён запісваў у трактат “Аб неіснаванні Бога”. Пісаў на латыні. Выдаваць не спяшаўся. Бо дзе знайсці такога адважнага друкара?

Час не захаваў гэты атэістычны трактат. Але ёсць судовыя тэзісы з гэтага запісу: “Чалавек — стваральнік Бога, а Бог — стварэнне чалавека. Лжэмудрацы падманваюць просты народ...”

У сваім трактаце ён пісаў і аб сваім пасмяротным жаданні — спаліць ягонае цела, а на вогнішчы паставіць камень з эпітафіяй: “О, падарожнік! Не міні гэты камень. Ты на ім не спатыкнешся, калі не спатыкнешся на ісціне...” І яшчэ ён жадаў “мець свет без улады, гарады без начальнікаў, народы без валадароў”. Відаць, на той час ён ужо чытаў “Горад сонца” — утопію Кампанэлы.

Цяжка ўявіць, як склаўся б лёс Лышчынскага, калі б сусед і блізкі сябар дзяцінства пан Ян Бжоскі не пазычыў у яго сто тысяч талераў. Грошы на той час вельмі вялікія. З Бжоскім ён разам вучыўся, а ў сталыя гады, відаць, разам яны выпілі не адзін штоф гарэлкі. Разам сустракаліся на сеймітах, ездзілі адзін да другога ў госці. Бжоскі тыднямі гасцяваў у Лышчынскага. Відаць, тады і чытаў пан Казімір свайму сябру трактат. І, відаць, той не хрысціўся, слухаючы чытанку.

Але ў 1686 годзе Лышчынскі з нейкай сямейнай нагоды папрасіў сябра вярнуць пазыку. Той або грошай не меў, а мо і не хацеў вярнуць доўг... І тады ў пана Бжоскага нарадзіўся план расправы з лепшым сябрам. Ён выкрадае 15 сшыткаў трактата і дастаўляе іх віленскаму біскупу Бжастоўскаму. Біскуп, пэўна, аж ахнуў, убачыўшы гэты “падарунак”. Перад вачыма паплыла кардынальская мантыя. І ён перадае рукапіс на “экспертызу” ва ўніверсітэт і піша каралю просьбу на дазвол арышту бязбожніка. Кароль не надта думаў. Загад быў выкананы. Неўзабаве адбыўся і суд. Прысуд — смерць праз спаленне.

Але Бог уратаваў К.Лышчынскага! Бог, як ён быў перакананы, якога няма! А здарылася вось што. Брэсцкі дэпутат Пісаржэўскі ад імя шляхты свайго павета (Брэсцкага) абскардзіў прыгавор суда на той падставе, што апошні парушыў Статут ВКЛ, які забараняе разглядаць справу шляхціца ў духоўным судзе. Літоўскі трыбунал прысуд адмяніў. Лышчынскага выпусцілі на волю.

Аднак свабода Лышчынскага была сапраўднай бядой для пана Бжоскага. І ён адвозіць свой данос на гродзенскі сейм, дзе меў быць кароль Ян Сабескі. Аднак сейм не адбыўся. І гэта падаравала Лышчынскаму аж год жыцця. Лышчынскі думаў, што справа заглохла. Схадзіў на споведзь, даў шмат грошай касцёлу, нарыхтаваў лес на капліцу...

Аднак на яго не забыліся пакрыўджаныя біскупы. За год яны добра падрыхтаваліся. Сеймавы суд цягнуўся два месяцы. Але нічога не даказаў. Далі слова Лышчынскаму, які амаль даказаў сваю невінаватасць, бо была і другая частка трактата, якая абвяргала першую.

Але было прынята рашэнне спаліць атэіста на агні. Яго кінулі ў турму і прапанавалі прылюдна раскаяцца. Ён адмовіўся.
Канечне, ён хацеў жыць: была сям’я, дзеці. Але яго ўсё жыццё вяла высокая ідэя “не быць рабом”.

30 сакавіка 1689 года прысуд быў выкананы. У Варшаве на плошчы сабраўся натоўп. Спачування, якому вучыў Хрыстос, ніхто не выказаў. Вось як запісаў біскуп Залускі: “Спачатку яму абцугамі вырвалі язык, затым спалілі рукі, затым спалілі ягоныя паперы, пісаныя на латыні, якую мала хто знаў. Попел засыпалі ў пушку і выстралілі”.

Цікавая даведка. Праз 80 гадоў Варшаўскі сейм вынес рашэнне: езуіцкі ордэн у Рэчы Паспалітай забараніць, маёмасць і зямлю — канфіскаваць. А пакуль маёмасць Лышчынскага канфіскавалі ў даход ордэна. Хату спалілі, сядзібу перааралі... Зямлю ўнаследавалі дзеці і жонка Ядвіга.

На маю думку, Казіміра Лышчынскага асудзілі за смеласць свабоднага мыслення. Індывідуальную думку абвясцілі пагрозай існавання дзяржавы. Рэальным падмуркам гэтага судзейства была боязь страціць уладу, а з ёю і прывілеі. (На жаль, так і ў цяперашні час.)

А цяпер аб сённяшнім дні Лышчыц. Пішу, бо, думаю, няшмат людзей сёння ведаюць аб нашым знакамітым земляку. Я жыла там некаторы час. Мясцовыя жыхары яшчэ помняць панскі дом 1841 года пабудовы. Праўда, гэта занава адбудаваны палац на тым жа месцы, але збудаваны ягонымі нашчадкамі. Дом згарэў у вайну ў 1941 годзе. А падмурак захаваўся, праглядваюцца і два вадаёмы, зарослыя хмызняком. Цікавае паданне пра дрэва. На пагорку ў парку ўсё яшчэ стаіць велічны конскі каштан у 15 метраў вышынёй. Пагорак гэты быў высыпаны дзесьці каля 1841 года па жаданні патомкаў Казіміра Лышчынскага. Кажуць, што мясцовыя жыхары насыпалі гэты курган з зямлі, на якой стаяў маёнтак К.Лышчынскага, калі капалі вадаём. У адну з юбілейных дат тут пасадзілі каштан.

Не менш цікавая і гісторыя храма. Калісь грошы на пабудову Троіцкага касцёла ў Чарнаўчыцах даў бацька Казіміра Геранім (1583 г.). Калі К.Лышчынскага пасля першага арышту адпусцілі дамоў, ён ахвяраваў грошы на пабудову касцёла ўжо ў Лышчыцах...

Але касцёл пабудавалі толькі праз паўстагоддзя ў 1742 годзе, непадалёку ад маёнтка, ужо нашчадкі “атэіста” Лышчынскага. Гэта быў невялікі прысядзібны касцёл Сэрца Ісуса. Пабудавалі з цэглы. Але пасля паўстання супраць цара ў 1864 годзе ўлады касцёл забралі пад Свята-Пакроўскую праваслаўную царкву.

У 1918 годзе парафіяне вярнулі былы касцёл Сэрца Ісуса ў каталіцкі прыход. У 1962 годзе касцёл зачынілі. Убранне вывезлі ў невядомым напрамку. У 1960-х гадах там церлі лён. Затым была мельніца. Затым пабудова пуставала. І толькі ў 1990 годзе яе перадалі ў праваслаўны прыход.

А ў 1988 годзе да 300-годзя з дня пакарання смерцю К.Лышчынскага мясцовыя ўлады ўстанавілі вялізны камень у памяць знакамітага земляка (як ён некалі і хацеў), непадалёку ад Свята-Пакроўскай царквы (некалі касцёла Сэрца Ісуса).
Праўда, месца тут глухое.

Парадокс: помнік атэісту стаіць побач з хрысціянскім храмам. Але гісторыю не перапішаш.

Ніна Марчук, газета "Народная Воля", 29 красавiка 2013 г.


P.S. 20 апреля 1989 года, в год 300-летия казни, в Брестском районе в деревне Малые Щитники рядом с бывшей униатской церковью был установлен мемориальный камень в память о Лыщинском, с его же эпитафией, которая еще при жизни философа наслала на него гнев католических клириков. Фигура Казимира Лыщинского является одной из ключевых в некоторых произведениях белорусского историка и писателя Владимира Орлова. 4 марта 2009 года, к 375-летию со дня рождения философа, Министерство связи и информатизации Республики Беларусь ввело в почтовое обращение художественный конверт с оригинальной маркой «375 лет со дня рождения Казимира Лыщинского».

Мемориальный камень в честь Казимира Лыщинского

4 марта 2009 года Министерство связи и информатизации Республики Беларусь вводит в почтовое обращение художественный конверт с оригинальной маркой «375 лет со дня рождения Казимира Лыщинского», подготовленный ИЦ «Марка» РУП «Белпочта».

Номинал марки «А» соответствует тарифу пересылки простого письма в пределах Республики Беларусь.

Марка. Казімір Лышчынскі. 1634-1689. (Казимир Лыщинский. 1634-1689 — на бел. языке, портрет).

Иллюстрация. 375 гадоў з дня нараджэння Казіміра Лышчынскага. Мысліцель, грамадска-палітычны дзеяч, педагог. (375 лет со дня рождения Казимира Лыщинского. Мыслитель, общественно-политический деятель, педагог — на бел. языке, сцена казни К. Лыщинского).

Цвет мастики — черный.
Художник конверта и спецштемпеля
Н. Рыжий.Заказ конверта № 8512-09.
Тираж конверта 31,0 тыс.
Место гашения — Минск-почтамт.


 

В 1993 на "Беларусьфильме" снята художественная картина о Казимире Лыщинском "Аз воздам".
 

Материалы



Наши партнеры

Познай Кобрин