Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Іван Хмель

Iван Лагадзюк-Бойцік (вядомы як Іван Хмель (1897-1974), невядомы паэт Кобрыншчыны

Iван Бойцік нарадзіýся 5 сакавіка 1897 года ý сяле Хабовічы, Кобрынскага раёна, у сялянскай сям'і. Да пачатку Першай сусветнай закончыý народную украінскую школу. У бежанстве сям'я трапіла ý Томск, дзе Iвана прызвалі ý царскую армію. Але не ý акопы. Спачатку ён вучыýся на курсах прапаршчыкаý, а зімой 1917-1918 гг. на 6 месячных курсах настаýнікаý пры інстытуце ý Томску.

Бацькі Iвана загінулі ý бежанстве, там, у далёкай Сібіры. Iван вярнуýся да дому адзін. Гаспадаркі не было, але хата ý віхуры вайны не згарэла. Так і працаваý на зямлі. Калі «прыйшлі» палякі, крыху пазней, у 1926 годзе ён стварае бібліятэку ý роднай вёсцы, затым драматычны кружок з мясцовай моладзі. У наступным годзе ý Хабовічах адкрываецца філіял кобрынскага кааператыва «Селяньска Самопоміч». Збірае фальклёр роднага краю. Жэніцца, бо калі ý 1932 годзе прыязджае настаýнікам у вёску Балаты, Кобрынскага раёна, то ý іх сям'і быý сын з 1924 года нараджэння, які хадзіý у школу разам з маёй размоýцай, Алёнай Пятроýнай Левай, з 1926 года, якая і сёння жыве там, у Балатах, і помніць гэтага школьнага «кіроýцу», бо на від ён быý вельмі прывабны. Мая субяседніца скончыла ý Балатах 4 класы польскай школы, але вучылася 5 гадоý, бо ý 4 класе патрэбна было навучацца 2 гады. Два разы ý тыдзень у школу прыходзіý ксёндз і закон Божы чытаý на польскай мове, а размова ішла пра каталіцызм, а не пра праваслаý'е.

Дома гаварылі, на трасянцы, менавіта на той мове, на якой гавораць і сёння. У настаýніка Бойцiка была і прыгажуня жонка. Яе вучаніца Алёна помніць у прыгожай шляпцы. Быý у іх і агарод, і кароýка, і свінні, бо жонка настаýніка была вельмі працавітай.

А вось калі прыйшлі Саветы, у школах пачалі вучыць на рускай мове. I усё нічога, мову Бойцік помніý, бо ý Сібіры навучаýся і жыý амаль 5 гадоý. Але ý 1940 годзе НКВД на кобрыншчыне арыштоýвае 30 настаýнікаý. Бойцік арэшту пазбягае. Пашанцавала.

А калі прыйшлі немцы ý 1941 годзе, ён вярнуýся ý Хабовічы і працаваý там настаýнікам, выкладаючы ýжо украінскую мову.
3 усіленнем фашыстскага тэрору ýступае ý рады УПА (Украінская Паýстанчая Армія), іх мэта – барацьба за незалежнасць супраць нямецкай і савецкай акупацый.

Некалькі слоý пра УПА. У восені 1942 года ý аколіцах сёл Дывін i Хабовічы, Кобрынскага раёна, арганізуецца першая сотня УПА. Аглавіý яе Сяргей Качіньскі (Астап). Першы бой з немцамі, а затым партызанамі яны правялі ý гэтых мясцінах.
Амаль усе гэтыя паýстанцы былі забіты, бо баі чырвонаармейцаý з атрадамі УПА па лясах вяліся да 1953 года.

Але ýлетку 1944 года Iван Бойцік раптоýна знікае. Як высветлілася – у эміграцыю. Не салодкай спачатку была тая эміграцыя. Быý ён на работах у нямецкіх Альпах. Затым трапіý уАнглію, а пасля ý ЗША. Пра сям'ю ý Амерыцы мне не вядома. Знаю толькі, што памер ён у 1974 годзе, пахаваны ý Баунд Бруку (штат Нью-Джерсi) і пасля смерцi яго радню ý Хабовічах не шукалi. На яго магiле стаiць помнiк, на якiм выбiты яго словы:

Красо незбагнута, Полісся,
Свята в уяві, як і в сні! ...

У Амерыцы выйшлі дзве паэтычныя кнігі ýжо Івана Хмеля – «Гомін Полісся» (1960) і «Іду з кобзою» (1962). Уся яго паэзія пранікнута любоý'ю да роднага краю, да Украіны, да землякоý, і ані аднаго слова аб сыну і жонцы, якая засталася ý тых самых Хабовічах.

Сёння успамінае Еýдакія Мікалаеýна Акулік, 1923 года нараджэння, жыхарка вёскі Хабовічы: «Iван знік калі нас вызвалілі ад немцаý у 1944 г. Жонка Анастасія засталася на гаспадарцы з сынам Васілем. Жыла ціхенька. Калі ýтварыýся калгас працавала шчыра, і маýчала. Да людзей была добразычлівай. Але няшчасці не пакідалі гэтую жанчыну. Савецкая ýлада не чапала жанчыну, а сына вывезлі. На сёння няма ні Насці, ні яе сына Васіля, і невядома дзе ён быý. Але выжыý, і вярнуýся ý Хабовічы. Жонка прыгажуня Надзея. Нарадзілі трое дзяцей. Жылі і працавалі ý калгасе, у тых жа Хабовічах. Памерлі ý 80-ые, мінулага веку. На сёння жывыя ýнукі Івана Хмеля, так назваýся іх дзед, трапіýшы ý Амерыку. Іван і Вера ý суседнім калгасе, Галя ý Дывіне, на хлебапякарні».

Я не шукала ix. Не ведаю, як ім спадабаецца гісторыя іхняга дзеда. Дарэчы, у брэжнеýскія часы ix дзед перадаваý жонцы Насці падарункі. Бо многія ездзілі за акіян, асабліва веруючыя пратэстанты. Жонку да сябе не прасіý, сам сюды ехаць баяýся. Знаý, не даруюць.

Я маю некалькі вершаý Івана Хмеля (Iвана Бойцiка). Вершы змястоýныя. I ні нам судзіць аб яго жыццёвых паступках: страляý, але не цэліýся. Дзеля гэтага ёсць Бог. Дзяржава з іменем Украіна на сёння прызнала яго знакамітым паэтам берасцейшчыны. Але ён жа наш – кобрынскі.

Мынула молодість, як дим.
Я попрощав тобі, Полісся.
Чі ти побачіш хочь сліди
Моіх пісень у Чорноліссі.

Прости мене, що я, твій син.
Тебе так вирікся, покинув.
Що променяв твої низи
На ці альпіскі верховини.

Як приймеш ты, я повернусь.
Колись минеться ж лихоліття
Щоб весну вільну хоть одну
Твоїм подихати повітрям.

І ліс зажуреный, струмкий
Дытынства любого дозвілля
Живиці запах той терпкий
Який любив до божевілля.

Нина Марчук,  2010 г.

Навигация





Наши партнеры

Кобрин, Беларусь, Достопримечательности, Интересные места

Весы торсионные платформенные на 500 кг тут