Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Статьи о Кобрине: Трагедия деревень Кобринщины

Жывуць і помняць

Аб тым, што тут калісьці была вёска, нагадваюць толькі старыя, дзе-нідзе ўжо спарахнелыя яблыні і грушы, зараснікі бэзу. Прыгледзеўшыся, можна было ўбачыць, дзе ў вясковых хатак былі печы. На гэтым месцы жылі людзі. Была такая вёсачка з прыгожай назвай Арол. Была. Лёс вёскі трагічны.

22 снежня 1942 года амаль уся яна была спалена акупантамі. Трагічны лёс вёскі раздзялілі і яе жыхары. У адной з хат былі ўзарваны і спалены 24 вяскоўцы. Самаму малодшаму з 24 пакутнікаў было ўсяго 4 гадкі, 12 жудасных гадзін у чаканні свайго лёсу правялі яны ў хаце, што стаяла на беразе Днепра-Бугскага канала. Былі ў той хаце і Павел Паўлавіч Хамук, і Якаў Рыгоравіч Васілюк, і Марыя Іванаўна Хамук. Паўлу Паўлавічу было тады 14, Якаву Рыгоравічу – 3, Марыі Іванаўне — ўсяго адзін год. Толькі выпадак выратаваў іх ад гібелі.

Астанкі загінуўшых былі сабраны ўдалеўшымі жыхарамі і пахаваны непадалёк ад вёскі. I толькі ў далёкім 1949 годзе адбылося іх перазахаванне на вясковых могілках. За гады ваеннага ліхалецця, акрамя 24 спаленых, загінула яшчэ 12 мірных жыхароў. Уцалеўшыя паразыходзіліся па сваяках і блізкіх у навакольныя вёскі. Некаторыя адбудавалі свае хаціны, але ў 1973 годзе вёска закончыла сваё існаванне яе пакінуў апошні жыхар. Засталіся толькі могілкі і людская памяць.

... На Радаўніцу былыя вяскоўцы, іх унукі і праўнукі пачалі збірацца на вясковыя могілкі. Прыходзяць яны сюды ў гэты дзень ужо нямала гадоў. Збіраюцца, каб аддаць даніну пашаны сваім блізкім, сваім аднавяскоўцам, якія назаўсёды засталіся ля роднай вёскі, каб наведаць тое месца, дзе стаялі іх хаты, дзе жылі іх продкі і дзе гадаваліся самі.

У гэтым годзе на Радаўніцу на могілках адбылася жалобная цырымонія адкрыцця мемарыяльнай дошкі на брацкай магіле. Даніну памяці загінуўшым вяскоўцам аддалі прысутныя, многія з іх былі сведкамі той жудаснай трагедыі. Святар праваслаўнай царквы ўшанаваў памяць загінуўшых і памершых памінальнай малітвай. Усе яны былі названы пайменна. Потым па хрысціянскім звычаі прысутныя за агульным сталом памянулі сваіх блізкіх. Але калі наступілі хвіліны расстання, былі пачуты словы: «Да сустрэчы праз год!»

І яны сустрэнуцца, былыя жыхары вогненнай вёскі, сустрэнуцца, каб успомніць гэтую трагедыю, каб іх дзеці і ўнукі ведалі і помнілі, дзе іх карані. А што карані моцныя, гаворыць той факт, што блізкія, выконваючы волю памершых, і ў наш час хаваюць іх на могілках вёскі, назвы якой няма ўжо на картах.

Шугай, А. Жывуць і помняць / Анатоль Шугай // Кобрынскі веснік. — 1995. —8 мая.

Трагічны лёс вёскі Арол раздзялілі і яе жыхары.


Названия статей

Поиск по сайту



Наши партнеры

Виртуальное путешествие по всему городу Кобрину