Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Статьи о Кобрине: С любовью к традициям

Мясцовы адпаынак – на вышыні!      

Днямі ў Мінску былі падведзены вынікі традыцыйнага рэспубліканскага конкурсу "Лепшая аграэкасядзіба - 2009", які праходзіў пад эгідай ААТ "Белаграпрамбанк" і Беларускага грамадскага аб'яднання "Адпачынак у вёсцы". Свае найлепшыя напрацоўкі ў сферы аграэкатурызму прэзентавалі не толькі нашы суайчыннікі, але і госці з краін Балтыі, Польшчы. Увазе ўдзельнікаў і была прадэманстравана культурна-забаўляльная праграма з удзелам вядучых эстрадных зорак краіны і спевакоў дзіцячага "Еўрабачання". А пасля абвясцілі канчатковыя вынікі. Прыемна адзначыць поспех нашых зямлячак. За першае месца ў намінацыі "Захаванне беларускіх традыцый" Ніна Главацкая (сядзіба «Палескія традыцыі") атрымала Грамату і памятны падарунак - ноўтбук. Ала Палікарпук (сядзіба "На Зарэчнай вуліцы") у намінацыі "Гасціннасць" узнагароджана ганаровым дыпломам удзельніка конкурсу.

Наш карэспандэнт сустрэўся з жанчынамі, якія адзяліліся сваімі ўражаннямі, а таксама расказалі, што новага адбылося ў іх аграэкасядзібах за чатыры апошнія месяцы, Ніна Главацкая вядзе свае справы гэтай нішы бізнэсу прыкладна год. Акрамя гасцявога доміка, стылізаванага пад даўніну, у сядзібе сям'і Главацкіх была пабудавана банкетная зала. Першых наведвальнікаў на прыняла ў навагоднюю ноч. Гасцям прапануецца шырокі спектр сцэнарыяў з акцэнтам на старажытныя традыцыі палескага рэгіёна. Прадумана і меню вечарын ці святаў, якое асноўваецца на кухні продкаў, - скваркі, каўбаса, хатні свежаспечаны леб, бужаніна і шмат іншае.

У банкетнай зале ўладкаваны камін з рускай печкай, дзе на вачах у наведальнікаў гатуецца смачная ежа. Навокал створана атмасфера побыту мясцовых сялян, якія жылі пяцьдзесят-сто гадоў таму. Сумна тут не бывае. Гэта ж адзначылі і кампетэнтныя спецыялісты — дацэнты ізраільскага ўніверсітэта, якія з рабочым візітам сёлета ў студзені наведалі аграэкасядзібу. Яны прынялі ўдзел у Калядных святах, пачаставаліся 12-цю поснымі стравамі, паслухалі выступленні фальклорных калектываў Алены Букач і сям'і Главацкіх. Усяго за год тут было шмат гасцей з Расіі, ЗША (штат Каліфорнія), Германіі і нават Аўстраліі.

- Планаў на будучыню шмат, - распавядае Ніна Главацкая, - мы працуем пакуль не на поўную магутнасць. Неабходна выканаць вялікі комплекс будаўнічых работ і добраўпарадкаванне тэрыторыі пасля зімовага перыяду. Да лета яшчэ далёка, але ўжо цяпер паступаюць заяўкі і прапановы ад пастаянных кліентаў. Імкнемся ўправіцца да "гарачага сезона" і прыняць гасцей, як належыць.

На тэрыторыі аграэкасядзібы "На Зарэчнай вуліцы" у в. Пескі-2 таксама за зімовы сезон адбыліся змены. Была пабудавана вялікая павець, дзе могуць размясціцца да 50 чалавек. Тут з надыходам цяпла плануецца праводзіць разнастайныя святы і мерапрыемствы. Рыхтуецца пляцоўка для гульні ў "гарадкі". Паводпе слоў Апы Палікарпук, на базе сядзібы 16 красавіка будзе праведзены штогадовы адкрыты рэспубліканскі кулінарны конкурс пад патранажам аграпрамысловага саюза Брэсцкай вобласці. Таксама хутка чакаецца прыезд калег з Германіі і Японіі, якія пажадалі абмяняцца вопытам у сферы аграэкатурызму.

Раман Мельнік

Мельнік, Р. Мясцовы адпаынак – на вышыні! / Раман Мельнік //Кобрынскі веснік. - 2010. – 17 сакавіка. – С.1-2.

Комментарии