Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Статьи о Кобрине: С любовью к традициям

Чаму б не паспрабаваць прыцягнуць увагу да гэтай прыгажосці?     

Цяга да падарожжаў і незвычайнага адпачынку прысутнічае амаль у кожным чалавеку. Адны адпраўляюцца за эмоцыямі ў горы ці на курорты Чорнага мора, другія перавагу аддаюць адпачынку ў «бабулінай» вёсцы... Апошнім часам тураператары ўсяго свету гавораць пра разварот на 180 градусаў, калі на змену тром складнікам - сонца, мора, пясок - прыходзяць такія, як пейзаж, традыцыі, вольны час. І тут мы здольны паказаць многае.

Як паведаміў начальнік аддзела па фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкома Васілій Знахарчук, на Кобрыншчыне на сённяшні дзень дзейнічаюць дзве аграэкасядзібы. Уладальніцай адной з іх па вуліцы Зарэчнай у в. Пескі-1 з'яўляецца Ала Палікарпук. Другая сядзіба размешчана ў в. Андронава, дзе сельскім турызмам кіруе Ніна Главацкая. Пачалася работа па стварэнню аграэкасядзіб у фермерскай гаспадарцы «Вілія-агра» (кіраўнік Васілій Новік) і ў в. Мазічы (кіраўнік Ева Глінская). Мэтанакіраваная работа ў галіне турызму вядзецца «ПМ і Кампаніяй» (страусіная ферма) ў в. Казішча.

Сельскаму турызму ў Беларусі толькі тры гады. За гэты час нехта паспеў заручыцца падтрымкай мясцовай улады, набыў вопыт работы з аматарамі прыроды і традыцый. Так, напрыклад, суб'екты аграэкатурызму на тэрьіторыі нашага раёна дапамогуць аргакізаваць пікнічок, прыемную рыбапку і турыстычны паход. Тут жа прапануецца пакаштаваць стравы традыцыйнай беларускай кухні, гарбату або квас, смачныя пірагі... Да таго ж, у аграэкасядзібе ў Песках ля ракі Мухавец знаходзяцца два каларытныя збудаванні: беларуская хатка з атрыбутамі сялянскага побыту пачатку 20 стагоддзя і дом сучаснай архітэктуры, дзе і размяшчаюць аматараў сельскага адпачынку.

- Калі ёсць адпаведныя ўмовы для развіцця турызму на ўлонні прыроды, ля вадаёма, непадалёку ад ляснога масіву, то чаму б не паспрабаваць прыцягнуць увагу да гэтай прыгажосці? - зазначае Васілій Знахарчук. - А гасціннасць беларусаў сапраўды падабаецца замежным гасцям. У нашых аграэкасядзібах адпачываюць у асноўным турысты з Беларусі і Расіі, таксама едуць галандцы, немцы, канадцы... Замежным гасцям цікава назіраць за побытам вясковых людзей, адпачываць на рыбалцы, ажыццяўляць веласіпедныя экскурсіі па ваколіцах. Да таго ж, было б добра, каб гаспадары сядзібы не толькі расказвалі паданні і легенды, знаёмілі з мясцовасцю, апе і прапаноўвапі адпачыць на сенавале, падаіць карову, пазбіраць ягады ці грыбы.

Аграэкатурызм - гэта асобны від бізнесу, які беларусам яшчэ патрэбна развіваць. Уладальнікам сядзіб заўсёды неабходна будзе вырашаць галоўнае пытанне: «Як і чым зацікавіць турыстаў?», ды і без добрага ведання гісторыі краю нікуды не дзецца.

Кобрынскі раён падпадае пад графу «транзітная тэрыторыя». Аднак прыдарожны турызм значна адстае ад аналагічнага за мяжой. Наогул, на тэрыторыі Кобрыншчыны распрацаваны 8 турьютычных маршрутау, дзе можна пазнаёміцца з краязнаўчымі аб'ектамі, помнікамі гісторыі і культуры, прыроднымі асаблівасцямі раёна. Сярод цікавых аб'ектаў значацца: парк на месцы быпой сядзібы Марыі Радзевіч у в. Грушава, радавы склеп Касцюшак, хутар «Божы дар» на тэрьггорыі Буховіцкага сельсавета, заказнікі «Дзівін. Вялікі лес», «Званец» і іншыя.

Безумоўна, развіццё турыстычнай сферы залежыць і ад рэкламых дзеянняў, ад інфармавання грамадзян праз СМІ, Інтэрнэт, ад наяўнасці брэнда. . . Пакуль нашым турыстычным аб'ектам гэтага не хапае.

Як адзначыў Васілій Знахарчук, на Кобрыншчыне хацелася б мець і такія турыстычньія аб'екты, як база адпачынку ля возера Любань, кемпінгі ля возера Каташы і гасцінічны комплекс у вёсцы Хідры. Тут галоўная задача -
знайсці інвестараў. Пагадзіцеся, што сфера турыізму - гэта не толькі магчымасць зарабіць грошы, але і раскрыць свае таленты, праявіць творчыя здольнасці.

Вікторыя Патоня

Патоня, В. Чаму б не паспрабаваць прыцягнуць увагу да гэтай прыгажосці? / Вікторыя Патоня // Кобрынскі веснік. – 2008. – 24 верасня. – С. 2.