Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Статьи о Кобрине: Трагедия деревень Кобринщины

На ўзгорку за Орам … 

Няпраўда, што хутаране, асабліва тыя, якія жывуць у акружэнні лясоў, - людзі маўклівыя, негасцінныя. Рыгор і Еўдакія Куліковічы з хутара Ор - адзіныя жыхары яго на гэты час - яўна не ўстрывожыліся пры паяўленні незнаёмцаў. Інакш і не ішлі б з гатоўнасцю насустрач, не запрашалі б прысесці, нават не спытаўшы, хто мы і чаго хочам, не адказвалі б дружна на пытанні.

А іх было шмат. Спачатку аб вёсцы з рэдкай і незразумелай назвай, дзе, паводле слоў Куліковічаў, да вайны было больш за 40 дамоў, ды яшчэ хутары навокал. Ды вось бяда: спалілі яе фашысты ў 1943 годзе.

Нягледзячы на ўзрост, памяць у Рыгора Канстанцінавіча добрая. Дзякуючы гэтаму і даведаліся, што напярэдадні немцы везлі з боку Маларыты і навакольных вёсак хлопцаў і дзяўчат, каб адправіць іх на прымусовыя работы ў Германію. Сустрэча з партызанамі прымусіла спыніцца ў Оры. Тут будучых нявольнікаў на ноч загналі ў хлеў, дзе яны і прасядзелі пад замком. Раніцай павезлі далей (потым некаторым пашчасціла ўцячы), а напаследак акупанты запалілі вёску...

Не ўцалела ніводнай пабудовы. Сяляне разышліся, хто куды мог. Куліковічы пабудавалі прасторную зямлянку, дзе пражылі некалькі гадоў. Тут сустрэлі падзеі сакавіка 1944 года, наступствы якіх і прывялі нас у гэты аддапены кугочак Кобвонаармейцы, якія ўдзельнічалі ў адной з вайсковых аперацый, апынуліся на тэрыторыі Маларыцкага і тагачаснага Дзівінскага раёнаў. Аднойчы вечарам, паводле слоў Рыгора Канстанцінавіча, яны пачулі гукі бою. Стрйляніну было чутна з боку Бельска, Дзівіна, іншых месцаў. Баі працягваліся і ў наступныя дні. Але, нягледзячы на падтрымку партызан, сілы былі няроўныя, і нашым давялося адступаць да Прыпяці. На месцах баёў засталіся забітыя. Частка нашых вайскоўцаў была пахавана на ўзгорку ў в. Ліпава, іншыя - у сасняку паблізу цяперашняга дома Куліковічаў.

I вось яна, брацкая магіла. Чыстае, прыбранае месца, дыхтоўная металічная агароджа, што замяніла драўляны штыкетнік. I спіс прозвішчаў, імёнаў, дат. Салдаты і партызаны. Андрыеўскі, Бабаеў, Барысаў, Бялоў, Ігнацьеў, Мельнікаў, Навойкаў... I знаёмы Куліковіча - малады партызан Мікалай Грыбаў. Дата гібелі вайскоўцаў - 27 і 29 сакавіка, узрост - ад 1915 года нараджэння да 1925-га. Супраць прозвішчаў партызан такіх даных няма. Унізе спісу дапаўненне: «Тут пахаваны чатыры невядомыя партызаны».

− Пахавана значна больш людзей, - перакананы Рыгор Куліковіч. - Сюды звозілі забітых з многіх месцаў. Пасля вайны перавезлі з Ліпава. Але, здаецца, - не ўсіх. Таму мы з сябрам вырашылі паставіць на тым месцы тры крыжы і агарадзіць. Яны і сёння стаяць...

Памаўчаў крыху Рыгор Канстанцінавіч і выдахнуў з тугой: − А родныя і не ведаюць, дзе костачкі блізкіх прытулак знайшлі. Адны аб’явіліся, дзесьці здалёк прыязджалі. Мяне так, як і вы, распытвалі...

Яшчэ да прыезду ў Ор даведаліся, што вясной сюды прыязджалі з Віцебска родныя Ягора Навойкава - дачка з унукамі. Ім пашчасціла даведацца аб месцы пахавання бацькі і дзеда, пабываць на магіле, пераканацца, што памяць аб ім і яго баявых сябрах захоўваецца. Хочацца верыць, што будуць наведвацца сюды і іншыя людзі, чые родныя знайшлі апошні прытулак у гэтым маляўнічым кутку. Паводле слоў Куліковіча, некалькі тыдняў назад прыязджалі мужчына і жанчына, казалі, што з Брэста. Вадзіў ён іх на магілу, аб падзеях 60-гадовай даўнасці расказваў. А яшчэ яны распытвалі аб пахаваных тут немцах.

Пачуўшы такое, зацікавіліся і мы. Як сказаў наш праважаты, аб тым, што немцы пахавалі тут сваіх, гаварылі многія вяскоўцы пасля тых сакавіцкіх баёў, ды і сам ён бачыў свежую, разраўнаваную зямлю... Пры гэтым Рыгор Канстанцінавіч паказаў на другі канец агароджанай тэрыторыі. I на наша здзіўленне ўпэўнена прамовіў: «Якраз тут і было. Слядоў ніякіх няма, а рэшткі бетону - з таго часу, як агароджу ўстанаўлівалі».

Агульная памылка ці яшчэ адзін парадокс яе вялікасці Гісторыі? Адказаць на гэта пытанне змогуць толькі вынікі абследавання месца, аб чым гаварылі Куліковічу незнаёмцы з Брэста, відавочна, маючы на ўвазе пошукавы атрад Міністэрства абароны. А пакуль вакол гэтага месца ціха шумяць прыгажуні-сосны. Аднолькава для ўсіх…

Марыя Хільчук

Хільчук, М. На ўзгорку за Орам / Марыя Хільчук // Кобрынскі веснік. – 2004. – 28 жніўня. – С.2.
Успаміны жыхароў спаленай вёскі Ор.


Названия статей

Поиск по сайту



Наши партнеры

Познай Кобрин