Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Статьи о Кобрине: 1945 - Дожинки

Яны кіравалі горадам і раёнам

Гарадское і раённае кіраванне з 1939 г.

22 верасня 1939 г. войскі Чырвонай арміі ўвайшлі ў г. Кобрын. 23 верасня 1939 г. утвораны камітэт часовага кіравання г. Кобрына і Кобрынскага павета. Яго ўзначаліў Ціт Фёдаравіч Субоцін. 22 кастрычніка 1939 г. у Кобрыне адбыліся выбары ў Народны сход Заходняй Беларусі. 12 лістапада 1939 г. Заходняя Беларусь увайшла ў склад БССР. Кобрын стаў цэнтрам раёна Брэсцкай вобласці. Утвораны Саветы дэпутатаў — раённы, гарадскі і іх выканкомы. Усю паўнату ўлады ў горадзе і раёне ўзяў на сябе выканком раённага Савета дэпутатаў. Былі утвораны райкомы КП(б)Б і ЛКСМБ.

3 красавіка 1963 г. Кобрын стаў горадам абласнога падпарадкавання і кіраванне перайшло гарадскому Савету дэпутатаў і яго выканкому, райком КПБ быў ператвораны ў гарком КПБ. У снежні 2001 г. горад Кобрын і Кобрынскі раён аб'ядналіся ў адну адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку — Кобрынскі раён. 4 лютага 2002 г. на XVIII аб'яднанай сесіі раённага Савета дэпутатаў 23-га склікання К.У.Сіневіч быў выбраны старшынёй Кобрынскага райвыканкома.

АЛЕХНІК Аляксей Трафімавіч, нарадзіўся 20 верасня 1938 г. у в. Перунова Лунінецкага р-на Брэсцкай вобл. Закончыў Беларускі інстытут сельскагаспадарчай вытворчасці (1965), Мінскую ВПШ (1978). Працаваў камбайнерам Лунінецкай МТС, механікам-кантралёрам у саўгасе «Іскра» Цалінаірадскай вобл. (Казахстан). 3 1967 г. інжынер, майстар, прараб, начальнік ПМК Лунінецкага райаб'яднання «Сельгастэхніка», з 1972 г. намеснік старшыні Лунінецкага райвыканкома па будаўніцтве. У 1978 — 1991 гг. старшыня Кобрынскага гарвыканкома. 3 1991 г. працуе ў Брэсцкім аблвыканкоме: намеснік начальніка ўпраўлення па працы і занятасці насельніцтва, 1-ы намеснік старшыні камітэта па працы, галоўны дзяржаўны эксперт па ўмовах працы Брэсцкай вобл. Выбіраўся дэпутатам Кобрынскага гарадскога і Брэсцкага абласнога Саветаў. Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», медалямі, Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР, ЦК ЛКСМ Казахстана, Брэсцкага аблвыканкома і Кобрынскага гарвыканкома.


АРОНАЎ, першы сакратар РК КП(б)Б у 1940-1941 гг.

АСМАЛОВІЧ Пётр Іосіфавіч, нарадзіўся 10 мая 1936 г. у в. Грыневічы Свіслацкага р-на Гродзенскай вобл. Закончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1957), Miнскую ВПШ (1970). Працаваў інжынерам-механікам Іўеўскай МТС, начальнікам маторна-рамонтнага цэха Кобрынскага рамонтнага завода, галоўным інжынерам Кобрынскага тэрытарыяльна-вытворчага калгасна-саўгаснага ўпраўлення (1962-1968), загадчыкам прамыслова-транспартнага аддзела Кобрынскага гаркома КПБ (1970-1980). Намеснікам старшыні Кобрынскага гарвыканкома (1980-1990), намеснікам старшыні Кобрынскага гарадскога Савета дэпутатаў (1990-1996), старшынёй Кобрынскага гарадскога Савета дэпутатаў (1997-1998).

АШМЯНЦАЎ Сяргей Дзмітрыевіч, нарадзіўся ў 1954 г. у в. Рай Манастыршчынскага р-на Смаленскай вобл. Закончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1978). Працаваў загадчыкам гаража, галоўным інжынерам аўтагірадпрыемства Кобрынскай райсельгастэхнікі. У 1979-1990 гг. намеснік старшыні па аўтатранс-парце Кобрынскай райсельгастэхнікі, інструктар, загадчык сельскагаспадарчага аддзела Кобрынскага гаркома КІТБ. У 1990-1995 гг. старшыня калгаса імя Суворава Кобрынскага р-на. У 1995-2002 гг. працаваў старшынёй Кобрынскага райвыканкома, з 2002 г. намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкома.

БАЧЭЎСКІ Вацлаў Антонавіч, старшыня райвыканкома ў 1940—1941 гг.

БОЙКА Васіль Афанасьевіч, нарадзіўся 13 ліпеня 1931 г. у в. Лозкі Пружанскага р-на Брэсцкай вобл. Закончыў Мінскую ВПШ (1962). Працаваў дырэктарам Яроміцкага дома культуры, памочнікам начальніка палітаддзела па камсамоле Яроміцкай МТС. У 1957-1968 гг. намеснік загадчыка аргаддзела Брэсцкага абкома ЛКСМБ, інструктар аддзела парторганаў Брэсцкага абкома, загадчык аддзела Брэсцкага гаркома КПБ. У 1969-1982 гг. 2-і сакратар Кобрынскага райкома КПБ, старшыня Кобрынскага райвыканкома. 3 1982 г. загадчык арганізацыйнага аддзела Брэсцкага гарвыканкома. Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР. Памёр 22.1.1983 г.

БУЛАВІЦКІ Аляксандр Мікалаевіч, нарадзіўся 28 кастрычніка 1929 г. у в. Чахец Пружанскага р-на Брэсцкай вобл. Працаваў настаўнікам. У 1954-1966 гг. інструктар Пружанскага райкома, Брэсцкага абкома, 1-ы сакратар Шарашоўскага, Кобрынскага райкомаў ЛКСМБ, старшыня калгаса «Запаветы Ільіча» Кобрынскага р-на. У 1966-1968 гг. старшыня Кобрынскага райвыканкома. 3 1968 г. старшыня калгаса «Сцяг Перамогі» Кобрынскага р-на, з 1981 г. старшыня Гарадзецкага міжгаспадарчага аб'яднання, з 1982 г. старшыня калгаса-камбіната імя Ф.Э.Дзяржынскага. Першы старшыня Савета калгасаў Брэсцкай вобл. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1985-1990 гг., выбіраўся дэпутатам Брэсцкага абласнога Савета. Узнагароджаны ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, іншымі ўзнагародамі.

БУЛАТАУ Б.В., старшыня райвыканкома ў 1956-1962 гг.

БУРСКІ Віктар Іванавіч, нарадзіўся 10 красавіка 1938 г. на ст. Бялынкавічы Касцюковіцкага р-на Магілёўскай вобл. Закончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1960), ВПШ пры ЦК КПСС. Працаваў галоўным аграномам, намеснікам начальніка, начальнікам Ляхавіцкага, Ганцавіцкага ўпраўленняў сельскай гаспадаркі, Брэсцкага аблвыканкома (1962-1973). У 1973-1975 гг. старшыня Кобрынскага райвыканкома, у 1975-1979 гг. 1-ы сакратар Ляхавіцкага райкома КПБ. 3 1979 г. 1-ы намеснік старшыні, у 1987-1996 гг. старшыня Брэсцкага аблвыканкома. 3 1996 г. надзвычайны і паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь у Польшчы. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, Вярхоўнага Савета СССР, выбіраўся дэпутатам Брэсцкага абласнога Савета. Узнагароджаны ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга (двойчы), медалямі.

БЯЛІНСКІ Віталь Андрэевіч, нарадзіўся 5 жніўня 1954 г. у в. Даўганосы Ковельскага раёна Валынскай вобл., Украіна. Закончыў Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут (1976). Працаваў майстрам ПМК-80 трэста «Слуцксельбуд», майстрам, прарабам, старшым прарабам будупраўлення № 31 у Пінску. 3 1984 г. начальнік лабараторыі будтрэста № 2 Пінска, з 1986 г. інструктар Пінскага гаркома КПБ. Потым кіраваў жыллёва-камунальнай гаспадаркай (ЖКГ) Пінска, з 1997 г. першы намеснік начальніка вытворчага ўпраўлення ЖКГ Брэсцкага аблвыканкома. 3 17.4.2001 г. да лютага 2002 г. старшыня Кобрынскага гарвыканкома.

ВЕНЦЭЛЬ Іван Баляслававіч, нарадзіўся 2 студзеня 1939 г. у г. Ляхавічы Брэсцкай вобл. Закончыў Брэсцкі тэхнікум чыгуначнага транспарту (1958), Беларускі інстытут чыгуначнага транспарту (1970), Мінскую ВПШ, працаваў манцёрам, механікам, электрамеханікам на чыгунках Баранавіч і Краснаярска. 3 1965 г. 2-і сакратар Лунінецкага райкома ЛКСМБ, 1-ы сакратар Драгічынскага райкома ЛКСМБ, намеснік загадчыка аддзела Брэсцкага абкома ЛКСМБ. У 1975-1982 гг. сакратар, 2-і сакратар Кобрынскага гаркома КПБ. У 1982-1988 гг. старшыня Кобрынскага райвыканкома. У 1988-1995 гг. старшыня Брэсцкага гарвыканкома.

ВЕРХАВЕЦ Уладзімір Лукіч, нарадзіўся 23 мая 1931 г. у в. Літвінкі. Закончыў Брэсцкі настаўніцкі інстытут імя А.С.Пушкіна (1953), ВПШ пры ЦК КПСС (1970). У 1953-1962 гг. інструктар Брэсцкага абкома, Давыд-Гарадоцкага райкома, 1-ы сакратар Жабінкаўскага райкома, 2-і, 1-ы сакратар Брэсцкага абкома ЛКСМБ. У 1962-1980 гг. 2-і сакратар Столінскага, 1-ы сакратар Драгічынскага, Кобрынскага райкомаў, сакратар Брэсцкага абкома КПБ. Старшыня Дзяржаўнага камітэта БССР па прафтэхадукацыі (1980-1988), прадстаўнік Дзяржкамадукацыі СССР у Анголе (1988- 1991). 3 1993 г. працуе метадыстам Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1980-1990 гг. Узнагароджаны ордэнамі «Знак пашаны», Працоўнага Чырвонага Сцяга (двойчы), Кастрычніцкай Рэвалюцыі, медалямі.

ГАРДЗІЕВІЧ Мікалай Паўлавіч, нарадзіўся 18 красавіка 1955 г. у Кобрыне. Закончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1980). Працаваў слесарам, электрыкам, майстрам, начальнікам кацельні на Кобрынскім ільнозаводзе. У 1979—1981 гг. начальнік аварыйна-дыспетчарскай службы Кобрынскага міжраённага ўпраўлення газавай гаспадаркі, у 1985-1991 гг. дырэктар Кобрынскага льнозавода. У 1981-1985 гг. інструктар Кобрынскага гаркома КПБ, з 1991 г. старшыня Кобрынскага гарвыканкома. 3 2001 г. старшыня Брэсцкага гарвыканкома.

ГВАЙ Мікалай Міхайлавіч, нарадзіўся 14 мая 1931 г. у в. Парасляны Пружанскага р-на. Закончыў Брэсцкі педінстытут. Працаваў у калгасе «Усход», настаўнікам. У 1955-1959 гг. 2-і сакратар Шарашоўскага, а потым 1-ы сакратар Пружанскага райкомаў ЛКСМБ. Пасля заканчэння ў 1963 г. Мінскай ВПШ працаваў у апараце абласнога камітэта КПБ. 3 1966 г. 1-ы сакратар Ганцавіцкага РК КПБ, а у 1977-1985 гг. — Кобрынскага гаркома КПБ. У 1981-1985 гг. старшыня Брэсцкага абласнога савета прафсаюзаў. У 1991-1994 гг. у апараце абласнога Савета народных дэпутатаў. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 10-га склікання. Узнагароджаны ордэнамі Кастрычніцкай рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны», медалямі. Зараз на пенсіі, жыве ў Брэсце.

ДАМЕНІКАН Мікалай Уладзіміравіч, нарадзіўся 1 сакавіка 1932 г. у в. Грускова Нясвіжскага р-на Мінскай вобл. Герой Сацыялістычнай Працы (1985). Закончыў Ленінградскі ветэрынарны інстытут (1955), Мінскую ВПШ (1971). 3 1955 г. працаваў ветурачом, старшынёй калгаса «Чырвоная Зара», намеснікам дырэктара саўгаса «Зеляневічы» Ружанскага р-на. У 1965-1971 гг. 1-ы намеснік начальніка Брэсцкага абласнога ўпраўлення сельскай гаспадаркі. У 1971-1973 гг. старшыня Кобрынскага, у 1991-1995 гг. — Баранавіцкага райвыканкомаў, у 1973-1991 гг. 1-ы сакратар Баранавіцкага райкома КПБ, з 1995 г. працуе галоўным спецыялістам Баранавіцкага райвыканкома. Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена за поспехі ў вытворчасці прадуктаў жывёлага-доўлі ў зімовы перыяд 1984/85 гг. і датэрміновае выкананне заданняў 11-й пяцігодкі. Дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь у 1975-1996 гг. Узнагароджаны ордэнамі Леніна (двойчы), Працоўнага Чырвонага Сцяга (двойчы), «Знак Пашаны», залатым, 3 сярэбранымі і 3 бронзавымі медалямі ВДНГ СССР (1965, 1967, 1970), Ганаровымі граматамі і граматамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР, Вярхоўнага Савета БССР, Брэсцкіх аблвыканкома і абкома КПБ, абласнога Савета прафсаюзаў і іншымі ўзнагародамі.

ДУДЗІК Уладзімір Захаравіч, нарадзіўся 27 кастрычніка 1932 г. у в. Вартыцк Іванаўскага р-на Брэсцкай вобл. У 1961 г. закончыў Мінскую ВПШ. 3 1952 г. інструктар Пінскага абкома, з 1953 г. 1-ы сакратар Целяханскага райкома, з 1961 г. інструктар Брэсцкага абкома КПБ. 3 1962 г. на партыйнай і савецкай рабоце ў Кобрынскім р-не: старшыня райвыканкома (1968—1971), 1-ы сакратар райкома КПБ (1971-1974). У 1974-1991 гг. працаваўу Брэсцкім абкоме КПБ (у 1981 — 1991 загадчык дзяржаўна-нрававога аддзела). 3 1991 г. начальнік юрыдычнага аддзела адкрытага акцыянернага таварыства «Брэсцкі электрамеханічны завод». Узнагароджаны ордэнамі ІІрацоўнага Чырвонага Сцяга (1971), «Знак Пашаны» (1974). Памёр 9 лістапада 2001 г.

ІВАНЮК Віталь Іванавіч, нарадзіўся 12 мая 1946 г. у в. Шыповічы Кобрынскага р-на. Закончыў Брэсцкі педінстытут (1973), Мінскую ВПШ (1980), Інстытут народнай гаспадаркі імя Куйбышава (1982). Працаваў фрэзероўшчыкам на Кобрынскім інструментальным заводзе, загадчыкам аддзела райкома камсамола. 3 1972 г. інструктар, загадчык аддзела Кобрынскага райкома партыі. 3 1982 г. 2-і сакратар Кобрынскага гаркома КПБ, у 1988-1992 гг. старшыня Кобрынскага райвыканкома. 3 1992 г. дырэктар РУП «Кобрыннафтапрадукт».

ІЛЬЯСЮК Барыс Рыгоравіч, нарадзіўся 24 ліпеня 1904 г. у в. Пецькі. У час 1-й сусветнай вайны знаходзіўся ў бежанстве ў Варонежскай губерні (сяло Троіцкае), там закончыў гімназію. У 1923 г. вярнуўся ў Заходнюю Беларусь, удзельнічаў у рэвалюцыйнай барацьбе. ГІасля ўз'яднання Заходняй Беларусі з БССР працаваў настаўнікам, інспектарам райана, дырэктарам дзіцячай тэхнічнай школы Кобрына. У Вялікую Айчынную вайну са снежня 1941 г. на фронце, удзельнічаў у баях за гарады Ялец (Ліпецкая вобл.), Ліўны (Арлоўская вобл.) і інш. Быў цяжка паранены. 3 1943 г. працаваў у Саўнаркоме Удмурцкай АССР. У 1944 г. вярнуўся ў Кобрын. 3 1948 г. старшыня, з 1959 г. сакратар Кобрынскага гарвыканкома. Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I ступені, Славы III ступені, 9 медалямі. Памёр у 1989 г.

КАМЕНДАНТ Стафан Аляксандравіч (глядзі ў артыкуле «Крутымі дарогамі вайны»).

КАНТОРШЧЫКАЎ Ягор Ягоравіч, старшыня гарвыканкома ў 1959—1960 гг.

КОЖУХ Мікалай Васільевіч, нарадзіўся 3 снежня 1950 г. у в. Старыя Пескі Бярозаўскага р-на. Закончыў Брэсцкі будаўнічы тэхнікум (1970), Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1980). Працаваў майстрам-будаўніком, інжынерам-гід ратэхнікам саўгаса «Прагрэс» Бярозаўскага р-на (1970— 1976), галоўным інжынерам ПМК-17 «Галоўпалессеводбуда» у Кобрыне(1981-1989), кіраўніком, генеральным дырэктарам ААТ «Будтрэст № 33» у Кобрыне (1989-1998), старшынёй Кобрынскага гарадскога Савета дэпутатаў у 1998-2001 гг. Узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў.

КРЫВЕЦКІ Мікалай Анатольевіч, нарадзіўся 5 красавіка 1949 г. у в. Малінаўка Драгічынскага р-на Брэсцкай вобл. Закончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. Працаваў паляводам, брыгадзірам у калгасе «Савецкая Беларусь», намеснікам старшыні калгаса імя Кірава (в. Хомеч). У 1975—1985 гг. інструктар Драгічынскага райкома КПБ, намеснік началь-ніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі Драгічынскага райвыканкома, інструктар, намеснік загадчыка сельскагаспадарчага аддзела Брэсцкага абкома, 2-і сакратар Маларыцкага райкома КПБ, старшыня Іванаўскага райвыканкома. У 1985—1991 гг. 1-ы сакратар Кобрынскага гаркома КПБ. 3 сакавіка да снежня 1991 г. намеснік старшыні Савета калгасаў Брэсцкай вобл. У апошні час кіраўнік Адміністрацыі свабоднай эканамічнай зоны «Брэст». Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, іншымі ўзнагародамі.

КУТНЮК Марк Рыгоравіч, нарадзіўся ў в. Турная. Закончыў ВПШ пры ЦК КПСС у Маскве. У перыяд знаходжання Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы (1921-1939) быў арыштаваны польскімі ўладамі і зняволены ў Бяроза-Картузскі канцлагер. Пасля ўз'яднання Заходняй Беларусі з БССР быў першым старшынёй Кобрынскага гарвыканкома. У час Вялікай Айчыннай вайны працаваў на Урале. Памёр у 1969 г.

ЛЕАНЮК Віктар Лук'янавіч, нарадзіўся 3 снежня 1934 г. у в. Гнеўчыцы Іванаўскага р-на Брэсцкай вобл. Закончыў Пінскі гідрамеліярацыйны тэхнікум, ВПШ пры ЦК КПСС. Працаваў на Лунінецкай і Іванаўскай МТС. 3 1957 г. інструктар Іванаўскага райкома, Брэсцкага абкома, у 1959-1962 гг. 1-ы сакратар Кобрынскага райкома ЛКСМБ, потым інструктар Кобрынскага райкома КПБ. У 1963-1969 гг. старшыня Кобрынскага гарвыканкома. 3 1969 г. па 1975 г. намеснік дырэктара Кобрынскага СПТВ № 102. Затым працаваў у сістэме будаўніцтва ў Беларусі і Расіі, удзельнічаў у асваенні Нечарназем'я РСФСР. Выбіраўся дэпутатам Брэсцкага абласнога Савета. Мае ўрадавыя ўзнагароды СССР. На пенсіі з 1994 г. Жыве ў Мінску.

ЛУКІНА Ефрасіння Пятроўна, нарадзілася 7 ліпеня 1904 г. у Віцебску. Закончыла Мінскую вышэйшую сельскагаспадарчую школу (1936). Працавала старшынёй калгаса «Пражэктар» Шклоўскага р-на, намеснікам дырэктара Лёзненскай МТС. 3 1939 г. інструктар Брэсцкага абкома КП(б)Б, з 1941 г. дырэктар МТС у Саратаўскай вобл. (Расія). 3 1943 г. знаходзілася ў рэзерве аператыўнай групы ЦК КП(б)Б у Маскве. У ліпені 1944 т. — кастрычніку 1946 г. сакратар Кобрынскага райкома КП(б)Б. У 1946-1959 гг. на гаспадарчай рабоце ў Кобрыне. Выбіралася дэпутатам Кобрынскага гарадскога Савета. На пенсіі з 1959 г.

МАРТЫСЮК Сяргей Васільевіч, нарадзіўся 2 мая 1951 г. у г. Камянец Брэсцкай вобл. Закончыў Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут (1976), Мінскую ВПЙІ (1990). Працаваў старшым архітэктарам аддзела галоўнага архітэктара г. Пінска. У 1977-1979 гг. інспектар гарадскога камітэта народнага кантролю. У 1979-1988 гг. інструктар прамыслова-транспартнага аддзела Пінскага гаркома КПБ, аддзела будаўніцтва Брэсцкага абкома. У 1988-1991 гг. 2-і сакратар, 1-ы сакратар Кобрынскага ГК КПБ. 3 кастрычніка 1991 г. па сакавік 1994 г. працаваў намеснікам старшыні Кобрынскага райвыканкома. У 1994-1996 гг. дырэктар філіяла АКБ «Брэсткамбанк» у Кобрыне. 3 1996 г. працаваў старшынёй Жабінкаўскага райвыканкома, у верасні — жніўні 2001 г. — загадчыкам аддзела па архівах і справаводстве Брэсцкага аблвыканкома. Са снежня 2001 г. намеснік старшыні Жабінкаўскага Савета дэпутатаў.

ПЛОТКА Пётр Якаўлевіч, нарадзіўся 6 жніўня 1925 г. у в. Любашава Ганцавіцкага р-на Брэсцкай вобл. Закончыў Гомельскі педагагічны інстытут імя В.П.Чкалава (1954). У Вялікую Айчынную вайну ў 1944-1945 гг. на 1-м Беларускім фронце. 3 1946 г. інструктар, 1-ы сакратар Ганцавіцкага райкома ЛКСМБ. У 1950-1957 гг. загадчык Ганцавіцкага, Жабчыцкага райана. Працаваў намеснікам старшыні Жабчыцкага райвыканкома і сакратаром Антопальскага райкома КПБ. У 1959-1962 гг. старшыня калгаса «Новы шлях» (в. Гарадзец Кобрынскага р-на). У 1962-1965 гг. старшыня, намеснік старшыні Кобрынскага райвыканкома. 3 1965 г. старшыня раённага камітэта народнага кантролю, з 1976 г. дырэктар, з 1985 г. настаўнік гісторыі сярэдняй школы № 5. Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I ступені (1985), Чырвонай Зоркі, медалямі. Жыве у Кобрыне.

РАСЛЯКОУ Мікалай Рыгоравіч, старшыня райвыканкома ў 1965-1966 гг.

РАЎНЕЙКА Яўген Аляксандравіч, нарадзіўся 8 жніўня 1948 г. у в. Астромічы. Закончыў Пружанскі саўгас-тэхнікум (1970), Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1981). Працаваў майстрам-наладчыкам у саўгасе імя Жданава, інжынерам-механікам, намеснікам дырэктара саўгаса «Патрыкі». У 1982-1991 гг. дырэктар саўгаса імя Жданава, старшыня калгаса «XXI з'езд КПСС», старшыня Кобрынскага раённага аграпрамысловага комплексу, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання. У 1992-1995 гг. старшыня Кобрынскага райвыканкома. 3 1995 г. дырэктар філіяла № 113 «Беларусбанка».

РУЦІЧ Сяргей Пятровіч, старшыня райвыканкома ў 1950-1952 гг., 1-ы сакратар РК КП(Б) у 1962-1964 гг.

САДОЎСКАЯ Валянціна Іванаўна, нарадзілася 20 кастрычніка 1946 г. у в. Юраўляны (Польшча). Закончыла Гродзенскі педагагічны інстытут імя Я.Купалы (1968), Мінскую ВПШ (1987). Працоўную дзейнасць пачала ў 1968 г. настаўніцай сярэдняй школы ў Івацэвіцкім раёне. 3 1972 г. настаўніца, намеснік дырэктара сярэдняй школы № 2 Кобрына, у 1978 — 1983 гг. працавала ў апараце Кобрынскага гаркома КПБ і Брэсцкага абкома КПБ, сакратаром выканкома Кобрынскага гарадскога Савета дэпутатаў. 3 1983 г. сакратар, 2-і сакратар Кобрынскага гаркома КПБ. 3 1995 г. старшыня Кобрынскага раённага Савета дэпутатаў. 3 1981 г. выбіралася дэпутатам гарадскога Савета дэпу гатаў. Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання, старшыня Кобрынскага раённага савета жанчын грамадскай арганізацыі «Беларускі саюз жанчын».

СІДАРУК Праскоўя Сямёнаўна, нарадзілася ў 1909 г. у в. Ілаўск у сялянскай сям'і. 3 1927 г. член КСМЗБ, з 1931 г. КПЗБ. У 1932 г. за падпольную дзейнасць арыштавана і зняволена на 2 гады. Пасля выхаду з турмы працягвала падпольную дзейнасць, зноў была арыштавана і зняволена на 7 гадоў. У верасні 1939 г. вызвалена. У кастрычніку 1939 г. была выбрана дэпутатам Народнага сходу Заходняй Беларусі. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны апынулася ў Паволжжы, пазней была закінута ў Кобрынскі раён для арганізацыі падпольнай і партызанскай барацьбы. Была членам бюро Антопальскага падпольнага райкома КП(б)Б, які знаходзіўся ў парты-занскім атрадзе імя Кірава. Пасля вайны працавала сакратаром Кобрынскага райкома партыі, пазней намеснікам старшыні Кобрынскага райвыканкома. Выбіралася дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР у 1947-1951 гг. Ганаровая грамадзянка горада Кобрына.

СТАРАВОЙТАЎ Аляксандр Міхайлавіч, нарадзіўся ў 1936 г. у Смаленскай вобласці, Расія. Закончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1958). Працаваў з 1958 г. аграномам калгаса «Праўда» Ляхавіцкага раёна, намеснікам старшыні, а з 1959 г. старшынёй гэтага калгаса. 3 1961 г. старшыня калгаса «Прагрэс» Ляхавіцкага раёна. 3 1966 г. 2-і сакратар Ляхавіцкага РК КПБ. У 1969 г. паступіў у аспірантуру Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС у Маскве, у 1972 г. абараніў дысертацыю, кандыдат эканамічных навук. У 1972-1973 гг. інструктар Брэсцкага абкома КПБ, намеснік загадчыка сельгасаддзела. У 1974-1977 гг. 1-ы сакратар Кобрынскага райкома, а потым гаркома КПБ. 3 1977 г. намеснік міністра сельскай гаспадаркі БССР, з 1986 г. намеснік старшыні Дзяржаграпрома БССР, пазней намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. 3 1994 г. старшыня Камітэта па дзяржаўным выпрабаванні і ахове сартоў раслін пры Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (двойчы), «Знак Пашаны», медалямі.

СТРЭЛАЎ Канстанцін Васільевіч, 1-ы сакратар РК КП(б)Б у 1957-1958 гг.

СУБОЦІН Ціт Фёдаравіч, у 1939 г. старшыня Кобрынскага часовага ўрада. У 1941 г. і пасля Вялікай Айчыннай вайны, 1-ы сакратар Антопальскага РК КПБ. У час Вялікай Айчыннай вайны ў партызанах. Пасля вайны працаваў старшынёй выканкома Дзямідаўскага пасялковага Савета дэпутатаў працоўных Ровенскай вобласці, Украіна.

ТАКЛЁНАК Пётр Міхайлавіч, старшыня райвыканкома ў 1944 -1948 гг.

ХАХЛОЎ Яўген Рыгоравіч, нарадзіўся 28 лютага 1926 г. у г. Дзяржынск Ніжагародскай вобл., Расія. Закончыў Балахнінскі торфатэхнікум (1947), спецыяльную школу № 301 КДБ СССР у Магілёве (1954), ВПШ пры ЦК КПСС (1960). Працаваў у калгасе, рабочым, тэхнікам, начальнікам аддзела на торфапрадпрыемствах. 3 1956 г. дырэктар торфапрадпрыемства «Агдэмер» Іванаўскага р-на Брэсцкай вобл. У 1961-1970 гг. старшыня Іванаўскага райвыканкома, 1-ы сакратар Іванаўскага, Кобрынскага райкомаў КПБ, з 1970 г. кіраўнік рэспубліканскага трэста «Белдзяржторфбуд». У 1972-1986 гг. намеснік міністра паліўнай прамысловасці БССР. Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (двойчы), Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР, медалямі.

ЦАРАНКОЎ Іван Дарафеевіч, 1-ы сакратар РК КП(б) у 1944-1957 гг.

ЧАПУРА Аркадзь Іванавіч, нарадзіўся ў в. Сошна Пінскага р-на Брэсцкай вобл. Вучыўся ў Пінскім педвучылішчы. У Вялікую Айчынную вайну з вясны 1943 г. у партизанах, кулямётчык, старшы разведчык атрада «За Радзіму» брыгады імя Кірава Пінскага злучэння, потым баец батальёна па барацьбе з бандытызмам. 3 1945 г. працаваў загадчыкам аддзела культурна-асветных устаноў Пінскага райвыканкома, з 1951 г. — інструктарам Пінскага, Брэсцкага аблвыканкомаў. У 1955— I960 гг. сакратар Кобрынскага райвыканкома, у 1960— 1963 гг. старшыня Кобрынскага гарвыканкома. У 1963— 1989 гг. працаваў дырэктарам гархарчгандлю, інспектарам па кадрах РБУ, начальнікам аддзела кадраў рамонтнага завода ў Кобрыне. Выбіраўся дэпутатам раённага і гарадскога Саветаў. Узнагароджаны 10 урадавымі ўзнагародамі, некалькімі ганаровымі граматамі. Старшыня Кобрынскага гарадскога Савета ветэранаў.

ШАБАШОЎ Сяргей Міхайлавіч, нарадзіўся 1 мая 1923 г. у в. Драгуны Лёзненскага р-на. Закончыў Магілёўскі педінстытут (1956), ВПШ пры ЦК КПСС (1961). У час Вялікай Айчыннай вайны партызан, камандзір узвода, палітрук роты, намеснік камісара партызанскага атрада «Марак» брыгады «Аляксея» ў Віцебскай вобласці ў 1942-1944 гг. У 1944-1948 гг. 1-ы сакратар Віцебскага і Лёзненскага райкомаў ЛКСМБ. У 1948-1956 гг. 2-і і 1-ы сакратар Віцебскага абкома ЛКСМБ; у 1956-1959 гг. 1-ы сакратар Акцябрскага райкома КГІБ г. Віцебска і Езярышчанскага райкома КПБ. У 1961-1962 гг. 1-ы сакратар Кобрынскага райкома КПБ. У 1963-1971 гг. сакратар Брэсцкага абкома КПБ, у 1971-1983 гг. 1-ы сакратар Віцебскага абкома КПБ. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Кастрычніцкай рэвалюцыі, Айчыннай вайны I i II ступеней, «Знак Пашаны», Працоўнага Чырвонага Сцяга (тройчы), медалямі. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР трох скліканняў. Ганаровы грамадзянін горада Віцебска.

ШАХМЕТАЎ Сцяпан Кандрацьевіч, старшыня райвыканкома ў 1948-1950 гг.

ШУМІЛІН Барыс Ціханавіч, 1-ы сакратар РК КП(б)Б у 1959-1961 гг.

ЯЖОЎ Іван Фёдаравіч, нарадзіўся 21 верасня 1928 г. у в. Пагодзіна Дзмітрыеўскага р-на Курскай вобл., Расія. Вучыўся ў Чугуеўскім вышэйшым ваенным авіяцыйным вучылішчы (1947— 1949), закончыў Мінскую ВПШ (1965). Працаваў на прамысловых прадпрыемствах, у калгасе. 3 1951 г. у органах дзяржбяспекі, оперупаўнаважаны ў Брэсце, Шарашоўскім, Дзівінскім р-нах. 3 1954 г. інструктар Дзівінскага, Кобрынскага (з 1965 загадчык прамыслова-транспартнага аддзела) райкомаў КПБ. У 1969 — 1978 гг. старшыня Кобрынскага гарвыканкома. У 1978-1989 гг. працаваў намеснікам дырэктара птушкафабрыкі «Кобрынская». Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», медалям! , Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.

Падрыхтавала Т.С. Назарук