Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Вызначылiся працай

ГЕРОІ САЦЫЯЛІСТЫЧНАЙ ПРАЦЫ

ВАЛАСЮК Фёдар Канстанцінавіч, нарадзіўся ў 1921 г. у в. Багуславічы Жабінкаўскага р-на. Працоўную дзейнасць пачаў у 15-гадовым узросце. У гады Вялікай Айчыннай вайны баец партызанскага атрада імя Фрунзе Брэсцкага злучэння, з 1944 г. у радах Савецкай арміі. У пасляваенныя гады працаваў у органах унутраных спраў г. Кобрына, а ў 1958 г. быў абраны старшынёй праўлення калгаса «XXI з’езд КПСС» Кобрынскага р-на. Пад яго кіраўніцтвам калгас ператварыўся ў перадавую гаспадарку. За дасягнутыя поспехі ў 1966 г. Ф.К.Валасюку было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі, Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР.

ДУБІНКА Міхаіл Калістратавіч, нарадзіўся ў 1937 г. у в. Хідры. Працоўную дзейнасць пачаў у 1953 г. калгаснікам. Пасля службы ў радах Савецкай арміі з 1960 г. стаў працаваць брыгадзірам у калгасе «Зара» Кобрынскага р-на. Пад яго кіраўніцтвам брыгада штогод дабівалася высокіх вытворчых паказчыкаў. У 1976 г. за поспехі ў павелічэнні вытворчасці і продажы дзяржаве сельскагаспадарчай прадукцыі яму прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы. Узнагароджаны ордэнамі Леніна і Працоўнага Чырвонага Сцяга. Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі.

САКАЛЮК Таццяна Антонаўна, нарадзілася ў 1932 г. у в. Хідры. Працоўную дзейнасць пачала ў родным калгасе «Зара» ў 1951 г. З 1963 г. працавала аператарам на свінаферме. У 1971 г. за дасягнутыя поспехі ў выкананні планаў вытворчасці і нарыхтовак прадуктаў жывёлагадоўлі ёй прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы. Выбіралася дэпутатам райсавета.

Ардэнаносцы

БАРЫСЮК Вольга Паўлаўна, нарадзілася ў 1936 г. у в. Залессе. Працоўную дзейнасць пачала ў пасляваенныя гады ў калгасе, шмат гадоў працавала даяркай у саўгасе імя Суворава Кобрынскага р-на. Узнагароджана ордэнамі Леніна, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, іншымі ўзнагародамі.

БАТУЛІН Сцяпан Нічыпаравіч, нарадзіўся ў 1922 г. у в. Задзернава. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1943 г. знаходзіўся ў партызанскім атрадзе імя Фрунзе Брэсцкага злучэння, з 1944 г. на фронце ў радах Савецкай арміі. Пасля вайны працаваў на лесараспрацоўках Урала. З 1956 г. па 1974 г. быў брыгадзірам паляводчай брыгады ў калгасе «Зара» Кобрынскага р-на. Узнагароджаны ордэнам Леніна (1965), іншымі ўзнагародамі.

БЕЛЮСЬ Васіль Лукіч, нарадзіўся ў 1921 г. у в. Агароднікі. Працоўную дзейнасць пачаў з 15 гадоў. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1949 г. стаў працаваць у калгасе «Запаветы Ільіча» Кобрынскага р-на, дзе шмат гадоў быў брыгадзірам паляводчай брыгады. Узнагароджаны ордэнам Леніна (1965), іншымі ўзнагародамі.

ГІЛЕЦІЧ Якаў Трафімавіч, нарадзіўся ў 1906 г. у в. Сухоўчыцы. Працоўную дзейнасць пачаў у бацькоўскай гаспадарцы. З 1944 г. знаходзіўся на фронце ў радах Савецкай арміі, у пасляваенныя гады адным з першых уступіў у калгас, дзе шмат гадоў узначальваў жывёлагадоўчую ферму ў калгасе «XXI з’езд КПСС». Узнагароджаны ордэнам Леніна (1971), іншымі ўзнагародамі.

ГРЫЦУК Васіль Міхайлавіч, нарадзіўся ў 1913 г. у в. Восаўцы. Да 1940 г. працаваў у бацькоўскай гаспадарцы. У 1940 г. прызваны ў Чырвоную армію. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1948 г. працаваў у калгасе імя Леніна. Быў старшынёй праўлення калгаса, намеснікам старшыні, а з 1967 г. брыгадзір комплекснай брыгады. Узнагароджаны ордэнам Леніна (1978), іншымі ўзнагародамі.

ГУК Павел Гаўрылавіч, нарадзіўся ў 1936 г. у в. Батчы. Пасля заканчэння Маларыцкага сельскага прафесійна-тэхнічнага вучылішча працаваў трактарыстам у МТС, служыў у Савецкай арміі. З 1962 г. быў механізатарам калгаса «Запаветы Ільіча». Узнагароджаны ордэнамі Леніна (1973), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971), медалямі.

ДАВІДЗЮК Марыя Емяльянаўна, нарадзілася ў 1930 г. у в. Бяроза. З 1952 г. працавала жывёлаводам у калгасе «Перамога» Кобрынскага р-на. Узнагароджана ордэнамі Леніна (1977), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971), Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1975), медалямі. Выбіралася дэпутатам мясцовага Савета.

ДЗЕМІДЗЮК Дзмітрый Мікалаевіч, нарадзіўся ў 1935 г. у в. Ушкавіца. З 1954 г. па 1957 г. служыў у Савецкай арміі. Пасля дэмабілізацыі працаваў у калгасе на будоўлі. З 1961 г. механізатар калгаса «XXI з’езд КПСС». Узнагароджаны ордэнамі Леніна (1976), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1973).

ДЗМІТРУК Ганна Якаўлеўна, нарадзілася ў 1922 г. у в. Барысава. У 1948 г. адной з першых уступіла ў калгас. Працавала даяркай больш за 30 гадоў. Узнагароджана ордэнам Леніна (1971), медалём.

ЗАРЭЦКІ Ананій Максімавіч, нарадзіўся ў 1895 г. у в. Навасёлкі. Удзельнік грамадзянскай вайны. У 1921 г. дэмабілізаваўся. Быў арыштаваны польскімі ўладамі, зняволены ў канцлагер у г. Познань. У 1923 г. вярнуўся ў родную вёску. У 1939 г. абраны старшынёй Акцябрскага сельсавета. У 1941—1946 гг. працаваў на ваенным заводзе ў г. Самара (Расія). З 1946 г. па 1955 г. старшыня Іласкага сельсавета, потым старшыня калгаса «Праўда». Узнагароджаны ордэнам Леніна, іншымі ўзнагародамі. Памёр у 1980 г.

КАЗЛОВІЧ Віталь Кірылавіч, нарадзіўся ў 1932 г. у в. Іласк. Працоўную дзейнасць пачаў у 1949 г. у калгасе. Пасля службы ў Савецкай арміі (1951—1954) вярнуўся ў калгас «Праўда» Кобрынскага р-на, дзе больш за 20 гадоў узначальваў паляводчую брыгаду. Узнагароджаны ордэнамі Леніна (1972), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971), іншымі ўзнагародамі.

КАМЯЛЕЎСКАЯ Ганна Сяргееўна, нарадзілася ў 1922 г. у в. Андронава. Перад Вялікай Айчыннай вайной пераехала ў Казахстан, дзе працавала даяркай у адным з саўгасаў. Пасля вайны вярнулася ў родную вёску і працавала ў калгасе, а з 1962 г. — на Кобрынскай птушкафабрыцы. Узнагароджана ордэнамі Леніна (1971), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1975), іншымі ўзнагародамі.

КАРАНЧУК Павел Рыгоравіч, нарадзіўся ў 1924 г. у в. Магдалін. 3 1948 г. працаваў старшынёй калгаса «Новы шлях» Кобрынскага р-на. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, «Знак Пашаны», іншымі ўзнагародамі.

КАРПОВІЧ Максім Пятровіч, нарадзіўся ў 1904 г. у в. Асмолавічы. Працаваў у бацькоўскай гаспадарцы. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У пасляваенныя гады калгаснік, брыгадзір паляводчай брыгады ў калгасе «Шлях Леніна» Кобрынскага р-на. Узнагароджаны ордэнам Леніна (1966).

КУЗЬМІЧ Якаў Раманавіч, нарадзіўся ў 1925 г. у в. Забужкі. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Пасля дэмабілізацыі працаваў у калгасе «Савецкая Беларусь» Кобрынскага р-на, а з 1957 г. у Яроміцкім будаўніча-мантажным упраўленні. Узнагароджаны ордэнам Леніна (1966), медалямі, Граматай Вярхоўнага Савета БССР.

МІСЮК Надзея Іосіфаўна, нарадзілася ў 1924 г. у в. Брылёва. У гады Вялікай Айчыннай вайны партызанка атрада імя А.В.Суворава Пінскага злучэння. З 1944 г. па 1951 г. сакратар Кісялевіцкага сельсавета. 3 1951 г. звеннявая, а з 1957 г. брыгадзір паляводчай брыгады калгаса «Новы шлях» Кобрынскага р-на. Узнагароджана ордэнам Леніна, медалямі. Выбіралася дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР.

САКАЛЮК Мікалай Сцяпанавіч, нарадзіўся ў 1925 г. у в. Верхалессе. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Пасля вайны працаваў загадчыкам хаты-чытальні, старшынёй Верхалескага сельсавета, старшынёй раённага камітэта ДТСААФ. З 1953 г. старшыня калгаса «Новае жыццё». Узнагароджаны ордэнамі Славы III ступені, Чырвонай Зоркі, Леніна (1966).

САЎЧУК Іван Георгіевіч, нарадзіўся ў 1932 г. у в. Ластаўкі. З 1951 г. па 1954 г. служыў у радах Савецкай арміі. Закончыў Пінскае вучылішча механізацыі і Мінскую школу машыністаў-экскаватаршчыкаў. У 1957 г. прымаў удзел у асваенні цалінных і абложных зямель у Казахстане. З 1958 г. па 1992 г. працаваў машыністам экскаватараў Кобрынскай машынна-меліярацыйнай станцыі Галоўпалессеводбуда. Узнагароджаны ордэнам Леніна (1971), іншымі ўзнагародамі.

СІДАРУК Максім Фёдаравіч, нарадзіўся ў 1920 г. у в. Корчыцы. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Узнагароджаны ордэнамі Славы ІІ і ІІІ ступеней, ордэнам Айчыннай вайны, 2 ордэнамі Чырвонай Зоркі. Пасля вайны працаваў кавалём у калгасе «Сцяг Перамогі» Кобрынскага р-на. Узнагароджаны ордэнам Леніна (1978).

СТАРЫКАВА Анастасія Зоцікаўна, нарадзілася ў 1934 г. у в. Лелікава. З 1949 г. працавала ў калгасах «Чырвоная Зорка» Кобрынскага р-на, імя Лесі Украінкі Валынскай вобл. (Украіна), саўгасах «Нежынскі» Какчатаўскай вобл. (Казахстан) і «Патрыкі» Кобрынскага р-на. Узнагароджана ордэнам Леніна (1971).

СТОЦКІ Аляксей Сямёнавіч, нарадзіўся ў 1939 г. у в. Стрыгава. Пасля службы ў радах Савецкай арміі стаў працаваць трактарыстам у калгасе імя Дзімітрава Кобрынскага р-на. Узнагароджаны ордэнамі Леніна і Працоўнага Чырвонага Сцяга.

СУБОТА Міхаіл Максімавіч, нарадзіўся ў 1929 г. у в. Лозкі Пружанскага р-на. Пасля службы ў радах Савецкай арміі і заканчэння Пінскага вучылішча механізацыі працаваў камбайнерам у Яроміцкай МТС, а з 1958 г. трактарыстам у калгасе імя Мічурына Кобрынскага р-на. Узнагароджаны ордэнам Леніна (1971), медалём.

ТОРГУН Фёдар Маркавіч, нарадзіўся ў 1930 г. у в. Варатынічы. Пасля службы ў радах Савецкай арміі пачаў працаваць у сістэме Кобрынскага райспажыўсаюза. Узнагароджаны ордэнам Леніна (1971), іншымі ўзнагародамі.

ЦІМАШУК Сцяпан Мікалаевіч, нарадзіўся ў 1926 г. у в. Забужкі. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Пасля дэмабілізацыі працаваў на рамонтным заводзе, камбінаце камунальных прадпрыемстваў, у інструментальным вытворчым аб’яднанні. Узнагароджаны ордэнам Леніна (1972), медалямі.

Падрыхтавала Т.С.Назарук


ЛАЎРЭАТЫ ДЗЯРЖАЎНАЙ ПРЭМІІ БССР

ВЕРАМЯЮК Міхаіл Аляксандравіч, брыгадзір комплекснай будаўнічай брыгады Кобрынскай міжкалгаснай будаўнічай арганізацыі. Дзяржаўная прэмія БССР 1976 г.

ЖАЛЯЗОЎСКАЯ Вольга Уладзіміраўна, ткачыха Кобрынскага тэкстыльна-вытворчага аб’яднання. Дзяржаўная прэмія БССР 1988 г.

Заслужаныя работнікі Беларусі

Воран Васіль Еўдакімавіч, нар. у 1907 г., в. Літвінкі Батчынскага сельсавета, Кобрынскага р-на, Брэсцкай вобл., у сям'і сялян, беларус, член КПЗБ. У 1940 годзе быў выбраны першым старшынёй калгаса "Заветы Ільіча". Пад час Вялікай Айчыннай вайны - связны партызанскага атрада імя Чапаева. Пасля вайны прымаў актыўны удзел у арганізацыі калгаса. З 1948 года працаваў старшынёй калгаса "За Радзіму". З красавіка 1953 года па 1978 год працаваў брыгадзірам комплекснай брыгады у в. Літвінкі калгаса "Заветы Ільіча".

Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Знамені, медалямі "За доблестную працу", "Ветэран працы", "20 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне", Пачэснай граматай Вярхоўнага Савета БССР "За поспехі ў развіцці сельскай гаспадаркі" ды іншымі граматамі.

Выбіраўся дэлегатам 3 з'езда калгаснікаў Беларусі ў 1969 годзе. Дзевяць сазываў выбіраўся дэпутатам сельскага Савета народных дэпутатаў з 1950 па 1977 гады. З'яўляўся персанальным пенсіянерам мясцовага значэння. Памёр у 1997 годзе.

ДЗЕМЯНЧУК Надзея Рыгораўна, нарадзілася ў 1940 г. у в. Песцянькі. Заслужаны работнік культуры (1991). Закончыла Гродзенскае культурна-асветнае вучылішча, Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут. Працавала загадчыцай Хадыніцкай сельскай бібліятэкі, піянерважатай Бярозаўскай школы, культарганізатарам Кобрынскага парка культуры і адпачынку імя А.В.Суворава, загадчыцай чытальнай залы Кобрынскай раённай бібліятэкі, загадчыцай Кобрынскай раённай дзіцячай бібліятэкі, дырэктарам Кобрынскага парка культуры і адпачынку імя А.В.Суворава. Памерла ў 2001 г.

ДУБІНКА Зоя Уладзіміраўна, нарадзілася ў 1937 г. у в. Дзядзічы Іўеўскага р-на. Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі (1986), Закончыла Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1967). Працавала заатэхнікам, намеснікам старшыні калгаса «Зара». Узнагароджана ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, «Знак Пашаны».

КУЗІЧ Уладзімір Рыгоравіч, нарадзіўся ў 1940 г. у в. Павіцце. Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі (1999). Закончыў Брэсцкі педагагічны інстытут імя А.С.Пушкіна. Працаваў намеснікам старшыні калгаса імя Чкалава (1971—1973), з 1973 г. старшыня калгаса імя Дзімітрава. Узнагароджаны ордэнамі «Знак Пашаны» (1978), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1986).

ПІСАРУК Фёдар Фёдаравіч, нарадзіўся ў 1941 г. у в. Мацы. Заслужаны работнік культуры (1986). Памёр у 1998 г.

РАМАНЮК Алена Фамінічна, нарадзілася ў 1946 г. у в. Мацы. Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі (1986). Працавала загадчыцай фермы, лабаранткай, даяркай, з 2001 г. зноў загадчыца фермы калгаса імя Суворава.

СЕЛІВАНЮК Васіль Раманавіч, нарадзіўся ў 1923 г. у г. Высокае Камянецкага р-на. Заслужаны меліяратар (1973). Працаваў машыністам гусенічнага крана ПМК-52 Кобрынскага р-на. Памёр у 2002 г.

ТАРАСЮК Іван Іванавіч, нарадзіўся ў 1941 г. у в. Самары Ратнаўскага р-на Валынскай вобл. Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі (1998). Закончыў Ленінградскі інстытут сельскай гаспадаркі. У 1974—1975 гг. намеснік старшыні, з 1975 г. старшыня калгаса «Зара» Кобрынскага р-на. Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1986).

ЧЭРНІК Ігар Паўлавіч, нарадзіўся ў 1932 г. у в. Гарадзец. Заслужаны работнік культуры (1975). Закончыў Гродзенскае педагагічнае вучылішча (1968), Мінскі інстытут культуры (1983). Працаваў мастацкім кіраўніком Антопальскага дзіцячага дома, кіраўніком фотагуртка і вакальнай групы Кобрынскага Дома піянераў, настаўнікам музыкі і спеваў СШ №1 г. Кобрына, дырэктарам Кобрынскага РДК, дырэктарам Брэсцкага абласнога Дома народнай творчасці, мастацкім кіраўніком народнага хору настаўнікаў Камянецкага РДК, дырэктарам Чарнянскай дзіцячай музычнай школы, мастацкім кіраўніком народнага ансамбля народнай песні «Галасы Палесся» (г. Брэст), з 1997 г. хормайстар народнага хору «Колас» Гарадзецкага сельскага клуба.

ШАЎЧУК Ганна Рыгораўна, нарадзілася ў 1933 г. у в. Нятрэба. Заслужаны работнік аховы здароўя (1982). Закончыла Брэсцкую фельчарска-акушэрскую школу. Працавала фельчарам, в.а. галоўнага ўрача Дзмітравіцкай участковай бальніцы Камянецкага р-на, акушэркай, фельчарам, в.а. галоўнага ўрача Гарадзецкай урачэбнай амбулаторыі.

ШУТРО Ганна Мікалаеўна, нарадзілася ў 1942 г. у в. Зарой Дзятлаўскага р-на. Заслужаны работнік прамысловасці (1999). Закончыла завочны Усесаюзны інстытут харчовай прамысловасці. Працавала дырэктарам Кобрынскага кансервавага завода. Узнагароджана ордэнам Дружбы народаў (1986).

ЯРОМІН Лявонцій Васільевіч, нарадзіўся ў 1948 г. у в. Папялёва Пружанскага р-на. Заслужаны работнік сацыяльнай абароны (1998). Закончыў Брэсцкае медыцынскае вучылішча, Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. Працаваў фельчарам Тэльменскай амбулаторыі, дырэктарам Шарашоўскага дома інвалідаў, Шарашоўскага псіханеўралагічнага інтэрната, з 1983 г. дырэктар Кобрынскага псіханеўралагічнага інтэрната.

Заслужаныя настаўнікі

АМЕЛЬЯНЮК Ніна Васільеўна, нарадзілася ў 1939 г. у в. Лешня Капыльскага р-на. Закончыла гісторыка-геаграфічны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута. Працавала настаўніцай у в. Азяты, у вячэрняй школе і СШ № 1 Кобрына. У 1979 — 1982 гг. завуч, у 1982 — 1996 гг. дырэктар СШ № 1 Кобрына. Выбіралася дэпутатам гарадскога Савета. Званне прысвоена ў 1978 г. ВАЛАСЮК Пётр Мікалаевіч, нарадзіўся ў 1927 г. у в. Дзеткавічы Драгічынскага р-на. У 1963 г. закончыў 3 курсы Беларускага інстытута фізкультуры, у 1967 г. — Брэсцкі педагагічны інстытут. Працаваў настаўнікам ваеннай і фізічнай падрыхтоўкі ў г.п. Антопаль, у в. Дзеткавічы. З 1958 г. інструктар у школе ДТСААФ у Кобрыне. З 1959 г. працаваў выкладчыкам фізкультуры і біялогіі ў СШ № 2. У 1971—1989 гг. дырэктар Дома юных натуралістаў у Кобрыне. Званне прысвоена ў 1982 г.

ВОРАНАВА Вольга Іванаўна, нарадзілася ў 1928 г. на станцыі Нахаў Калінкавіцкага р-на. Закончыла Рэчыцкае педагагічнае вучылішча. У 1952 — 1992 гг. працавала настаўніцай пачатковых класаў Дзівінскай СШ. Званне прысвоена ў 1966 г. Памерла ў 2002 г.

ДУДКО Надзея Ільінічна, нарадзілася ў 1926 г. у г. Варонеж, Расія. Закончыла Брэсцкае педагагічнае вучылішча (1949). Працавала настаўніцай пачатковых класаў у в. Літвінкі, у СШ № 2 Кобрына. Званне прысвоена ў 1968 г.

КАЧУРКА Вольга Рыгораўна, нарадзілася ў 1931 г. у в. Астроўе Маларыцкага р-на. Закончыла Брэсцкае педагагічнае вучылішча. У 1956 — 1963 гг. настаўніца Дзівінскай СШ, у 1963 — 1983 гг. у сярэдняй школе в. Верхалессе, у 1983 — 1985 гг. — у СШ № 6 Кобрына. Званне прысвоена ў 1977 г.

КІРЫЛАЎ Міхаіл Ільіч, нарадзіўся ў 1912 г. у в. Ігнацьеўка Новасібірскай вобл., Расія. У 1936 г. закончыў настаўніцкі інстытут у г. Омск. У час вайны быў у партызанскім атрадзе імя Чапаева. У 1944 — 1945 гг. загадчык Кобрынскага раённага аддзела народнай адукацыі, з 1945 г. настаўнік, потым завуч СШ № 1 Кобрына, у 1963 — 1976 гг. дырэктар СШ № 5. Выбіраўся дэпутатам гарадскога Савета. Друкаваўся ў часопісах «Народная асвета» (г. Масква), «Нёман». У 1972 г. атрымаў літаратурную прэмію за лепшую публікацыю года. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. Званне прысвоена ў 1967 г. Памёр у 1992 г.

ЛОСЬ Вольга Сцяпанаўна, нарадзілася ў 1928 г. у в. Рашын Драгічынскага р-на. Закончыла Брэсцкі настаўніцкі інстытут (1950), Брэсцкі педагагічны інстытут (1964). У 1950 — 1953 гг. працавала настаўніцай у Дзівінскай сярэдняй школе, з 1953 г. — у вячэрняй школе Кобрына, у 1964 — 1969 гг. — настаўніца беларускай мовы і літаратуры ў СШ № 5. Званне прысвоена ў 1974 г.

МЕЛЬНІКАВА Кіра Іванаўна, нарадзілася ў 1929 г. у г. Лепель Віцебскай вобл. У 1949 г. закончыла Брэсцкае педагагічнае вучылішча. Працавала настаўніцай у няпоўнай СШ в. Запруды, загадчыцай школы ў в. Перкі, настаўніцай пачатковых класаў у кобрынскіх сярэдніх школах № 3,2,5. Званне прысвоена ў 1965 г.

ПЛОТКА Надзея Антонаўна, нарадзілася 17 мая 1926 г. у в. Стукачоўка Гомельскага р-на. Закончыла фізіка-матэматычны факультэт Гомельскага педагагічнага інстытута. Працавала настаўніцай, завучам СШ у г.п. Антопаль, настаўніцай у СШ № 1 і СШ № 5 Кобрына, у 1973 — 1978 гг. завуч СШ № 6. Званне прысвоена ў 1967 г.

САМЦОВА Таццяна Іванаўна, нарадзілася ў 1922 г. у в. Навіны Бярэзінскага р-на. Закончыла Брэсцкі настаўніцкі інстытут. У гады Вялікай Айчыннай вайны ў партызанскім атрадзе № 212 брыгады імя Караля. Працавала настаўніцай у сярэдніх школах Брэста, Беразіно, намеснікам дырэктара ў СШ № 5 Кобрына. Узнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. Званне прысвоена ў 1976 г.

СЕМЯНЮК Кацярына Дзям’янаўна, нарадзілася ў 1922 г. у в. Качышча Ельскага р-на Гомельскай вобл. Закончыла Мазырскі настаўніцкі інстытут (1946). У гады вайны ў партызанскім атрадзе «Бальшавік». З 1946 г. працавала настаўніцай у няпоўнай сярэдняй школе в. Залессе, у 1946 — 1962 гг. завуч Залескай сярэдняй школы. У 1962 — 1985 гг. настаўніца ў СШ № 5 і СШ № 2 Кобрына. Узнагароджана ордэнам Айчыннай вайны II ступені. Званне прысвоена ў 1970 г.

СІДЗЮК Клаўдзія Афанасьеўна, нарадзілася ў 1921 г. у в. Казелец Тамбоўскай вобл., Расія. Закончыла Тамбоўскае педагагічнае вучылішча (1944). Працавала настаўніцай пачатковых класаў у СШ № 1 і СШ № 3 Кобрына. Друкавалася ў часопісах. Званне прысвоена ў 1968 г.

СТАШЭЎСКАЯ Ганна Антонаўна, нарадзілася ў 1928 г. у в. Конань Рэчыцкага р-на. Закончыла Рэчыцкае педагагічнае вучылішча. Працавала выхавацелем Антопальскага дзіцячага дома, завучам Гарадзецкага дзіцячага дома. У 1961 — 1972 гг. выхавацель Гарадзецкай школы-інтэрната, выхавацель групы прадоўжанага дня Гарадзецкай СШ (1972 — 1983). Званне прысвоена ў 1965 г.

* * *

ВРАГАВА Лідзія Парфенаўна, г. Кобрын. Званне прысвоена ў 1960 г.

ГЕРАШЧАНКА Ніна Пятроўна, в. Дзівін. Званне прысвоена ў 1968 г.

ГРОЗНАВА Марыя Дзмітрыеўна, г. Кобрын.

ГУРЫН Сяргей Паўлавіч, в. Казішча. Званне прысвоена ў 1956 г.

ІВАНЧЫКАВА Марыя Якаўлеўна, в. Стрыгава. Званне прысвоена ў 1962 г.

КОРШУК Серафіма Іосіфаўна, г. Кобрын. Званне прысвоена ў 1971 г.

САКАЛОВА Надзея Дзмітрыеўна, г. Кобрын.

ХРАМАВА Вольга Мікалаеўна, г. Кобрын.